Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі сумесна з ГА «Дыялог-Еўразія»
18 кастрычніка 2012 года
праводзяць
міжнародную навукова-практычную канферэнцыю
«ТУРЦЫЯ І БЕЛАРУСЬ У сусветным літаратурным працэсе»
На канферэнцыі мяркуецца абмеркаваць і раскрыць ў параўнальна-тыпалагічным аспекце падобныя працэсы, характэрныя для развіцця літаратур Еўразійскага кантынента
Тэматычныя кірункі работы канферэнцыі:
- Турэцкая літаратура ў Беларусі і беларуская літаратура ў Турцыі: вопыт вывучэння і праблемы папулярызацыі.
- Сусветны літаратурны працэс і развіццё беларускай і турэцкай літаратур у ХХ ст.
- Дзяржаўная палітыка ў галіне літаратурнай адукацыі: дасягненні, вопыт, перспектывы.
- Звесткі аб турках і апісанне Турцыі ў беларускай літаратуры.
- У цэнтры Еўропы ці на мяжы Еўразіі? Беларуская і турэцкая літаратуры ў іх дачыненні да сусветнага літаратурнага працэса.
- Працэс глабалізацыі і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці ў беларускай і турэцкай літаратурах.
- Еўразійства і атлянтызм: праблема культурна-гістарычных прыярытэтаў развіцця ў новых гістарычных умовах.
• У рамках канферэнцыі прапануецца правесці круглы стол на тэму: «Актыўныя працэсы ў развіцці беларускай і турэцкай моў у пачатку ХХІ стагоддзя».
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, турэцкая, англійская.
Плануецца выданне матэрыялаў канферэнцыі.
Заяўкі накіроўваць па адрасе: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп.2, Інстытут мовы і літаратуры; inlinasbel@tut.by, тэл: 8-017-284-15-31.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.00. Пачатак працы 10.00, аўд. 302.
Праезд і пражыванне ўдзельнікаў - за кошт арганізацый, якія накіроўваюць. Арганізацыйны ўзнос не прадугледжваецца.
Тэзісы дакладаў аб'ёмам да 8 стар. праз 1 інтэрвал, гарнітура TNR-14 прымаюцца пад час рэгістрацыі.