home page   АИС "Историко-культурное наследие Беларуси"
  Базовый | Расширенный | Профессиональный | Словарь персоналий | Тематический словарь | По видам объектов История запросов  Заказы    Регистрация

Справка

Крамяніца, вёска (Зэльвенскі раён)

    Вядома з другой палавіны 15 ст. У 16 – 18 стст. уладанне Юндзілаў-Рачковічаў. На карце Т. Макоўскага (1613 г.) пазначана як мястэчка. У 17 – 19 стст. існавалі населеныя пункты Крамяніца Старая, Крамяніца Горная, Крамяніца Дольная, якія пазней зліліся ў адну вёску Крамяніца. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. У пачатку 20 ст. – цэнтр Крамяніцкай воласці Ваўкавыскага павета. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – цэнтр сельсавета Зэльвенскага раёна Баранавіцкай, з 1944 г. – Гродзенскай абласцей. У 1962–1966 гг. – у Ваўкавыскім раёне.
    Цэнтр сельсавета ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Крамяніца Горная, вёска (папярэдні загаловак)
    Крамяніца Дольная, вёска (папярэдні загаловак)
    Крамяніца Старая, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Кремяница, деревня (Зельвенский район) (на іншай мове)

        Крыніца інфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.

    http://ate.nca.by БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 03.12.2010.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере