рус eng
+ - Галоўная Пошук Карта сайта Версія для друку
  • Галоўная
  • Архіў навін за 2015-2023
  • Інфармацыйныя рэсурсы
  • Продукция и услуги


filial03-1.gif

filial04-1.gif
  • Канферэнцыi
  •  > 
  • Мерапрыемствы Цэнтра
  •  > 
  • 2015

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця (да 80-годдзя акадэміка А. І. Падлужнага)» (28–29 кастрычніка 2015 г.)

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі,

філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»

запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі

«Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця

(да 80-годдзя акадэміка А. І. Падлужнага)»,

якая адбудзецца 28–29 кастрычніка 2015 г.

Праблемнае поле канферэнцыі:

- сучасны стан мовы і дынаміка літаратурнай нормы;

- літаратурная норма і узус;

- фанетыка і фаналогія беларускай мовы;

- лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы;

- змены ў граматычным ладзе беларускай мовы;

- актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя;

- гісторыя беларускага мовазнаўства;

- нацыянальная мова ў полікультурнай прасторы;

- агульныя тэндэнцыі развіцця сучасных славянскіх моў;

- асаблівасці ўзаемадзеяння славянскіх дыялектаў і літаратурных моў.

Рабочыя мовы канферэнцыі: усе славянскія мовы.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі і электронны тэкст даклада (да 7 старонак) неабходна выслаць на адрас belmova2015@gmail.com да 1 верасня 2015 г. Публікацыя зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 15 мм). Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад, краіна (паўтлустым шрыфтам). Праз радок – назва паведамлення (паўтлусты шрыфт, вялікія літары). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі, падаецца пасля асноўнага тэксту па алфавіце.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.

У заяўках указваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку, назва даклада, месца працы, пасада, вучоная ступень і званне, адрас, e-mail і тэлефон, неабходнасць у браніраванні гасцініцы.

Усе выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне), за ўласны кошт або за кошт камандзіруючых арганізацый.

Адрас аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2; тэл. (017) 284-02-54;

e-mail: belmova2015@gmail.com; сайт Цэнтра: http://cbcll.basnet.by/

ЗАЯЎКА

на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі

“Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця

(да 80‑годдзя акадэміка А. І. Падлужнага”

(28–29 кастрычніка 2015 г.)

Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

Назва даклада

 

Секцыя

 

Месца працы (поўная назва ўстановы)

 

Навуковая ступень, званне, пасада

 

Кантактны адрас (службовы, хатні), тэлефон

 

e-mail (запоўніць абавязкова, адрас павінен быць дзеючым)

 

Ці патрабуецца запрашэнне ў пісьмовым выглядзе (так/не)

 

Указаць неабходнасць браніравання месца ў гасцініцы, а таксама тэрмін пражывання

 

Для афармлення візы: дата нараджэння, нумар пашпарта, грамадзянства

 

Патрэба ў тэхнічных сродках для выступлення

 

Пошук па сайту
Аўтарызацыя
Імя (Лагін):
Пароль:
Рэгістрацыя
Забылі свой пароль?
Увайсці як карыстальнік
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:
Livejournal
Яндекс
Mail.Ru
Liveinternet
Blogger
OpenID
.livejournal.com
@yandex.ru
@mail.ru
http://www.liveinternet.ru/users/ /
.blogspot.com
OpenID:
Падпіска на рассылку


ІНТЕРНЭТ-РЭСУРСЫ


 



Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
















 
@2012-2014, ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ