home page   АИС "Историко-культурное наследие Беларуси"
  Базовый | Расширенный | Профессиональный | Словарь персоналий | Тематический словарь | По видам объектов История запросов  Заказы    Регистрация

Справка

Віцебская губерня

    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1802–1924 гг. Утворана ў выніку скасавання Беларускай губерні і падзелу яе тэрыторыі на Магілёўскую і Віцебскую губерні. Цэнтр – г. Віцебск. Увайшла ў склад Беларускага генерал-губернатарства. У 1823–1856 гг. – у складзе Віцебскага, Магілёўскага, Смаленскага, у 1863–1869 гг. – Віленскага генерал-губернатарстваў. З 1917 г. – у складзе Заходняй вобласці, з 1918 г. – Заходняй камуны РСФСР, БССР (студзень–люты 1919 г.), РСФСР. У сакавіку 1924 г. у сувязі з першым узбуйненнем БССР Віцебская губерня скасавана, частка тэрыторыі ўвайшла ў склад БССР, частка – у склад Пскоўскай губерні РСФСР.

        Гл. таксама
    Витебская губерния (на іншай мове)
    Віцебская вобласць (наступны загаловак)

        Крыніца інфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере