home page   АИС "Историко-культурное наследие Беларуси"
  Базовый | Расширенный | Профессиональный | Словарь персоналий | Тематический словарь | По видам объектов История запросов  Заказы    Регистрация

Справка

Бабровічы, вёска (Івацэвіцкі раён)

    Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 ст. як сяленне ў складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць казны. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. У 19 ст. – вёска Святавольскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Косаўскім павеце Палескага ваяводства. У 1924 г. – вёска ў Святавольскай гміне. З 1939 г. – у БССР, з кастрычніка 1940 г. – цэнтр Бабровіцкага сельсавета Целяханскага раёна Пінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну спалена, пасля вайны адноўлена. З 1948 г. – у Выганашчанскім сельсавеце. Са студзеня 1954 г. – у Брэсцкай вобласці. Са жніўня 1959 г. Выганашчанскі сельсавет знаходзіўся ў Лагішынскім, са студзеня 1962 г. – у Івацэвіцкім раёнах.
    З лютага 2014 г. знаходзіцца ў Целяханскім сельсавеце Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Бобровичи, деревня (Ивацевичский район) (на іншай мове)

        Крыніца інфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.

    http://ate.nca.by/ БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 27.10.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере