Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, філіял “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі”
220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2; тэл./факс (017) 284-18-85;
e-mail: inlinasbel@tut.by; сайт філіяла: iml.basnet.by
Інфармацыйнае пісьмо
Паважаныя калегі!
Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Фанетычная праграма слова ў функцыянальна-стылістычным і эксперыментальным аспектах: сучасны стан і перспектывы”, якая адбудзецца 20–21 лістапада 2012 г. Праграма канферэнцыі прадугледжвае пленарнае пасяджэнне, работу ў секцыях і круглых сталах.
У межах заяўленай тэмы могуць быць абмеркаваны наступныя напрамкі:
- Стварэнне фанетычных фондаў нацыянальных моў.
- Эксперыментальна-фанетычнае вывучэнне гукавога ладу мовы.
- Фонастылістычныя характарыстыкі маўлення.
- Узаемадзеянне сегментных і суперсегментных адзінак маўлення.
- Акцэнтна-рытмічная арганізацыя маўлення.
- Прасодыя вуснага маўлення і сегментная фанетыка.
- Фанетычныя асаблівасці розных тыпаў маўлення.
- Фарміраванне арфаэпічных навыкаў на ўроках фанетыкі.
- Асаблівасці фанетычнай сінтагматыкі ў славянскіх дыялектах.
- Суіснаванне дыялектнай і кадыфікаванай форм маўлення.
- Актуальныя праблемы фанетыкі беларуска-рускага двухмоўя.
Плануецца работа круглых сталоў:
- Круглы стол, прысвечаны памяці вядомых фанетыстаў А.І. Падлужнага і Л.Ц. Выгоннай.
- Круглы стол, прысвечаны “Агульнаславянскаму лінгвістычнаму атласу”.
Формы ўдзелу ў канферэнцыі:
Даклад – да 15 мінут;
Паведамленне – да 7 мінут.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, украінская, польская, англійская.
Даклады будуць апублікаваны ў навуковым зборніку “Фанетычная праграма слова ў функцыянальна-стылістычным і эксперыментальным аспектах: сучасны стан і перспектывы”.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна выслаць да 1 лістапада 2012 г. па пошце ці e-mail:
- заяўку на ўдзел у канферэнцыі (прозвішча, імя, імя па бацьку; месца працы; пасада; неабходнасць месца ў гасцініцы);
- электронны і раздрукаваны тэкст даклада (5–7 старонак).
Патрабаванні да афармлення выступленняў:
Шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 15 мм). Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад (паўтлустым шрыфтам). Наступны радок – назва паведамлення (паўтлусты шрыфт, вялікія літары). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК, падаецца пасля асноўнага тэксту і адлюстроўвае паслядоўнасць з’яўлення спасылак у тэксце.
Усе расходы, звязаныя з удзелам у канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне), за ўласны кошт.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце інстытута: iml.basnet.by;
у аргкамітэце канферэнцыі па e-mail: nanb_VP_rusak@tut.by;
па тэл. (017)284-02-54.