home page   АИС "Историко-культурное наследие Беларуси"
  Базовый | Расширенный | Профессиональный | Словарь персоналий | Тематический словарь | По видам объектов История запросов  Заказы    Регистрация

Справка

Каўняцін, вёска (Пінскі раён)

    Вядома з канца 15 ст. як сяло ў Пінскім княстве Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць княгіні М. Сямёнавай. З 1566 г. – у Пінскім павеце Брэсцкага ваяводства. У 1671 г. – цэнтр войтаўства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1897 г. – вёска ў Лагішынскай воласці. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Лагішынскай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. Са студзеня 1940 г. – у Лагішынскім раёне Пінскай, са студзеня 1954 г. – Брэсцкай абласцей. З кастрычніка 1940 г. – у Дубраўскім сельсавеце. З ліпеня 1954 г. – у Лагішынскім сельсавеце. Са снежня 1962 г. – у Пінскім раёне.
    Знаходзіцца ў Лагішынскім сельсавеце Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Камнятын, вёска

        Гл. таксама
    Ковнятин, деревня (Пинский район) (на іншай мове)

        Крыніца інфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. [Т. 1]. Брестская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2009.

    http://ate.nca.by/ БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" ; Даныя паводле стану на 11.03.2016.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере