home page   АИС "Историко-культурное наследие Беларуси"
  Базовый | Расширенный | Профессиональный | Словарь персоналий | Тематический словарь | По видам объектов История запросов  Заказы    Регистрация

Справка

Міжэрычы, вёска (Зэльвенскі раён; Гродзенская вобласць)

    Вядома з 15 ст. як двор Межырэч (Міжрэчча), уладанне Нацовічаў (Нацаў), Ільінічаў. У 1550 г. – мястэчка Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у складзе Расійскай імперыі. З 19 ст. – сяло, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. З 1921 г. – у Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр Межырэцкага сельсавета Зэльвенскага раёна, з 1954 г. – у Каралінскім, потым у Тулаўскім сельсаветах. У 1970-я гг. удакладнена назва – Міжэрычы замест Межырэчча.
    Знаходзіцца ў Тулаўскім сельсавеце Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Medzyrzecz, вёска (польская мова)
    Межырэч, двор (папярэдні загаловак)
    Межырэчча, вёска (папярэдні загаловак)
    Міжрэчча, двор (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Мижеричи, деревня (Зельвенский район; Гродненская область) (на іншай мове)

        Крыніца інфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    З гісторыі Міжэрычаў / Вітальд Карпыза, Генадзь Семянчук // Ваўкавышчына: краязнаўчы часопіс. — 2009. — № 1. — С. 10—13.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.

    http://ate.nca.by/ БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 27.10.2010.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере