рус eng
+ - Галоўная Пошук Карта сайта Версія для друку
  • Галоўная
  • Архіў навін за 2015-2023
  • Інфармацыйныя рэсурсы
  • Продукция и услуги


filial03-1.gif

filial04-1.gif
  • Канферэнцыi
  •  > 
  • Мерапрыемствы Цэнтра
  •  > 
  • 2013

Міжнародная навуковая канферэнцыя “На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка М.В. Бірылы” (10–11 верасня 2013 г.)

Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, філіял “Інстытут мовы і літаратуры

імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”

 

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

імя Максіма Танка”

 

Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі

вул. Сурганава, 1, к. 2, г. Мінск, 220072, тэл./факс: +375 17 284-18-85; сайт: iml.basnet.by

 

БДПУ

вул. Савецкая, 18, г. Мінск, 220050, тэл.: +375 17 327 80 09

 

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПІСЬМО

 

Паважаныя калегі!

Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка М.В. Бірылы”, якая адбудзецца 10–11 верасня 2013 г. на базе ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”. Праграма канферэнцыі прадугледжвае пленарнае пасяджэнне, работу секцый і круглага стала, прысвечанага памяці акадэміка М.В. Бірылы.

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Беларуская анамастыка: станаўленне і перспектывы.
  • Сучасная беларуская літаратурная мова: фарміраванне арфаграфічных і арфаэпічных норм.
  • Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.
  • Беларуская мова ва ўсходнеславянскай лексікаграфіі.
  • Актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя.
  • Беларуская дыялекталогія і лінгвагеаграфія на агульнаславянскім фоне.
  • Узаемаадносіны мясцовых гаворак і літаратурных моў.
  • Мова і міжкультурная камунікацыя.
  • Лінгвакраіназнаўства і этналінгвістыка.
  • Мовы ў дыялогу культур.

 

Рабочыя мовы: беларуская, руская, украінская.

 

Навуковыя даклады плануецца апублікаваць да пачатку канферэнцыі.

 

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна выслаць да 1 чэрвеня 2013 г. на электронны адрас аргкамітэта konf-2011@tut.by наступныя матэрыялы:

– заяўку на ўдзел у канферэнцыі (форма прыкладаецца);

– тэкст выступлення (да 5-і старонак) у электронным варыянце.

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 2 мм, правае – 2 мм). Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок – назва паведамлення. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі.  Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК, падаецца пасля асноўнага тэксту і адлюстроўвае паслядоўнасць з’яўлення спасылак у тэксце.

 

            Усе затраты, звязаныя з удзелам у канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне), за ўласны кошт.

 

ЗАЯЎКА

на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі

“На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка М.В. Бірылы”

10-11 верасня 2013 г.

 

Прозвішча, імя і імя па бацьку

 

Месца працы

 

Вучоная ступень

 

Вучонае званне

 

Электронны адрас

 

Паштовы дамашні адрас

 

Тэлефоны

 

Назва даклада

 

Даклад уключыць у навуковы напрамак

 

Неабходнасць у браніраванні гасцініцы

 

з _________ па __________

 

 

                                                                                                         

Арганізацыйны камітэт

Пошук па сайту
Аўтарызацыя
Імя (Лагін):
Пароль:
Рэгістрацыя
Забылі свой пароль?
Увайсці як карыстальнік
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:
Livejournal
Яндекс
Mail.Ru
Liveinternet
Blogger
OpenID
.livejournal.com
@yandex.ru
@mail.ru
http://www.liveinternet.ru/users/ /
.blogspot.com
OpenID:
Падпіска на рассылку


ІНТЕРНЭТ-РЭСУРСЫ


 



Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
















 
@2012-2014, ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ