Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к.2; тэл./факс (017) 284-18-85,
e-mail: inlinasbel@tut.by; сайт інстытута: iml.basnet.by
Інфармацыйнае пісьмо
Паважаныя калегі!
Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Максім Танк у дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі, народнага паэта, лаўрэата Ленінскай прэміі СССР і Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Максіма Танка, якая адбудзецца 17-18 верасня 2012 г.
Напрамкі працы канферэнцыі:
- Творчасць Максіма Танка ў дыялогу славянскіх літаратур;
- Пазалітаратурныя і ўнутрылітаратурныя фактары танкаўскага паэтычнага стылю;
- Максім Танк – перакладчык, крытык, публіцыст; пераклады яго паэзіі на мовы славянскіх народаў;
- Дзённікі і эпісталярый Максіма Танка, невядомыя старонкі біяграфіі паэта;
- Паэтычныя жанры, віды, формы верша ў сучаснай паэзіі; суаднесенасць зместавых і фармальных узроўняў паэтычнага твора;
- Мова твораў Максіма Танка;
- Вывучэнне творчасці паэта ў сярэднеадукацыйных і вышэйшых навучальных установах: новыя метадалагічныя падыходы і прынцыпы.
Формы ўдзелу ў канферэнцыі:
Даклад – да 15 хвілін;
Паведамленне – да 7 хвілін.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, украінская, польская.
Да 5 верасня 2012 г. просім даслаць у аргкамітэт (на адрас інстытута: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, кор.2, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Б, аддзел тэорыі і гісторыі літаратуры ці на e-mail: swkol71@list.ru) матэрыялы выступленняў і заяўку ў наступнай форме:
Прозвішча, імя, імя па бацьку (у поўнай форме)________________________
Месца працы_____________________________________________________
Пасада__________________________________________________________
Вучоная ступень, вучонае званне____________________________________
Тэлефон, e-mail:__________________________________________________
Хатні адрас______________________________________________________
Назва даклада / паведамлення_______________________________________
Напрамак працы канферэнцыі_______________________________________
Аб неабходнасці браніравання нумара ў гасцініцы просьба паведаміць да 1 верасня 2012 г. Праезд, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі ажыццяўляецца за кошт камандзіруючых арганізацый.
Патрабаванні да афармлення выступленняў: гарнітура шрыфта Times New Roman, памер шрыфта – 14, інтэрвал – адзінарны, палі – 20 мм, злева – 25 мм, аб’ём – да 6 старонак, зноскі афармляць у тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [2, с.5]), спіс выкарыстаных крыніц размяшчаць у канцы даклада / паведамлення ў адпаведнасці з паслядоўнасцю іх выкарыстання ў тэксце. Пажадана не рабіць лішніх прабелаў, не выкарыстоўваць аўтаматычную табуляцыю і нумарацыю, двукоссе перадаваць праз «елачкі». Зверху злева паўтлустым шрыфтам – прозвішча і ініцыялы (Пятрова І.Н.); наступны радок злева –горад і месца працы (г. Мінск, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка); праз інтэрвал па цэнтры – паўтлустым шрыфтам вялікімі літарамі назва даклада; праз інтэрвал – тэкст даклада / паведамлення; у канцы пасля тэксту праз інтэрвал – спіс выкарыстаных крыніц.
Па выніках правядзення канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў. Аргкамітэт будзе праводзіць адбор дакладаў, якія адпавядаюць заяўленым напрамкам працы канферэнцыі, для ўключэння ў зборнік. Аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання і скарачэння матэрыялаў.
Кантактныя тэлефоны: аддзел тэорыі і гісторыі літаратуры – (017) 284-25-01; прыёмная інстытута – (017) 284-18-85.