Да ўдзелу ў семінары запрошаны вядучыя вучоныя-філолагі краіны і вучоныя Аддзялення фізіка-матэматычных навук НАН Беларусі.
|
Архіў навін
18.12.2023
21 снежня 2023 года ў 12.00 у дзяржаўнай навуковай установе «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца адкрытая навукова-папулярная лекцыя навуковага супрацоўніка аддзела экранных мастацтваў Аляксандра Марунова «Функцыянальна-стылістычная разнастайнасць фотапартрэта, або Партрэт і з чым яго ядуць». Мэта лекцыі: раскрыць уплыў функцыянальнага прызначэння на стылістычныя і змястоўныя параметры партрэта, прааналізаваць партрэтныя выявы, зыходзячы з пытання, для чаго яны зроблены, хто выступіў ініцыятарам іх стварэння, няхай гэта будзе чалавек, якога мы бачым у кадры, фатограф альбо, да прыкладу, рэдактар часопіса; як уплывае кантэкст на ўспрыманне фотапартрэта. Фатаграфія – толькі тэхнічны спосаб стварэння выявы, таму задачы, пастаўленыя пры здыманні, у найбольшай ступені вызначаюць, якім будзе здымак. У найбольшай ступені, але не ў абсалютнай. У сваю чаргу мастацкая, камерцыйная, публіцыстычная і г.д. фатаграфія ёсць паведамленне, якое варта ўмець чытаць. Праграма лекцыі:
15.12.2023 Валодзіна, Т. В. Нямецкія лекавыя замовы: групы, матывы, беларускія паралелі / Т. В. Валодзіна. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 344 с.
У кнізе прадстаўлены агляд лекавай нямецкамоўнай замоўна-заклінальнай традыцыі ў яе асноўных тэматычных і вобразных рашэннях. Даследаванне нямецкіх вербальна-магічных практык дазваляе зазірнуць у глыбіні вякоў і пабачыць гісторыю ўзнікнення і распаўсюджання асобных замоўных сюжэтаў і матываў, вядомых і беларусам. Супастаўляльныя штудыі выяўляюць квоту заходнееўрапейскага ў беларускіх замовах. За кароткімі замоўнымі тэкстамі перад чытачом адкрываецца багаты светапоглядны падмурак з яго шчыльным і арганічным перапляценнем архаічнай міфалагічнай і хрысціянскай плыняў, а таксама праходзіць штодзённае чалавечае жыццё ва ўсім багацці яго праяў і крызісных станаў, за якімі – жывы чалавек з яго болем, эмоцыямі, жаданнямі і недахопамі. Разлічана на фалькларыстаў, этнолагаў, этналінгвістаў, усіх, каму цікавая традыцыйная культура беларусаў у шырокім еўрапейскім кантэксце. 15.12.2023
Грыневіч, Я. І. Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча / Яніна Грыневіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 302 с.: іл. Манаграфія прысвечана асобе Антона Грыневіча – збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца. У цэнтры яго жыцця і дзейнасці – арыентацыя на беларускае культурнае адраджэнне: ад арганізацыі прыватнага выдавецтва да збірання і папулярызацыі фальклору, выкладання і падрыхтоўкі падручнікаў па музыцы. На падставе архіўных матэрыялаў, частка якіх уводзіцца ў навуковы зварот упершыню, у кнізе ўзноўлены малавядомыя этапы біяграфіі А. Грыневіча, паказана роля фальклору ў працэсе нацыянальнага будаўніцтва ў першай трэці ХХ ст. Яго ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры пераасэнсаваны з сучасных пазіцый.
15.12.2023 Мдивани, Т. Г. Музыкальная культура Гомеля конца XVIII – начала XXI в. / Т. Г. Мдивани, Е. П. Куртенок; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, яз. и лит., Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы; науч. ред. А. И. Локотко. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 209 с.: ил. У выданні даследуецца музычная культура Гомеля ва ўсіх сферах свайго праяўлення: музычнай адукацыі, кампазітарскай творчасці, канцэртнай практыкі, мастацкай крытыкі і асветніцкай дзейнасці, а таксама на ўсіх этапах яе гістарычнага развіцця. Упершыню музычны соцыум Гомеля разгледжаны як цэласны шматаспектны феномен, неад’емная частка нацыянальнай музычнай культуры, якая ўтварае кантэкст да расійскай і заходнееўрапейскай мастацкай спадчыны.
15.12.2023 Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Мінскі дзярж. лінгв. ун-т; уклад.: А. А. Завадская [і інш.]; навук. рэд.: А. А. Завадская, Я. В. Волкава. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 416 с. Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў змяшчае каля 8 тыс. скарачэнняў (больш за 11 тыс. расшыфровак). Абрэвіятуры сустракаюцца ў тэкстах рознай жанравай прыналежнасці і могуць ускладняць іх разуменне. Слоўнік закліканы дапамагчы вырашыць праблемы з дэшыфрацыяй абрэвіятур і іх адаптацыяй сродкамі беларускай мовы.
11 снежня 2023 года на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі падведзены вынікі конкурсу на суісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2023 года. Прэміі НАН Беларусі 2023 года прысуджаны: - у галіне гуманітарных і сацыяльных навук – Лакізу Вадзіму Леанідавічу, дырэктару ДНУ«Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату гістарычных навук, дацэнту, Бараноўскаму Аляксандру Віктаравічу, намесніку дырэктара па навуковай рабоце ДНУ«Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату гістарычных навук, Доўнару Аляксандру Барысавічу, загадчыку аддзела ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату гістарычных навук, дацэнту, – за цыкл работ «Беларусь скрозь прызму рэгіянальнай гісторыі». Дыпломы лаўрэатам будуць уручаны ў рамках святкавання Дня беларускай навукі ў студзені 2024 года. Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў разам з Інстытутам генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", якая з'яўляецца выканаўцам праекта ЮНЕСКА ў рамках Праграмы ўдзелу на 2022–2023 гг., правялі двухдзённы круглы стол на тэму «Захаванне традыцыйных ведаў, звязаных з генетычнымі рэсурсамі: стратэгія, тактыка, асноўныя ўдзельнікі» 5-6 снежня. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел носьбіты традыцыйных ведаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, БДУКіМ, рэгіянальных устаноў культуры, прафесійныя ўрачы і інш. Адбылося зацікаўленае абмеркаванне рознабаковых пытанняў аховы традыцыйных ведаў і іх носьбітаў. Шмат увагі прыцягнулі выступы Агрэніча М.А., Осіпава І.Дз., Каліноўскай А.Т., Марчук К.Г. Фотаздымкі Ю.Іванова.
11.12.2023 14 снежня 2023 года ў 11.00 у філіяле «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул. Сурганава, 1, корп. 2; каб. 302) адбудзецца пленарнае пасяджэнне Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Выяўленчае мастацтва ў захаванні самабытнасці культуры і кансалідацыі грамадства на сучасным этапе». Задача захавання самабытнасці нацыянальнай культуры, пераемнасці і непарыўнасці традыцый, апоры на фундаментальныя духоўныя каштоўнасці набывае асаблівую актуальнасць у сучасную эпоху, адзначаную крызісамі, сацыяльнымі і палітычнымі катаклізмамі, выклікамі глабалізацыі і агрэсіўным наступаммасавай культуры з яе імкненнем да ўніфікацыі і спрашчэння духоўных патрэб чалавека. Прынцыпова важная роля ў захаванні самабытнасці належыць выяўленчаму мастацтву, якое ў сваім развіцці абапіраецца на творча засвоеныя і пераасэнсаваныя ў новых умовах лепшыя дасягненні, традыцыі і ідэалы нацыянальнай мастацкай школы. Асветніцкі, гуманістычны, выхаваўчы і эстэтычны патэнцыял выяўленчага мастацтва мае вялікае значэнне ў захаванні духоўных і маральных асноў нацыянальнай культуры, якія з’яўляюцца залогам кансалідацыі грамадства і ўмацавання нацыянальнага адзінства, ўстойлівага развіцця і гарманізацыі грамадства на аснове традыцыйнай сістэмы каштоўнасцяў. У канферэнцыі прымуць удзел даследчыкі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва з Беларусі, Арменіі, Расіі, Малдовы. Рэспубліку Беларусь на канферэнцыі прадставяць супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Навукова-практычнага цэнтра Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, іншых устаноў культуры і адукацыі. 5.12.2023
Навуковая канферэнцыя
«ШЛЯХ і ПРЫЗНАЧЭННЕ», прысвечаная юбілейным датам выдатных акадэмічных навукоўцаў-музыказнаўцаў В. І. Ялатава (100-годдзе з дня нараджэння), Г. Р. Куляшовай (95-годдзе з дня нараджэння), З. Я. Мажэйкі (90-годдзе з дня нараджэння) 8 снежня 2023 года Сёлетні год для беларускага музыказнаўства адзначаны шэрагам юбілейных дат з дня нараджэння выдатных акадэмічных вучоных-музыказнаўцаў, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі: доктара мастацтвазнаўства Віктара Іванавіча Ялатава (100-годдзе), доктара мастацтвазнаўства, прафесара Галіны Рыгораўны Куляшовай (95-годдзе), доктара мастацтвазнаўства, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Зінаіды Якаўлеўны Мажэйкі (90-годдзе). Іх навуковая біяграфія была звязана з дзейнасцю Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Планаваная канферэнцыя мае на мэце абагульненне тэарэтычнай спадчыны навукоўцаў, дэманстрацыю развіцця іх навуковых канцэпцый у сучасных даследаваннях. У дакладах будзе разгледжана шырокае кола тэм: творчыя партрэты і навуковыя дасягненні юбіляраў 2023 года (В. І. Ялатава, Г. Р. Куляшовай, З. Я. Мажэйкі), актуальныя пытанні вывучэння вуснай традыцыйнай творчасці беларусаў, пытанні тэорыі і гісторыі музычнага мастацтва Беларусі, праблемы музычна-тэатральнага мастацтва, а таксама візуальнай антрапалогіі. У працы канферэнцыі прымуць удзел даследчыкі з вядучых навуковых арганізацый і адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. У рамках канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя манаграфіі Т. Г. Мдзівані і А. П. Курцянок «Музычная культура Гомеля канца XVIII – пачатку XXI ст.». Сімвалічна, што кніга выйшла ў свет у год 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прысвечана памяці выдатнага беларускага музыказнаўцы Г. Р. Куляшовай, чыё 95-годдзе таксама адзначаецца ў 2023 годзе.У выданні даследуецца музычная культура Гомеля ва ўсіх сферах свайго праяўлення: музычнай адукацыі, кампазітарскай творчасці, канцэртнай практыкі, мастацкай крытыкі і асветніцкай дзейнасці, а таксама на ўсіх этапах яе гістарычнага развіцця. Упершыню музычны соцыум Гомеля разгледжаны як цэласны шматаспектны феномен, неад’емная частка нацыянальнай музычнай культуры, якая ўтварае кантэкст да расійскай і заходнееўрапейскай мастацкай спадчыны. Адрасуецца музыкам-прафесіяналам і аматарам музыкі. 5.12.2023 Кнігарня "Акадэмічная кніга" і Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашаюць 7 снежня 2023 года на прэзентацыю другой кнігі "Сфера сакральнага. Народная тэалогія" серыі "Традыцыйны светалад беларусаў". Вас чакае сустрэча з аўтарамі кнігі - супрацоўнікамі НАН Беларусі, аўтограф-сесія. Пачатак у 17.30. Месца правядзення - крама "Акадэмкніга", пр-т Незалежнасці, 72. 28.11.2023 30 лістапада 2023 года в 11.00 у Дзяржаўнай навуковай установе «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца адкрытая навукова-папулярная лекцыя «Сацыяльная відэарэклама як элемент маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі». Мэта лекцыі: прааналізаваць сацыяльныя рэкламныя відэаролікі, якія валодаюць маральна-патрыятычным выхаваўчым патэнцыялам. Сацыяльная рэклама накіравана на доўгатэрміновую перспектыву, яе мэтай становіцца карэкціроўка або змяненне ў станоўчы бок паводзінскіх рыс юных гледачоў, прывіццё ім неабходных навыкаў паводзін у соцыуме, прыцягненне ўвагі да найбольш важных аспектаў жыцця. Праграма лекцыі: · Спектр ўздзеяння сацыяльнай відэарэкламы на спажыўца. · Асноўныя задачы, якімі варта кіравацца ў працэсе выхавання падрастаючага пакалення. · Папулярызацыя найбольш яркіх сацыяльных відэаролікаў. · Задачы сацыяльнай відэарэкламы. · Роля сацыяльнай рэкламы ў працэсе маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі. Лекцыя складаецца з вялікай колькасці нагляднага матэрыялу. 10.11.2023 23 лістапада 2023 г. у 11.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца круглы стол «Архітэктурная спадчына Беларусі: гісторыя і сучаснасць», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння У.А.Чантурыі, даследчыка архітэктурнай спадчыны Беларусі, доктара архітэктуры, прафесара (220072, Мінск, вул. Сурганава, 1 к. 2, А. 302). Арганізатары круглага стала: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; архітэктурны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У пасяджэнні прымуць удзел супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, архітэктурнага факультэта БНТУ, Міністэрства культуры РБ, факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, ААТ «Белрэстаўрацыя», Рэспубліканскага аб’яднання рэстаўратараў і інш. Праграма круглага стала: 1. Навукова-даследчая і педагагічная дзейнасць У.А.Чантурыі; 2. Сучасныя даследаванні архітэктурнай спадчыны Беларусі; 3. Праблемы аховы, рэстаўрацыі і рэканструкцыі помнікаў архітэктуры. 9.11.2023 2 лістапада 2023 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыўся круглы стол «Пытанні развіцця сучаснай літаратуры Хакасіі і Беларусі».
Арганізатарамі выступілі НАН Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Хакасія, Хакаскі навукова-даследчы інстытут мовы, літаратуры і гісторыі. Мерапрыемства прайшло ў анлайн-фармаце з вочным і дыстанцыйным удзелам.
2.11.2023
31 кастрычніка аддзел народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў круглы стол, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага этнографа і фалькларыста П.М. Шпілеўскага (1823–1861). У працы круглага стала прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі Акадэміі навук Беларусі, спецыялісты ўстаноў адукацыі, аспіранты, а таксама даследчыкі з Расіі. Праца круглага стала праходзіла на 2 сесіях. На першай сесіі «Беларусь сярэдзіны XIX стагоддзя: традыцыйная культура як фундаментальная аснова беларускай ідэнтычнасці» выступілі дакладчыкі, даследаванні якіх прысвечаны ўкладу П.М. Шпілеўскага ў этнаграфічнае вывучэнне Беларусі. Таксама былі прадстаўлены даклады, якія закранаюць актуальныя для айчыннай этналогіі праблемы: фарміраванне этнічнай (нацыянальнай) ідэнтычнасці, этнакультурныя працэсы ў Беларусі і інш. Быў заслуханы даклад Гурко Аляксандры Уладзіміраўны, загадчыцы аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, дацэнта, у якім ахарактарызаваны рэлігійныя традыцыі беларусаў у сярэдзіне XIX стагоддзя (па апісанні П.М. Шпілеўскага). Выклікаў цікавасць даклад навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства, магістра гістарычных навук Шаўчэнкі Яны Сяргееўны «Уклад П.М. Шпілеўскага ў этнаграфічнае вывучэнне расліннага свету». Даследчыца з новага ракурсу зірнула на навуковую спадчыну Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага. Кандыдат гістарычных навук Раюк Андрэй Рыгоравіч прадставіў даклад, у якім вызначаны значэнне і месца ў сістэме беларускай духоўнай культуры твора «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага. Шарая Вольга Мікалаеўна – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, дацэнт – прысвяціла сваё выступленне тэме фалькларызму ў кантэксце праблем даследавання этнакультурнай дынамікі. У дакладзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук Грунтова Сяргея Уладзіміравіча была асветлена першая Усесаюзная сельскагаспадарчая і рамесна-прамысловая выстава 1923 г. Даследчыкам устаноўлена сувязь гэтага маштабнага мерапрыемства з фарміраваннем беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Хамутова Ірына Вітальеўна, выкладчык кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, аспірант кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, у сваім дакладзе ахарактарызавала трансфармацыю каляднай абраднасці на тэрыторыі Заходняга Палесся ў сучасны перыяд. На другой сесіі абмяркоўваліся даклады, прысвечаныя розным аспектам этнакультурных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь. Каспяровіч Галіна Іванаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, дацэнт, прачытала даклад, у якім прадстаўлены вынікі выкананага ёю аналізу сучасных дэмаграфічных працэсаў у Беларусі, што абумовілі дынаміку этнічнай супольнасці рускіх у рэспубліцы. Святкаванне беларускімі яўрэямі грамадскіх і супольных памятных дат у 1990-я– 2010-я гг. было разгледжана ў паведамленні Мяшкова Рамана Валер’евіча, навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Прысутнымі быў адзначаны даклад Гурко Аляксандра Віктаравіча, галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, дацэнта, у якім былі вызначаны асаблівасці кітайскіх чайных традыцый у Беларусі. У ходзе абмену думкамі ўдзельнікі мерапрыемства прызналі мэтазгодным выкарыстанне спадчыны П. М. Шпілеўскага для актывізацыі краязнаўчай работы ў Рэспубліцы Беларусь, для папулярызацыі беларускай народнай культуры, а таксама ў выхаваўчай дзейнасці (у сферы адукацыі). Удзельнікамі круглага стала былі ўнесены канкрэтныя прапановы па ўвекавечанні памяці П. М. Шпілеўскага (прысваенне імя таленавітага беларускага этнографа і фалькларыста ўстановам адукацыі і культуры, найменне (перайменаванне) у яго гонар вуліц / завулкаў, здымка дакументальнага фільма, цыкла рэпартажаў па матывах яго знакамітага твора «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» і інш.). 2.11.2023 26 кастрычніка жаночы вакальны ансамбль Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі выступіў у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа на мерапрыемстве «Прайсці яшчэ раз, азірнуцца», прысвечаным прэзентацыі кнігі «Якуб Колас». Выкананне праграмы з твораў беларускіх кампазітараў на словы Якуба Коласа мела поспех у слухачоў, якія аказалі цёплы прыём жаночаму вакальнаму ансамблю. Калектыў работнікаў музея выказвае глыбокую ўдзячнасць і падзяку кіраўніку жаночага вакальнага ансамбля Жанне Філіповіч і яго ўдзельнікам, а таксама спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва з Музычнай капэлай. 1.11.2023 Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў разам з Інстытутам цыталогі і генетыкі 30 кастрычніка правялі сумесны навукова-практычны семінар “Палын, трава горкая: традыцыйныя веды і сучасныя маладзёвыя праекты”. Мерапрыемства аб’яднала навукоўцаў розных профіляў і прадстаўнікоў творчых прафесій, якія актыўна скарыстоўваюць традыцыйныя веды, звязаныя са светам раслін. Ва ўводным выступе арганізатар семінара загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Таццяна Валодзіна патлумачыла разуменне тэрміна “традыцыйныя веды”, іх ролю і функцыі ў сучасным грамадстве, а таксама звярнула ўвагу на статус асоб, якія такія веды акумулявалі. Кіраўнік Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра па пытаннях доступу да генетычных рэсурсаў і сумеснага выкарыстання выгод Інстытута генетыкі і цыталогіі Алена Макеева ўзняла надзённыя пытанні прававога рэгулявання доступу да традыцыйных ведаў, звязаных з генетычнымі рэсурсамі. Навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Яна Шаўчэнка ў насычаным паказальнымі фактамі дакладзе “Веды пра дзікарослыя расліны ў сучасных этнакультурных працэсах Беларусі” зрабіла акцэнт на кансалідатыўную і рэпрэзентатыўную функцыі расліннага сімвала ў сучаснай Беларусі. Сяргей Саўчук, загадчык лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча, прафесіянальна патлумачыў працэс зацвярджэння ў фармакапеі ведаў пра лекавыя расліны флоры Беларусі. Даклад выклікаў шэраг пытанняў, што яшчэ раз прадэманстравала неабходнасць сумесных праектаў гуманітарыяў і батанікаў. Другі блок семінара быў адведзены прэзентацыям сучасных маладзёжных праектаў. Юлія Літвінава расказала пра асноўныя кірункі дзейнасці Майстэрні смаку "Зёлка-Пчолка" ў Валожынскім раёне, падзялілася спосабамі скарыстання перанятых ад старэйшага пакалення ведаў у новых, нацэленых на эстэтычнае перажыванне практыках. Як своеасаблівы від арт-тэрапіі прадставіла выраб зельна-кветкавых габеленаў Наталля Ярмалінская. Удзельнікі семінара мелі магчымасць пабачыць узор гэтага вельмі густоўнага, прыгожага габелена, пляценне якога да таго ж дапамагае разняволіцца ў псіхалагічным плане. З выступу Вольгі Трубач слухачы пазнаёміліся з гісторыяй пашырэння лаванды ў Беларусі і з асноўнымі практыкамі яе выкарыстання. Адзін з асноўных тэзісаў семінара “Зёлкі, кветкі, свет раслін здольныя дапамагчы нават самаму патрабавальнаму сучасніку ў задавальненні розных запатрабаванняў”. Калі ж веды пра раслінны свет абапіраюцца на этнакультурны, міфалагічны складнік, іх патэнцыял значна падвышаецца. Выдатным узорам таму стала прэзентацыя праекта “Легенда пра кветкі” Юліі Шастак. Вершы Юліі і падрыхтаваны Міхасём Аракчэевым відэа-ролік, прысвечаныя фальклорнай гісторыі адной з раслін, выклікаў шчырае захапленне. І чаканне працягу. Відавочна, за кожным з прадстаўленых праектаў – яркая таленавітая Асоба, калі паядналіся майстэрства, асабістая харызма і адданасць народнай беларускай культуры. Семінар пачынаўся з выказвання пашаны да праўдзівых носьбітаў традыцыйных ведаў, тых бабуль, што захавалі найбагацейшую спадчыну і шчодра дзеляцца ёю з намі. І на завяршэнне мерапрыемства адбылася прэзентацыя Юрыем Внуковічам фільма “Кожная травінка – лячынка” па слядах фальклорна-этнаграфічных экспедыцый. Адпаведны настрой у час імпрэзы стваралі спевы Юліі Літвінавай і Алеся Вячоркі. Аўтэнтычныя палескія песні ў высокамайстэрскім, пранікнёным выкананні вярталі ў мінулае, але ў такой жа ступені дарылі надзею на тое, што Традыцыя працягваецца. 27.10.2023 Інтэрактыўная лекцыя-канцэрт Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі «ПЕРАД ВАМІ СПЯВАЕМ СТАРАДАЎНІМ ЗВЫЧАЕМ» была прысвечана музыцы Беларусі эпохі барока і класіцызму і прайшла з вялікім поспехам. У якасці ілюстрацый да лекцыі ў выкананні струннага квартэта, салістаў-вакалістаў і хору прагучала свецкая і духоўная музыка аўтараў названага перыяду, а таксама і творы сучасных беларускіх кампазітараў, створаныя ў рэчышчы працэсаў мастацкай рэцэпцыі нацыянальнай музычнай спадчыны. Слухачы з вялікай цікавасцю ўспрымалі інфармацыю аб традыцыях музіцыравання ў XVII-XVIII стагоддзях на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з захапленнем прымалі выкананне твораў, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў практычным засваенні ўзораў вакальнай лірыкі названага перыяду. 25.10.2023 25.10.2023 Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы 31 кастрычніка пройдзе круглы стол, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння беларускага этнографа і фалькларыста П.М. Шпілеўскага (1823-1861). Павел Міхайлавіч вёў актыўную дзейнасць, вынікі якой сведчаць аб ім як аб таленавітым пісьменніку-этнографе, апантаным даследчыку народнай міфалогіі, публіцысце, літаратурным і тэатральным крытыку, папулярызатары культурнай спадчыны беларусаў. Сёння прадстаўнікі айчыннай гуманітарыстыкі не перастаюць звяртацца да навуковай спадчыны Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага, якая патрабуе пераасэнсавання. У працэсе абмеркавання і абмену думкамі ўдзельнікамі круглага стала будзе дадзены адказ, якім чынам гэтую спадчыну можна выкарыстоўваць для развіцця ў краіне гістарычнага і этнаграфічнага турызму, краязнаўства. На дзвюх сесіях круглага стала будуць разгледжаны працы этнографа і фалькларыста ў кантэксце праблемы фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці ў сучаснай Беларусі. Удзел у круглым стале прымуць навукоўцы з Акадэміі навук і вышэйшых навучальных устаноў, даследчыкі з Беларусі і Расіі. Усяго будзе заслухана 17 дакладаў.
Праблемна-тэматычнае поле круглага стала
1. Этнічнае асяроддзе і сацыяльнае асяроддзе – фактары, якія аказалі ўплыў на станаўленне П. М. Шпілеўскага як асобы і даследчыка;
2. Уклад Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага ў развіццё айчыннай этнаграфіі; 3. Беларусь сярэдзіны ХІХ ст.: поліэтнічнасць, поліканфесійнасць, выбар культурных мадэляў; 4. Перспектывы выкарыстання работ П. М. Шпілеўскага для актывізацыі краязнаўчага руху ў рэгіёнах Рэспублікі Беларусь; 5. Традыцыйная культура як фундаментальная аснова беларускай ідэнтычнасці; 6. Сучасныя этнакультурныя працэсы Беларусі. Круглы стол пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2, каб. 302, пачатак у 10.00. 24.10.2023 34 выпуск зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі». Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 34 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Права і эканоміка, 2023. – 706 с. Змест. ISSN 2221-9919 Спампаваць 34 выпуск. 24.10.2023 13 кастрычніка ў г. Глыбокім адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Спадчына Язэпа Драздовіча: мастацтва, краязнаўства, археалогія, мовазнаўства”, арганізаваная і праведзеная сумеснымі намаганнямі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа пры вялікай зацікаўленасці, спрыянні і дапамозе Прэзідыума НАН Беларусі, прынамсі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, і Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам. 20.10.2023 17.10.2023 Аб выставе касцюма
З 9 верасня па 11 снежня 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выстава «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». На ёй прадстаўлена 77 поўных комплексаў беларускага народнага касцюма, якія адлюстроўваюць яго рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці. Тэматычны фон выставы дапоўнены графічнымі работамі і экспедыцыйнымі фотаздымкамі Міхаіла Раманюка, творамі графікі і жывапісу аўтарства Леаніда Баразны і Міхаіла Філіповіча, а таксама асобнымі этнаграфічнымі прадметамі. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовыі літаратуры з’яўляецца партнёрам гэтага маштабнага выставачнага праекта, які праводзіцца ўпершыню ў Беларусі. З музейнай калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы для выставы было падрыхтавана і перададзена 126 прадметаў жаночага, мужчынскага і дзіцячага касцюма. Яны склалі 22 суцэльныя касцюмныя комплексы, а таксама дапоўнілі строі, скамплектаваныя з прадметаў іншых музеяў.
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры не толькі прадставіў значную частку музейных прадметаў для выставы. Супрацоўнікі Цэнтра прынялі самы актыўны ўдзел у стварэнні экспазіцыі. Для старшага навуковага супрацоўніка аддзела старажытнабеларускай культуры кандыдата мастацтвазнаўства Марыі Віннікавай і навуковага супрацоўніка гэтага ж аддзела Паліны Богдан удзел ў мантажы выставы з’явіўся дэманстрацыяй іх ведаў пра асаблівасці традыцыйнага беларускага касцюма і ўкараненнем навуковых распрацовак. Вопыт, атрыманы ў выніку шматгадовых даследаванняў і музейнай практыкі, быў ужыты пры фарміраванні касцюмных комплексаў – для стварэння этнаграфічна дакладных вобразаў, уключаючы спосабы нашэння галаўных убораў, паясоў і іншых кампанентаў адзення.
Марыя Віннікава на працягу больш чым 30 гадоў займаецца вывучэннем старажытных галаўных убораў ручніковага тыпу – намётак, хустаў, сарпанкоў. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. яны з’яўляліся этнічным маркерам беларускіх жанчын і ў розных месцах мелі свае характэрныя асаблівасці як у арнаментальным афармленні, так і ў спосабах нашэння. На падставе вывучэння літаратурных, архіўных і музейных крыніц, а таксама палявых даследаванняў М. Віннікавай удалося рэканструяваць больш за 40 забытых спосабаў нашэння гэтых традыцыйных для Беларусі галаўных убораў. Навуковая праца М. Віннікавай аб’ядноўвае тэорыю з практыкай. Частка навуковых распрацовак знайшла практычнае ўвасабленне пры мантажы выставы, што надало ёй мастацкую вобразнасць і этнічную своеасаблівасць. Таксама гэты падыход дазваляе зрабіць больш нагляднымі яе выступленні на навуковых мерапрыемствах. Так, падчас круглага стала, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча, які 11 кастрычніка 2023 г.прайшоў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, даклад М. Віннікавай «Малюнкі Язэпа Драздовіча як крыніца для вывучэння народнага касцюма» быў праілюстраваны жывой дэманстрацыяй спосабу завівання намёткі, рэканструяванага паводле партрэтнай замалёўкі мастака.
13.10.2023 11 кастрычніка ў рамках святкавання 135-годдзя Язэпа Драздовіча Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў круглы стол, дзе свае даклады, прысвечаныя маштабнай асобе мастака, яго ўплыву на беларускую культуру, прадставілі навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і запрошаныя спецыялісты. З прывітальным словам на адкрыцці мерапрыемства выступілі намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Кузьміна Вікторыя Аляксандраўна і начальнік Упраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарата НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Віцязь Пётр Аляксандравіч. 13.10.2023 У Нацыянальнай акадэміі навук праходзіць чацвёртая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Навука – аснова нашай дзяржаўнасці», прысвечаная 95-годдзю НАН Беларусі. 10 кастрычніка супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства прынялі ўдзел у рабоце секцыі «Уклад сацыяльна-гуманітарных навук ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці». Ігар Лявонавіч Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, выступіў з дакладам «Акадэмічнае мовазнаўства – важнейшы фактар умацавання беларускай дзяржаўнасці». 11.10.2023 Ярмалінская Вераніка Мікалаеўна, доктар мастацтвазнаўства, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў», прыняла ўдзел у пасяджэнні праўлення Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў, якую ўзначальвае спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным культурным супрацоўніцтве М.Я. Швыдкі, а таксама прадстаўляла Рэспубліку Беларусь у заключных днях Міжнароднага XVI тэатральнага фестывалю імя А. П. Чэхава. 10.10.2023 КОСМАС ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА
Да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча Прэс-рэліз 13 кастрычніка спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння беларускага жывапісца, графіка, скульптара, пісьменніка, фалькларыста, этнографа і археолага Язэпа Нарцызавіча Драздовіча. Самабытны і ўнікальны прадстаўнік нацыянальнай культуры і мастацтва, Язэп Драздовіч яшчэ пры жыцці здабыў славу «беларускага Леанарда Да Вінчы» дзякуючы разнастайнасці свайго творчага дыяпазону. Ледзь не самай эксцэнтрычнай стыхіяй мастака стаў Космас. Майстар вывучаў астраномію і нават выдаў папулярную кнігу ўласных разваг пра касмічную прастору “Нябесныя бегі” на беларускай мове. Да дня нараджэння майстра ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 5 па 16 кастрычніка працуе выстава «Космас Язэпа Драздовіча», дзе прадстаўлены творы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Увазе наведвальнікаў прапануюцца карціны вядомага мастака, якія ўваходзяць у яго знакамітыя «касмічныя серыі», а таксама працы, дзе майстар праявіў свой талент партрэтыста. Некаторыя творы экспануюцца ўпершыню.
У рамках святкавання 135-годдзя Язэпа Драздовіча 11 кастрычніка з 11.00 да 16.30 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць круглы стол, дзе свае даклады, прысвечаныя маштабнай асобе мастака, яго ўплыву на беларускую культуру, прадставяць навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і запрошаныя спецыялісты.
2.10.2023
Праграма Круглага стала (спампаваць 37 Кб .doc) Сардэчна запрашаем!
10.10.2023
У рамках падрыхтоўкі да 100-годдзя беларускага кіно аддзел экранных мастацтваў прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні майстар-класа Фота Ю.С.Іванова Фото Ю.С.Иванова рэжысёра-пастаноўшчыка фільмаў «Зімародак», «Бацькі і дзеці»,«Фруза», «На безыменнай вышыні»,«Кат», «Тум-Пабі-Дум» і інш. (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, 6 кастрычніка 2023 г.).
10.10.2023 Аддзел экранных мастацтваў прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні 5 кастрычніка 2023 г. у «Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія ў выратаванні Айчыны нашай паслужылі» круглага стала «Традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці ў культуры Беларусі і Расіі як аснова фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці, выхавання маральнай асобы і патрыятызму», у рамках якога выступілі Яўфімій, епіскап Лухавіцкі, вікарый Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, Старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела Рускай Праваслаўнай Царквы; Бурляеў М.П., народны артыст Расіі, першы намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы па развіцці грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх арганізацый, член Патрыяршага Савета па культуры, прэзідэнт Міжнароднага славянскага форуму мастацтваў «Залаты Віцязь»; Старавойтава А. В., член Камісіі Парламенцкага Сходу па культуры, навуцы і адукацыі; Гігін В. Ф., дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства “Веды”»; Отчык Г. А., старшыня Беларускага саюза мастакоў; Фото Ю.С.Иванова
Карпілава А.А., загадчыца аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, і іншыя высокія госці. Па завяршэнні адбыўся прэм'ерны паказ дакументальнага фільма М. Бурляева «Божа, адчуваю набліжэнне Тваё!» пра рэжысёра Андрэя Таркоўскага.
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Упраўленне аэракасмічнай дзейнасці апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашаюць Вас прыняць удзел у круглым стале, прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння Язэпа Нарцызавіча Драздовіча «Космас Язэпа Драздовіча». Пасяджэнне круглага стала адбудзецца 11 кастрычніка 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, 20 (уваход праз вул. К. Маркса, 34). Падчас правядзення мерапрыемства можна наведаць выставу жывапісных і скульптурных работ Язэпа Драздовіча з фондаў аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Інфармацыйны ліст. 1.09.2023 7 верасня 2023 г. у 10.00 у ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, каб. 302) адкрыецца штогадовая XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя«Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў».
Мэтай канферэнцыі з'яўляецца абмеркаванне ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, фатаграфіі, кіно, экранных відаў мастацтваў у вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры; абмеркаванне актуальных праблем вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі; пошук сістэмных падыходаў да вырашэння актуальных задач захавання нацыянальных культур і гісторыка-культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.
Арганізатары канферэнцыі – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (філіял «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі»). Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны вядучыя спецыялісты з Рэспублікі Беларусь і краін СНД: Расійскай Федэрацыі, Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан. Плануюцца выступленні навукоўцаў з Інстытута этналогіі і антрапалогіі імя М.М. Міклуха-Маклая Расійскай акадэміі навук, Інстытута гісторыі, археалогіі і этнаграфіі народаў Далёкага Усходу ДУА РАН, Нацыянальнага інстытута мастацтваў і дызайну імя К. Бегзода (Рэспубліка Узбекістан), Гянджынскага аддзялення Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, Інстытута комплекснага аналізу рэгіянальных праблем Далёкаўсходняга аддзялення Расійскай акадэміі навук, Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта, расійскага біятэхналагічнага ўніверсітэта, Уфімскага дзяржаўнага нафтавага тэхнічнага ўніверсітэта, Цюменскага індустрыяльнага ўніверсітэта, Нацыянальнага даследчага Мардоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.П. Агарова, Цюменскага дзяржаўнага інстытута культуры, Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, Кемераўскага дзяржаўнага інстытута культуры, Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л. М. Талстога, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта кіно і тэлебачання, Уфімскага нафтавага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Петразаводскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імяЕўфрасінні Полацкай, Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна і інш. 1.09.2023 8 верасня 2023 года ў 11.00 у Дзяржаўнай навуковай установе «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца мерапрыемства кіналекторыя«Экран і час» пад назвай «З Днём нараджэння, Мінск! (да 956-годдзя з дня заснавання горада)» з паказам кінанарысу «Новы Мінск» (студыя«Беларусьфільм», рэж. І. Шульман, 1954 г.).
У 1953 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм»быў зняты дакументальны фільм-кінанарыс«Новы Мінск», цікавы тым, што гэта адзіная ў сваім родзе каляровая кінахроніка 50-х гадоў мінулага стагоддзя, якая з'яўляецца не проста дакументам эпохі, але і гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Насычаны колер кадрам надала здымка на трафейную нямецкую кінастужку. А закадравы тэкст чытае Леанід Хмара – дыктар дакументальнага, навукова-папулярнага і ігравога кіно.За гады Вялікай Айчыннай вайны ён агучыў больш за 200 нумароў франтавых кіначасопісаў, а ў 1945 годзе каменціраваў хроніку Парада Перамогі на Чырвонай плошчы. Не абмінулі стваральнікі кінанарысу і беларускую навуку. Акрамя хранікальных кадраў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі гледачы могуць убачыць і кадры з класікамі беларускай літаратуры Якубам Коласам, Кандратам Крапівой і Пятром Глебкам, якія працуюць над руска-беларускім слоўнікам. А на наступных кадрах кіраўнік Акадэміі навук БССР Васіль Купрэвіч праводзіць палявыя заняткі з супрацоўніцамі Інстытута біялогіі. Запрашаем усіх ахвотных наведаць наш кіналекторый! 31.08.2023 6 верасня 2023 года ў 11.00 у дзяржаўнай навуковай установе «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца адкрытая навукова-папулярная лекцыя «Законы кампазіцыйнай пабудовы кіна-і фотакадра».
Мэта лекцыі: раскрыць асноўныя паняцці ў галіне кампазіцыйнай пабудовы кіна- і фотакадра, разгледзець асноўныя прыёмы кампазіцыі і іх прымяненне ва ўмовах практычнай кіна- і фотаздымкі. Праграма лекцыі:
17 жніўня 2023 г. у Цэнтральнай бібліятэцы імя Ю.М. Куранава (г. Зеленаградск Калінінградскай вобласці, Расійская Федэрацыя) адбылася музычная лекцыя «Новыя гукавыя і выканальніцкія магчымасці фартэпіяна», якую правяла загадчык аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Гарбушына Ірына Леанідаўна.
Слухачы азнаёміліся з актуальнымі кірункамі ў сучаснай фартэпіяннай музыцы. 1.08.2023Прыём заявак да 18 жніўня ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» рады запрасіць Вас прыняць удзел в XIII Міжнароднай навуковай анлайн-канферэнціі «Традыціі і сучасны стан культуры і мастацтваў». Канферэнцыя адбудзецца 7 верасня 2023 года ў анлайн-форме (Zoom, Skype, Viber, Whatsup і інш.). Спампаваць інфармацыйны ліст.26.07.2023
18.07.2023
Локотко, А. И. Во славу давшего нам свет: альбом акварелей / А. И. Локотко. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 143 с.: ил.
У альбоме прадстаўлены акварэлі помнікаў манументальнай архітэктуры Беларусі і еўрапейскіх краін, выкананыя аўтарам па матэрыялах экспедыцый і паездак у 1980–2000-я гады.
Адрасаваны шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыка-культурнай спадчынай і выяўленчым мастацтвам. 18.07.2023 Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: В. П. Русак, В. А. Мандзік. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 341 с.
Прызначаны для лінгвістаў, літаратуразнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам славянскіх моў і дыялектаў, іх роллю і месцам сярод моў і культур свету. 18.07.2023 Жыццёвы лёс Браніслава Тарашкевіча (1892–1938) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; уклад.: Л. А. Ліхадзіеўская, В. П. Русак, В. Л. Татур; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 330 с.: іл. Выданне прысвечана акадэміку Б. А. Тарашкевічу – буйнейшаму беларускаму лінгвісту, мовазнаўцу, перакладчыку і грамадскаму дзеячу першай паловы XX ст., які ўвайшоў у гісторыю сучаснага беларускага мовазнаўства перш за ўсё як аўтар першай нарматыўнай «Беларускай граматыкі для школ» і распрацоўшчык асноўных прынцыпаў і сістэмы арфаграфічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Выданне дапоўнена архіўнымі дакументамі, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. Адрасуецца лінгвістам, выкладчыкам, настаўнікам, аспірантам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі мовазнаўства і яго гісторыяй. 18.07.2023 Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, Т. М. Дамашэвіч; адк. рэд.: В. У. Міцкевіч, Ю. В. Маліцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 424 с. У зборнік уключаны артыкулы, у аснову якіх пакладзены рэгіянальны матэрыял, дзе асвятляюцца актуальныя пытанні ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культурнага жыцця Любаншчыны. Разлiчаны на шырокае кола чытачоў. 18.07.2023 Чорны, К. Збор твораў. У 12 т. Т. 1. Апавяданні, 1921–1925 / Кузьма Чорны; навук. рэд. А. А. Васілевіч; падрыхт. тэкстаў і камент. А. І. Шамякінай; Нац. акад. навук, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 519 с.: іл. У першы том навукова каментаванага Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) увайшлі апавяданні 1921–1925 гадоў. 10.07.2023 7 ліпеня 2023 г. у Расійскім цэнтры навукі і культуры
(Рускі дом у Мінску) адбылася вечарына памяці класіка беларускага кіно кінааператара, кінарэжысёра ЮРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА МАРУХІНА, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння (13 ліпеня 1938 г. - 20 снежня 2001 г.) У рэчышчы актуальнай тэматыкі міру і стварэння, якой адзначаны 2023 год у Беларусі, 7 ліпеня прайшла вечарына памяці Юрыя Аляксандравіча Марухіна – вядомага беларускага кінааператара і кінарэжысёра, чые работы ўваходзяць у залаты фонд беларускага кіно і нясуць бессмяротныя мастацкія і гуманістычныя ідэі. Адкрыла вечар загадчык аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Антаніна Аляксееўна Карпілава. Яна анасавала такія мерапрыемствы як навукова-асветніцкі цыкл, прысвечаны стагоддзю беларускага кіно. Пры гэтым самога Ю.А.Марухіна кіназнаўца ахарактарызавала як «яркую, пасіянарную асобу, што адбілася ў яго аператарскіх і рэжысёрскіх працах. Гэта мастак, які пакінуў імклівы і яскравы след у беларускім кіно». Ю.Марухін – выпускнік аператарскага факультэта Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстэрня Л. Касматава), заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат шматлікіх міжнародных і ўсесаюзных кінафестываляў. За шматгадовую і плённую працу і вялікі ўклад у беларускае кінамастацтва Ю. Марухін узнагароджаны медалём "За працоўную адзнаку" і ордэнам "Знак пашаны". Выбітны кінамайстар за сваё творчае жыццё зняў больш за тры дзесяткі мастацкіх і дакументальных карцін, сярод якіх: «Зорка на спражцы», «Апошні хлеб, «Каханая », «Усходні калідор», «Чакай мяне, Ганна», «Чорнае сонца», «Магіла льва», «Хроніка ночы», «Час выбраў нас», «Кропка адліку», «Паводка», «Зацішша» і інш.27.06.2023 Бахановіч, Н. Л. Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя / Н. Л. Бахановіч, М. П. Варабей, А. В. Тра фімчык; навук. рэд. І. В. Саверчанка; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Інт літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 245 с. Беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага / З. У. Драздова [і інш.]; навук. рэд. А. А. Манкевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Інт літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 413 с. Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. А. У. Гурко ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – Вып. 2. – 349 с. Вайна – трагедыя і памяць народа. Расказваюць сведкі падзей : зб. дыялект. тэкстаў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад.: В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч, Т. М. Трухан ; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – 519 с. Выгонная, Л. Ц. Фанетыка роднага слова: выбраныя працы / Л. Ц. Выгонная; уклад.: В. П. Русак [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 393 с. Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 340 с.: іл. Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 36. Фолкга – чорногрывый / склад. А. М. Булыка [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед.беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 437 с. Грунтоў, С. У. Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ – пачатку ХХІ ст. / С. У. Грунтоў. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 189 с.: іл. Духоўна-культурная спадчына Гарадоцкага краю: з электронным дадаткам / уклад.: Т. К. Цяпкова, Г. І. Цяпкова; падрыхт. аўдыядыска І. А. Васільевай. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 484 с.: іл. + 1 электрон. апт. дыск (CD=ROM). – (Фальклор нашага краю). Квилинкова, Е. Н. Гагаузы в Молдове и Беларуси: грани идентичности и стратегия самосохранения / Е. Н. Квилинкова. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 383 с. Локотко, А. И. История формирования и современный облик белорусского села / А. И. Локотко, И. Г. Малков, И. И. Малков; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, яз. и лит. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 255 с.: ил. Мешков, Р. В. Праздничные традиции евреев Беларуси во второй половине XX – начале XXI века / Р. В. Мешков. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 175 с.: ил. – (Мир глазами этнолога). Нарысы па гісторыі беларускага літаратуразнаўства / Г. М. Кісліцына [і інш.]; навук. рэд. Г. М. Кісліцына; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 402 с. Ненадавец, А. М. Закамянелая памяць / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 239 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця). Русско-белорусский системный семантический словарь. В 2 т. Т. 1 / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа; сост.: Н. В. Лавринович [и др.]; науч. ред.: О. М. Николаева. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 1103 с. Русско-белорусский системный семантический словарь. В 2 т. Т. 2 / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа; сост.: О. Г. Ванкевич, И. В. Елынцева, И. В. Кондратеня [и др.] ; науч. ред. О. М. Николаева. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 1223 с. Салман, О. А. Новейшая архитектура в условиях цифровой эпохи / О. А. Салман, И. И. Балуненко; Центр исслед. белорус. культуры, языка и литературы. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 132 с.: [14] л. ил. Сахута, Я. М. Беларуская выцінанка: традыцыі і сучаснасць / Я. М. Сахута. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 319 с.: іл. Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Ін-т гісторыі; уклад.: А. Б. Доўнар, В. У. Міцкевіч; навук. рэд. В. У. Міцкевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 293 с.: іл. – (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зб. навук. арт. Вып. 4 / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2023. – 842 с. Традыцыйны светалад беларусаў. У 5 кн. Кн. 1. Касмалогія / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі; уклад. і агул. рэд.: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько; аўт. тэкстаў: Т. В. Валодзіна [і інш.] ; маст. М. С. Храпавіцкі; каардынатар праекта А. А. Лазарэвіч. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 87 с.: іл. Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія / Т. В. Валодзіна [і інш.]; уклад. і агул. рэд.: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 481 с. Шамрук, А. С. Искусство архитектуры информационной эпохи / А. С. Шамрук; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, филиал «Институт искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы». – Минск: Беларуская навука, 2023. – 269 с.: ил. Этнокультурные процессы Белорусского Поднепровья (Могилевщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., этнографии и фольклора им. Кондрата Крапивы. – Минск: Беларуская навука, 2023. - 463 с. 19.06.2023 22 чэрвеня 2023 года ў 14.20 у Дзяржаўнай навуковай установе "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца першае мерапрыемства кіналекторыя "Экран і час" пад назвай «Галасы спаленых вёсак». Праграма кіналекторыя адкрываецца паказам дакументальнага фільма "Перазвон" (2021 г., 52 хв., творчае аб'яднанне "Летапіс" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", рэжысёр Я. Сецько). Карціна створана метадам перамантажу хранікальных матэрыялаў і дакументальных фільмаў, якія былі зняты на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", і расказвае пра трагедыю знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх вёсак. 16.06.2023 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні ў 2023 годзе конкурсу на суісканне:
- прэміі імя акадэміка В.М.Ігнатоўскага для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджаецца 2 прэміі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук). Падрабязная інфармацыя16.06.2023 Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 340 с.: іл. Зборнік навуковых артыкулаў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Разглядаюцца пытанні, звязаныя з фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, развіццём жанравых форм, кадыфікацыяй сучаснай беларускай літаратурнай мовы, выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у лінгвістычнай практыцы. Будзе карысным для лінгвістаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і аспірантаў, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі коласазнаўства. 16.06.2023 Духоўна-культурная спадчына Гарадоцкага краю: з электронным дадаткам / уклад.: Т. К. Цяпкова, Г. І. Цяпкова; падрыхт. аўдыядыска І. А. Васільевай. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 484 с.: іл. + 1 электрон. апт. дыск (CD=ROM). – (Фальклор нашага краю). У кнізе змешчаны фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў другой палове ХХ – пачатку ХХI ст. Яны ахопліваюць усё багацце традыцыйнай культуры Гарадоцкага краю: каляндарную і сямейную абраднасць, пазаабрадавую лірыку, замоўныя практыкі, вусныя апавяданні і інш. Адрасуецца фалькларыстам, этнографам, дыялектолагам, краязнаўцам, сацыёлагам, філосафам, работнікам устаноў культуры і агульнаадукацыйнай сферы, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца народнымі традыцыямі. Да кнігі дадаецца кампакт-дыск, на якім змешчаныя ў зборніку песні прадстаўлены ў жывым гучанні. 16.06.2023 Мешков, Р. В. Праздничные традиции евреев Беларуси во второй половине XX – начале XXI века / Р. В. Мешков. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 175 с.: ил. – (Мир глазами этнолога). В книге представлены особенности еврейских праздничных традиций в Беларуси во второй половине XX – начале XXI века, еврейские праздники и посты годового цикла, семейные и общественные традиции. Книга будет интересна историкам, этнологам, религиоведам, студентам и широкому кругу читателей, которые интересуются историей и культурой евреев на территории Беларуси. 16.06.2023 Салман, О. А. Новейшая архитектура в условиях цифровой эпохи / О. А. Салман, И. И. Балуненко; Центр исслед. белорус. культуры, языка и литературы. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 132 с.: [14] л. ил. В монографии отражены тенденции в мировой архитектуре последней четверти ХХ – начала XXI в. в контексте культуры информационного общества. Авторы раскрывают механизм влияния компьютерного программного обеспечения на архитектурное формообразование и особенности цифровых технологий проектирования в сравнении с аналоговыми. Цифровизация архитектурного формообразования рассматривается как противоречивый феномен, одновременно обогащающий и ограничивающий фантазию архитектора. В монографии исследуются основные направления и тенденции эволюции новейшей архитектуры Беларуси в контексте экспериментальных направлений параметрического и генеративного дизайна, определены факторы, влияющие на принципы формообразования и на особенности художественно-стилевого решения зданий. Предназначена для архитекторов, дизайнеров интерьера, графических дизайнеров, художников-визуализаторов, исследователей новейшей архитектуры и применения цифровых технологий в дизайне, студентов архитектурных и дизайнерских дисциплин. 16.06.2023 Выгонная, Л. Ц. Фанетыка роднага слова: выбраныя працы / Л. Ц. Выгонная; уклад.: В. П. Русак [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 393 с. У зборніку змешчаны выбраныя працы доктара філалагічных навук Л. Ц. Выгоннай па актуальных праблемах фанетыкі, фаналогіі, інтанацыі і націску ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, разглядаюцца пытанні перадачы гукавога строю мовы сродкамі арфаграфіі і пунктуацыі. Матэрыялы зборніка знойдуць прымяненне пры асвятленні пытанняў станаўлення і развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняльных прац па фанетыцы і фаналогіі беларускай літаратурнай мовы, у выкладчыцкай практыцы. Адрасуецца мовазнаўцам, выкладчыкам, аспірантам, магістрантам, студэнтам, школьным настаўнікам. 16.06.2023 Этнокультурные процессы Белорусского Поднепровья (Могилевщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 463 с.: ил. Книга адресована историкам, краеведам, студентам учреждений высшего образования, организаторам регионального туризма, будет полезна широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края. 15.06.2023 Выйшаў навуковы зборнік: Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. А. У. Гурко ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – Вып. 2. – 349 с.
12.06.2023 Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зб. навук. арт. Вып. 4 / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2023. – 842 с. Змест.
5.06.2023 5 чэрвеня 2023 г. супрацоўнікі аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва філіяла “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К.Крапівы” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” правялі семінар-абмеркаванне “Роля народнага мастацтва ў захаванні самабытнасці беларускай культуры на сучасным этапе” на аснове твораў, прадстаўленых на 31.05.2023 Паважаныя калегі! На старонцы сайта "Конференции 2023 года" з'явіліся новыя, актуальныя канферэнцыі. 29.05.2023 У Мінску 18–19 мая адбыўся ІІІ Міжнародны Форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі
18–19 мая 2023 г. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў ужо IIІ Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. На мерапрыемства былі запрошаныя навукоўцы, даследчыкі казкі, казачнікі-апавядальнікі старэйшага пакалення і пераможцы дзіцячага конкурсу апавядальнікаў. 18 мая 2023 г. адбылося пленарнае пасяджэнне навуковай канферэнцыі, у якой узялі ўдзел даследчыкі з Беларусі, Расіі, Славакіі, Эстоніі і Абхазіі. У зале пасяджэння і ў фае корпуса праходзіла выстава дзіцячых малюнкаў, выцінанак, арыгінальных ілюстрацый мастакоў паводле казачных матываў і тэматычных выданняў.
Працавалі наступныя секцыі: “Стан і асаблівасці казкавай традыцыі ў сучасным грамадстве. Казка і міфалогія ў дыскурсе нацыянальнай ідэнтычнасці”; “Паэтыка і сістэма вобразаў народнай казкі. Казачныя сюжэты і матывы ў літаратуры”; “Літаратурная казка, яе развіццё і трансфармацыя, узаемадзеянне з фальклорам”; “Інтэрпрэтацыя народнай казкі і міфа ў выяўленчым, тэатральным, музычным, экранным мастацтве і медыяпрасторы”. У гэты ж час праходзіў адкрыты круглы стол “Сучасная літаратурная казка: паміж выдумкай і праўдай”.
19 мая адбыўся яшчэ адзін круглы стол: «Беларуская міфалогія: ад аўтэнтыкі да містыфікацый», праводзіліся майстар-класы па набіванцы і вырабу саламянай птушкі.
У 14.00 гэтага ж дня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы па адрасе Сурганава, д. 15. адбываўся кульмінацыйны момант Форуму – выступленні майстроў казкавага жанру і падводзіліся вынікі дзіцячага конкурсу апавядальнікаў беларускай народнай казкі.
Выступілі нашы ўжо сталыя госці Глухатарэнка Людміла Фёдараўна (в. Санюкі, Ельскі р-н), Галкоўскі Аляксандр Мікалаевіч (в. Судзілы, Клімавіцкі р-н), Рэзкіна Лілія Пятроўна (г. Віцебск), новая госця Наталля Васільеўна Прус (в. Прудок, Мазырскі р-н), а таксама асобы-легенды Кацярына Аляксееўна Панчэня з в. Пагост Жыткавіцкага р-на і Іван Піліпавіч Супрунчык з в. Цярэблічы Столінскага р-на.
29.05.2023 18–20 мая 2023 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся III Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі, у межах якога праходзіў Дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай народнай казкі. Па умовах конкурсу неабходна было абраць любімую беларускую народную казку, запісаць яе аповед на відэа і размясціць ў сацыяльных сетках. Крытэрыямі ацэнкі выканання казкі сталі пераказ яе на беларускай мове, майстэрства апавядаць і ўменне імправізаваць. Было атрымана больш за 70 заявак ад дзяцей і дзіцячых калектываў з розных раёнаў Беларусі. На пасяджэнні экспертнага журы былі абраны дзевяць пераможцаў конкурсу, якія 19–20 мая 2023 г. былі ўзнагароджаны дыпломамі і атрымалі падарункі ад спонсараў конкурсу: беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяжстрах”, мінскага гадзіннікавага завода “Луч”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”, Настаўніцкай газеты і Валерыя Сарокі.
Дыпломамі I ступені былі ўзнагароджаны:
Сянкевіч Ульяна (сярэдняя школа № 159 г. Мінска, казка “Як кот звяроў напалохаў”, https://www.youtube.com/watch?v=JGCDjTGW6GU),
Балцэвіч Антон (сярэдняя школа № 159 г. Мінска, казка “Эта была очэнь даўно”, https://www.youtube.com/watch?v=RATL8VuGZ7Q), Захарчэня Аляксандра (Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма, казка “Сірочая доля”, https://www.youtube.com/watch?v=Yi-jsaWgANE). Дыпломамі II ступені былі ўзнагароджаны:
Мішурны Ведамір (Вымнянская базавая школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага саюза Вуглоўскага, казка “Не сілай, а розумам”, https://www.youtube.com/watch?v=LItt1eFKo4Q),
Васілеўскі Яўген (Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрузенскага раёна г. Мінска “Зорка”, казка “Людзей слухай, а свой розум май”, https://www.youtube.com/watch?v=2vyPjV67x4I), Шкіранда Марыя (Стайская дзіцячая школа мастацтваў традыцыйнай культуры, казка “Баран бок абадран”, https://disk.yandex.ru/i/94-kFEXXyEf5qw). Дыпломамі III ступені былі ўзнагароджаны:
Сачанка Мальвіна (сярэдняя школа № 2 г. Ельска, казка “Жораў і чапля”, https://www.tiktok.com/@school2elsk/video/7227414391438757125?_r=1&_t=8cDknxKWnLB&social_sharing=v4 ),
Стэльмах Анастасія (Стайская дзіцячая школа мастацтваў традыцыйнай культуры, казка “Як дзед ваўка перахітрыў”, https://disk.yandex.ru/i/9wolyt3_XMo4Dg), Рабкавец Ксенія (Стайская дзіцячая школа мастацтваў традыцыйнай культуры, казка “Муха-пяюха”, https://www.tiktok.com/@ptaha422/video/7230085780364954886). Астатнія ўдзельнікі конкурсу таксама атрымалі ганаровыя дыпломы ўдзельнікаў і падарункі ад кампаніі “Белдзяжстрах”. Узнагароды пераможцам уручылі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмік А.А. Каваленя і дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік А.І. Лакотка.
24.05.2023 26 мая 2023 года ў 11:00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца круглы стол «Русский и белорусский литературный канон: сходства и различия». Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве. 15.05.2023 Прэс-рэліз
У Мінску 18–19 мая пройдзе ІІІ Міжнародны Форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць IIІ Міжнародны форум даследчыкаў казкі і міфалогіі. Запрашаем асвятляць навуковыя даклады, выступленні казачнікаў старэйшага пакалення і пераможцаў дзіцячага конкурсу апавядальнікаў, круглыя сталы “Сучасная літаратурная казка: паміж выдумкай і праўдай” і «Беларуская міфалогія: ад аўтэнтыкі да містыфікацый», выставы тэматычных выданняў і ілюстрацый да зборнікаў казак. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізуе IIІ Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі 18–19 мая 2023 г. 18 мая ў 9.30–13.00 пройдзе пленарнае пасяджэнне навуковай канферэнцыі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы па адрасе вул. Сурганава, д. 15. У навуковай канферэнцыі возьмуць удзел даследчыкі з Беларусі, Расіі, Польльшчы, Эстоніі, Абхазіі. Пасяджэнні секцый пройдуць з 14.00 па адрасе: вул. Сурганава, д. 1, к. 2. Плануюцца секцыі “Стан і асаблівасці казкавай традыцыі ў сучасным грамадстве. Казка і міфалогія ў дыскурсе нацыянальнай ідэнтычнасці”; “Паэтыка і сістэма вобразаў народнай казкі. Казачныя сюжэты і матывы ў літаратуры”; “Літаратурная казка, яе развіццё і трансфармацыя, узаемадзеянне з фальклорам”; “Інтэрпрэтацыя народнай казкі і міфа ў выяўленчым, тэатральным, музычным, экранным мастацтве і медыяпрасторы”. У гэты ж час будзе працаваць адкрыты круглы стол “Сучасная літаратурная казка: паміж выдумкай і праўдай”. 19 мая па адрасе вул. Сурганава, д. 1, к. 2. адбудзецца круглы стол «Беларуская міфалогія: ад аўтэнтыкі да містыфікацый» у зале 302 з 9.00 да 11.30, а ў 12.00 там жа пачнецца паказ і абмеркаванне беларускіх анімацыйных фільмаў-казак. Паралельна з 12 да 13 гадзін пройдуць майстар- класы па набіванцы і вырабу саламянай птушкі. У 14.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы па адрасе пр-т Сурганава, д. 15. пройдуць выступленні майстроў казкавага жанру і падвядзенне вынікаў дзіцячага конкурсу апавядальнікаў беларускай народнай казкі. Выступяць нашы ўжо сталыя госці Глухатарэнка Людміла Фёдараўна (в. Санюкі, Ельскі р-н), Галкоўскі Аляксандр Мікалаевіч (в. Судзілы, Клімавіцкі р-н), Рэзкіна Лілія Пятроўна (г. Віцебск), а таксама асобы-легенды Кацярына Аляксееўна Панчэня з в. Пластлок Жыткавіцкага р-на і Іван Піліпавіч Супрунчык з в. Цярэблічы Столінскага р-на. У межах Форуму праводзіўся Дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі для ўдзельнікаў да 17 гадоў. Дзецям трэба было зняцца ў відэароліку, у якім удзельнік расказвае беларускую народную казку і загрузіць ролік у сацыяльныя сеткі (Tik Tok, Instagram, Facebook, YouTube і інш.) з адпаведнымі хэштэгамі. Да 17 мая экспертнае журы падвядзе вынікі конкурса і вызначыць пераможцаў. Падчас Форума будуць прадстаўлены лепшыя ролікі, а пераможцаў і ўдзельнікаў чакаюць прызы ад партнёраў форума – кампаніі “Белдзяржстрах” і Мінскага гадзіннікавага завода “Луч”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, па тэл. 8(017) 2701803 або на электронны адрас belarusianfolklore@gmail.com12.05.2023
СЛУЖБА МОЎНАЙ ДАВЕДКІ Пачала працу служба моўнай даведкі Інстытута мовазнаўства. Задаваць пытанні і чытаць адказы на іх цяпер можна на сайце https://daviedka.bnkorpus.info Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства могуць даць адказы на пытанні, якія датычацца ► правапісу, ► вымаўлення, ► граматычных формаў, ► значэння і ўжывання слоў і выразаў. Таксама можна атрымаць адказы на пытанні пра гісторыю беларускай мовы, народныя гаворкі, этымалогію, лінгвістычныя выданні. З правіламі карыстання службы можна азнаёміцца тут: https://daviedka.bnkorpus.info/about/ 28.04.2023 Сардэчна запрашаем!
4 мая 2023 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя дзесяці нумароў перыядычнага зборніка навуковых артыкулаў “Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”. Сёлета выданне было ўключана ў прэстыжную навукаметрычную рэфератыўную базу дадзеных Scopus, што сведчыць пра яго міжнароднае прызнанне і высокі ўзровень якасці навуковых публікацый. Прэзентацыя адбудзецца 4 мая 2023 г. у 11.00 па адрасе вул. Сурганава д.1, корп. 2, каб. 302.
27.04.2023 Шаноўныя калегі! 3 мая 2023 г. у 14.30 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыі кнігі “Вайна – трагедыя і памяць народа : расказваюць сведкі падзей : зборнік дыялектных тэкстаў”.
Кніга ўбачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука” ў сакавіку 2023 г.
Працу падрыхтавалі ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, яе стварэнне было прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Сардэчна запрашаем прыняць удзел у прэзентацыі новага выдання.
Адрас бібліятэкі: г. Мінск, вул. Сурганава, д. 15, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, канферэнц-зала (аўд. 110).
21.04.2023 МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ
«Трэція Кісялёўскія чытанні “На раздарожжы: рознаскіраваныя дыскурсы ў беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст.”» (да 225-годдзя А. Міцкевіча, 215-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча і 200-годдзя Уладзіслава Сыракомлі) Канферэнцыя адбылася 20 красавіка 2023 года на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, д. 15). На навуковае мерапрыемства было пададзена больш за 60 заявак ад прадстаўнікоў навуковай сферы з Расіі, Іспаніі, Польшы, Беларусі.
Штогадовыя чытанні ў гонар слыннага літаратуразнаўцы і гісторыка Генадзя Кісялёва з’яўляюцца адзіным у Беларусі навуковым форумам, які спецыялізуецца пераважна на гісторыі нацыянальнай культуры ХІХ ст. Сёлета ўпершыню канферэнцыя праводзіцца ў міжнародным фармаце, а да ўдзелу ў ёй запрашаюцца не толькі літаратуразнаўцы, але і спецыялісты ў галіне іншых гуманітарных дысцыплін. Юбілеі дзвюх знакавых фігур у шматмоўнай беларускай літаратуры – Адама Міцкевіча і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – даюць імпульс для абмеркавання шырокага кола пытанняў, у тым ліку такіх, якія не замыкаюцца на ХІХ ст., а застаюцца надзённымі і сёння. Праблемнае поле канферэнцыі: Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: сучасная інтэрпрэтацыя, новыя даследчыя падыходы. Актуальныя праблемы вывучэння гісторыі беларускай літаратуры. Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай культуры ў ХІХ ст. Шматмоўная літаратура Беларусі ў святле лінгвістыкі, сацыялогіі культуры, этнапсіхалогіі. Беларускае кнігадрукаванне ХІХ – пачатку ХХ ст.; рукапісная спадчына беларускіх літаратараў ХІХ ст. у бібліятэках і архівах нашай і іншых краін. Праблемы мастацкага перакладу, міжкультурнай камунікацыі. Рэцэпцыя літаратурнай спадчыны беларускіх пісьменнікаў ХІХ ст. у тэатральным, музычным, выяўленчым мастацтве і кінематографе. Ушанаванне памяці А. Міцкевіча, В. Дуніна-Марцінкевіча і іншых беларускіх літаратараў ХІХ ст., папулярызацыя іх творчасціў Беларусі і за мяжой (помнікі, музейныя экспазіцыі, тэматычныя інтэрнэт-рэсурсы, юбілейныя манеты, маркі, паштоўкі і г. д.); пытанні некрапалістыкі. Нацыянальная класіка ХІХ ст. і літаратурны працэс у ХХ–ХХІ стст.: пераемнасць і перарывістасць, наследаванне і пераасэнсаванне. У межах канферэнцыі прайшла выстава, прысвечаная творчасці А. Міцкевіча і В. Дуніна-Марцінкевіча. 10.02.2023 Дарагія сябры! Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2023 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute) і на платформе ZOOM. Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё. Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю да 20 лютага па спасылцы: https://forms.gle/j7MgWZ9ewK5n5D4S8 Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю. Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства! Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74, электронная пошта: dyktouka21@gmail.com 24.10.2022 21.04.2022 Сябры, свята Вялікадня адзначым сёлета асаблівай падзеяй — прэзентацыяй інтэрнэт-старонкі Калекцыі фальклорных запісаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі. Фонды Калекцыі з узорамі жывога гучання і сканамі-копіямі рукапісных фальклорных матэрыялаў ад першых паваенных гадоў — вялікае багацце, магчымасць далучыцца да неацэннай духоўнай спадчыны беларусаў, якая складае падмурак нацыянальнай культуры, крыніцу натхнення, выхавання, разумення свету і самога сябе ў ім. Інтэрнэт-старонка Калекцыі фальклорных запісаў — вынік супрацоўніцтва аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў з камандай сайта bnkorpus.info. Прэзентацыя адбудзецца 25 красавіка 2022 года у 16.00 па адрасе вул. Сурганава д.1, корп. 2, каб. 302. Ахвотныя ўзяць удзел змогуць далучыцца па спасылцы ў Zoom: https://us02web.zoom.us/j/89835869340?pwd=NGlxc0JwVkVjRmFma2F2ZytzazhOUT09. Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 898 3586 9340. Код доступу: HjXj42.12.2021 У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства. Конкурс, накіраваны на умацаванне кансалідацыі беларускага грамадства і нацыянальнага адзінства, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю гісторыі і культуры Беларусі, праводзіцца ўпершыню і стаў яркай падзеяй адыходзячага 2021 года. Да ўдзелу ў ім прымаліся творчыя творы, напісаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь індывідуальна або ў суаўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся. На Конкурс было прадстаўлена больш за 1500 твораў розных жанраў: песні, вершы, апавяданні, эсэ, проза, літаратурныя нарысы, навуковыя даследаванні, творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфіі, відэаролікі, а таксама кароткаметражныя фільмы па арыгінальных сцэнарыях. З усёй колькасці прадстаўленых работ журы адабрала найлепшыя творы па 7 намінацыях.
Пераможцы ў намінацыях Конкурсу «Песні нашага краю»: Кручкоў Валерый Міхайлавіч, Дзікун Вольга Аляксандраўна, Анікеева Аксана Рыгораўна, Статкевіч Вячаслаў Казіміравіч, Паўловіч Марыя Мікалаеўна, Карпук Уладзімір Усеваладавіч, Пахолка Міхаіл Сяргеевіч, Суднік Таццяна Ігараўна, Марчанка Валянціна Аляксандраўна, Высоцкая Алеся Васільеўна, Лысенка Наталля Мiхайлаўна, Рычкова Віталіна Яўгеньеўна, Афанасьева Аляксандра Алегаўна, Кутас Галіна Віктараўна, Малыгіна Дзіяна Дзмітрыеўна, Дударэвіч Іна Рыгораўна, Народны ансамбль народнай песні "Вяселле", Атчанашанка Ася Аляксандраўна, Рогалева Аляксандра Валер’еўна, Калоша Ганна Сяргееўна, Мяшэчак Любоў Аляксееўна. «Вершы і апавяданні пра свой край»: Палын Анастасія Іванаўна, Тачыліна Альбіна Паўлаўна, Зузанава Людміла Аляксандраўна, Калеснік Кацярына Андрэеўна, Алімаў Амір Рафаілавіч, Бабучэнка Дар’я Паўлаўна, Бондар Савелій Раманавіч, Буданава Аліса Яўгеньеўна, Бялуга Дзмітрый Дзянісавіч, Васілеўскі Ягор Анатольевіч, Габава Крысціна Андрэеўна, Генселевіч Пётр Мечыслававіч, Грахоўская Ніна Васільеўна, Грынь Вольга Мікалаеўна, Губарэвіч Раман Андрэевіч, Івановіч Дар’я Аляксееўна, Канцэвіч Аляксандра Сяргееўна, Карпенка Канстанцін Дзмітрыевіч, Каспшак Інэса Аляксандраўна, Каўрыга Вольга Васільеўна, Краснеўскі Максім Валер’евіч, Куц Уладзімір Сямёнавіч, Ламоцька Ала Канстанцінаўна, Лапата Яўгенія Алегаўна, Ліпко Ягор Дзмітрыевіч, Ліштван Валянціна Вацлаваўна, Ломанава Валерыя Міхайлаўна, Маркава Ганна Уладзіміраўна, Мінько Кацярына Аляксандраўна, Міхалюк Марына Уладзіміраўна, Міхед Ульяна Сцяпанаўна, Немец Маргарыта Андрэеўна, Ніканчук Наталля Валянцінаўна, Радчанка Алена Раманаўна, Савіч Валерыя Аляксандраўна, Саламевіч Святлана Уладзіміраўна, Салдатава Яўгенія Сяргееўна, Сіліч Варвара Андрэеўна, Сляднёва Вікторыя Ігараўна, Томашаў Васіль Сяргеевіч, Турчын Лілія Мікалаеўна, Хацкевіч Аксана Яўгеньеўна, Хмель Аліна Анатольеўна, Хутко Карына Аляксандраўна, Церахава Анастасія Аляксандраўна, Цімашэнка Ксенія Русланаўна, Цішчанка Ганна Міхайлаўна, Цягушава Ганна Аляксандраўна, Чаркасава Аляксандра Васільеўна, Шалаеў Віталій Сцяпанавіч, Шнырко Дзмітрый Яўгеньевіч, Шынкарэнка Маргарыта Аляксандраўна. «Краязнаўчымі сцежкамі»: Літвінава Ларыса Васільеўна, Кендыш Яўгенія Ігараўна, Мірошнікава Таццяна Уладзіміраўна, Хаванская Надзея Аляксееўна, Аўсіевіч Алена Дзмітрыеўна, Бобрык Ніна Уладзіміраўна, Брэшчанка Аляксандра Андрэеўна, Бязмен Наталля Васільеўна, Ваньковіч Ірына Станіславаўна, Жывушка Ульяна Віктараўна, Зубрыцкая Ганна Вадзімаўна, Лакісаў Мікіта Іванавіч, Марчанка Валянціна Аляксандраўна, Палын Ганна Уладзіміраўна, Раманава Вольга Анатольеўна, Ціхановіч Ангеліна Анатольеўна, Антропава Юлія Аляксееўна, Трафімава Галіна Уладзіміраўна, Хацько Ірына Рыгораўна, Кароль Лілія Станіславаўна, Марчук Святлана Іонаўна. «Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)»: Дударава Надзея Аляксандраўна, Лазіцкая Галіна Іосіфаўна, Бязносава Таццяна Мікалаеўна, Чыгрына Галіна Васільеўна, Серафімчык Паліна Аляксандраўна, Анацка Ксенія Мікалаеўна, Калодзіч Дар’я Паўлаўна, Каткавец Кірыл Віктаравіч, Васько Ксенія Аляксандраўна, Кудлаш Вікторыя Іванаўна, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу (ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”), Хадасевіч Тамара Аркадзьеўна, Бабоўская Аксана Анатольеўна, Капыльская Кацярына Васільеўна, Сушко Дар’я Алегаўна, Шчэрба Вікторыя Андрэеўна, Шчаржэня Надзея Іванаўна, Леанчук Ксенія Аляксандраўна, Гардзей Максім Яўгенавіч, Тухто Аляксандра Дзмітрыеўна, Салтанава Тамара Сяргееўна, Зелянко Сяргей Віктаравіч, Маркава Ларыса Уладзіміраўна, Каткоўскіс Вольга Станіславаўна, Рэкун Вікторыя Валер’еўна, Бутурля Наталля Іосіфаўна, Гардзіёнак Ульяна Аляксандраўна, Зубрэй Лізавета Сяргееўна, Федаровіч Ксенія Мікалаеўна, Бралін Мікіта Канстанцінавіч, Іванашка Мілена Дзмітрыеўна, Іскрык Глеб Сяргеевіч, Жарнасек Анастасія Уладзіміраўна, Гарбузава Аліна Раманаўна, Несцерава Ксенія Сяргееўна, Максіменка Дзіяна Аляксандраўна, Лягеза Марыя Аляксандраўна, Шулепаў Раман Яўгенавіч, Літвінаў Ілля Аляксандравіч. «Выяўленчае мастацтва»: Паўлоўская Аліна Ігараўна, Базыкін Юрый Аляксандравіч, Кепець Марына Ігараўна, Каласоўская Мілана Аляксандраўна, Іваніцкі Сяргей Георгіевіч, Шчэцька Мілана Аляксандраўна, Гамза Дар'я Аляксандраўна, Голубева Таццяна Уладзіміраўна, Назараў Сяргей Міхайлавіч, Канавалава Софія Уладзіславаўна, Юневiч Ганна Вiтальеўна, Сергіевіч Руфіна Віктараўна, Зыгмантовіч Юлія Сяргееўна, Чагарава Маргарыта Арцёмаўна, Лебядзевіч Ульяна Андрэеўна, Пячкоўская Караліна Іванаўна, Трухан Дар’я Яўгеньеўна, Цяслова Ірына Васільеўна, Навіцкая Ніна Пятроўна, Басава Любоў Фёдараўна, Паўлоўская Ларыса Яўгеньеўна, Муркіна Марыя Юр'еўна, Васільеў Павел Аляксеевіч, Цімашэнка Юлія Анатольеўна, Шухман Віталь Уладзіміравіч, Антаненка Маргарыта Сяргееўна, Шэвалдзіна Аляксандра Ігараўна, Канчаленка Вераніка Віктараўна, Кутас Эвеліна Паўлаўна, Варанкова Варвара Аляксандраўна, Атвагіна Марта Аляксееўна, Аўсіенка Кацярына Аляксандраўна, Вінаградава Аліна Аляксандраўна, Корх Паліна Яўгеньеўна, Крыцкая Вераніка Паўлаўна, Пятрова Варвара Дзянісаўна, Чырко Максім Дзянісавіч. «Фота- і відэавідарысы»: Котаў Яўген Уладзіміравіч, Васільева Дар’я Сяргееўна, Кушнярова Ірына Аляксандраўна, Горскіна Ганна Аляксандраўна, Гузяева Дар’я Максімаўна, Лобава Арына Сяргееўна, Семіход Марыя Аляксандраўна, Канавалава Маргарыта Сяргееўна, Кажадуб Яўгеній Валер’евіч, Антоненка Маргарыта Сяргееўна, Солтан Андрэй Сяргеевіч, Гулін Юлія Аляксееўна, Зікрацкая Кацярына Сяргееўна, Дземядзюк Раман Віктаравіч, Шкута Анастасія Яўгеньеўна, Калько Таццяна Андрэеўна, Задунайская Іраіда Іванаўна, Мялешка Глеб Віктаравіч, Бякрэнь Юльяна Васільеўна, Царова Алеся Аляксандраўна, Цішкевіч Наталля Мікалаеўна, Багамазаў Ігар Міхайлавіч, Баравік Максім Дзмітрыевіч. «Творы народных майстроў»: Чылінгаран Хачык Арташавіч, Аляксееў Андрэй Аляксандравіч, Бярозка Маргарыта Мікалаеўна, Буйноўская Яна Станіславаўна, Волкава Ганна Уладзіміраўна, Кавалевіч Ксенія Паўлаўна, Кутузава Галіна Міхайлаўна, Аўчыннікава Соф’я Аляксееўна, Петух Таццяна Мікалаеўна, Прыбіткова Анастасія Раманаўна, Цімохін Пётр Вячаслававіч, Шынкарова Таццяна Васільеўна. Выказваем удзячнасць усім удзельнікам конкурсу! Пераможцы атрымаюць узнагароды (дыпломы і прызы), а ўсе ўдзельнікі – сертыфікаты Удзельнікаў Конкурсу.
27.05.2021
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ II МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСКАЙ КАЗКІ Міжнародная навуковая канферэнцыя
«Народная казкавая проза ў еўрапейскай прасторы:
Архаічная традыцыя vs сучасная інтэрпрэтацыя» Адкрыты круглы стол
«Сучасная літаратурная казка: Паміж выдумкай і праўдай»
Дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай народнай казкі Майстар-клас «Казкі з паперы» Выступленні майстроў казкавага жанру Выставы і прэзентацыі (Мінск, 27–29 мая 2021 г.) ПАРАДАК РАБОТЫ
27 МАЯ (чацвер) Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
09.00–09.30 Рэгістрацыя ўдзельнікаў форуму
28 МАЯ (пятніца) Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
Міжнародная навуковая канферэнцыя
09.00–09.30 Прэзентацыі збораў казак з фальклорных архіваў
28.04.2021 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абвяшчае Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абвяшчае Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства (далей – Конкурс).
Палажэнне аб Конкурсу (pdf-файл).
Конкурс праводзіцца з мэтай кансалідацыі беларускага грамадства і ўмацавання нацыянальнага адзінства, фарміравання пачуцця гонару за гераічнае мінулае і слаўнае сучаснае, падтрымкі таленавітых творчых людзей, папулярызацыі Беларусі ў прасторы міжнароднай культуры. Намінацыі Конкурсу лепшых ідэй, накіраваных на адлюстраванне адзінства народа:
Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца творчыя людзі, аматары і прафесіяналы (вучоныя, пісьменнікі, журналісты, мастакі, кампазітары, скульптары, фотамайстры, майстры народных рамёстваў), а таксама настаўнікі, вучнёўская і студэнцкая моладзь, усе, у чыіх творах увасоблены ідэі народнага адзінства, сацыяльнай згоды і грамадскага паразумення.
ЗАЯЎКІ да ўдзелу ў Конкурсе і Конкурсные РАБОТЫ прымаюцца да 1 кастрычніка 2021 г. па e-mail: skaryna2017@gmail.com, а таксама па адрасу: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2. ГНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”. Кантактны тэлефон, факс: +375-17 270-18-81Лаўрэаты кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі, памятнымі знакамі-сімваламі Конкурсу. Палажэнне аб Конкурсу (pdf-файл).
Агульная інфармацыя аб Конкурсе
1. Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца работы на беларускай ці рускай мове. 2. Адна і тая ж работа не можа прадстаўляцца на розныя намінацыі. 3. Ад кожнага ўдзельніка ў кожную намінацыю прымаецца не больш за адну працу. 4 . Да ўдзелу ў Конкурсе прадстаўляюцца наступныя дакументы: - заяўка на ўдзел у Конкурсе (запаўняецца ў адпаведнасці з Дадаткам 1); - конкурсная работа, якая прэтэндуе на адпаведную намінацыю (афармляецца ў адпаведнасці з Дадаткам 2); - кароткае апісанне работы-намінанта (не больш за 500 знакаў). 5. Заяўкі, пададзеныя з парушэннем патрабаванняў, да ўдзелу ў Конкурсе не прымаюцца. 6. Экспертыза конкурсных работ і вызначэнне пераможцаў праводзіцца з 1 кастрычніка па 5 снежня 2021 года. 7. Пераможцаў Конкурсу выяўляюць экспертная камiсiя і журы. 8. Персанальны склад экспертнай камісіі і журы зацвярджаюць арганізатары Конкурсу. 9. Рашэнні экспертнай камісіі і журы лічацца правамоцнымі, калі на паседжанні прысутнічала дзве трэці членаў ад іх колькасці. Рашэнні прымаюцца галасаваннем (па рашэнні – адкрытым ці тайным) простай большасці галасоў і членаў. Па выніках работы падліковая камісія складае пратакол. 10. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і не падлягае перагляду. 11. Вынікі Конкурсу абвяшчаюцца не пазней 25 снежня 2021 г. 12. Вынікі Конкурсу публікуюцца на афіцыйных сайтах яго арганізатараў.Палажэнне аб Конкурсу (pdf-файл).
Дадатак 1 ЗАЯЎКА на ўдзел у конкурсе, п рысвечанам Году народнага адзінства
1. Прозвішча 2. Імя 3. Імя па бацьку (калі ёсць) 4. Месца працы (вучобы) 5. Пасада 6. Адрас рэгістрацыі 7. Телефон (+ код города) 8. Е-mail 9. Хатні адрас (па месцу пражывання) 10. Намінацыя 11. Назва работыДадатак 2 Патрабаванні да афармлення работ
Работы, якія ўдзельнічаюць ў намінацыі «Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)», афармляюцца ў выглядзе артыкулаў на беларускай або рускай мове. Патрабаванні да афармлення конкурснай работы: міжрадковы інтэрвал – адзінарны; тэкставы рэдактар – Microsoft Word, шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт.
Работы, якія ўдзельнічаюць у намінацыі «Песні нашага краю», павінны быць прадстаўлены ў выглядзе аўдыё- (фармат mp3) або відэазапісы (фармат mp4, avi).
Работы, якія ўдзельнічаюць у намінацыях «Выяўленчае мастацтва» і «Творы народных майстроў», павінны быць прадстаўлены ў выглядзе фотаздымкаў (у фармаце jpg, не меней за 1200 ppx па доўгім баку): - у выпадку жывапісных і графічных твораў агульнае фота і фота некалькіх фрагментаў; - у выпадку аб'ёмных твораў ‑ віды з розных бакоў (ракурсаў), якія даюць ўяўленне аб аб'ёмнай форме, і фрагменты найбольш важных дэталяў; - у выпадку тэкстылю фота пярэдняга і сподняга боку і фрагменты найбольш важных дэталяў. Павінны быць указаны памер твораў, матэрыял і тэхніка выканання, час стварэння.
Работы, якія ўдзельнічаюць у намінацыі «Фота- і відэавідарысы», павінны быць прадстаўлены ў выглядзе фота (у фармаце jpg, ня менш 1500 ppx па доўгім баку) або відэароліка доўгаю да 5 хвілін (фармат mp4, avi).
Работы, якія ўдзельнічаюць у намінацыях «Вершы і апавяданні пра свой край», «Краязнаўчымі сцежкамі», афармляюцца ў выглядзе вершаў і празаічных твораў на беларускай або рускай мове.
Патрабаванні да афармлення конкурснай работы: міжрадковы інтэрвал – адзінарны; тэкставы рэдактар – Microsoft Word, шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт. 9.02.2021 ПЛАН
мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. з 9-га па 19-га лютага 2021 г. Прэзентацыі дакументальнага фільма “Гаворкі Беларусі”, створанага па сцэнарыі В.А.Шклярыка, старшага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, пры падтрымцы кампаній А1 і Onliner. Паказы стужкі запланаваны ва ўніверсітэтах Мазыра, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Гродна і Брэста, у сталічных БДУ і БДПУ.
Інтэрв’ю дырэктара філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ”Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Капылова І.Л. з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы (тэлеканалы АНТ, Першы нацыянальны канал, БТ-3, СТБ; Першы нацыянальны канал радыё, канал “Культура”; газета “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”). Выступленні супрацоўнікаў філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рэспубліканскіх СМІ. Публікацыя ў газеце “Навука” навукова-папулярнага артыкула “Акадэмічная мовазнаўчая навука – школе”. Публікацыя ў газеце “Навука” навукова-папулярнага артыкула “Акадэмічная мовазнаўчая навука – вытворчасці”. 15 лютага 2021 г. (панядзелак)
16 лютага 2021 г. (аўторак)
17 лютага 2021 г. (серада)
18 лютага 2021 г. (чацвер)
19 лютага 2021 г. (пятніца)
22 лютага 2021 г. (панядзелак)
27.02.2017 28 лютага 2017 г. у 10-00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа (п. 302) адбудзецца навукова-практычны семінар па беларускай мове для настаўнікаў фізікі, матэматыкі і інфарматыкі.
Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіяй НАН Беларусі з мэтай актывізацыі і ўдасканалення работы па ўпарадкаванні беларускай навуковай тэрміналогіі будзе праведзены семінар па актуальных праблемах тэрмінасістэмы прадметаў фізіка-матэматычнага цыкла і інфарматыкі. Такая сустрэча распрацоўшчыкаў беларускай навуковай тэрміналогіі і непасрэдных яе карыстальнікаў праводзіцца ўпершыню і з’яўляецца модулем кластара “Міжнародная школа беларускай мовы і літаратуры”, створаным у НАН Беларусі. У настаўнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі рознагаліновымі тэрміналагічнымі слоўнікамі, задаць пытанні і абмеркаваць праблемы выкладання фізікі, матэматыкі і інфарматыкі на беларускай мове, выказаць свае думкі і меркаванні адносна ўкаранення ў практыку выкладання тэрмінасістэм, прадстаўленых у падручніках і вучэбных дапаможніках. Асаблівая ўвага будзе нададзена асаблівасцям адаптацыі іншамоўных тэрмінаў у сучасную камунікатыўную прастору Беларусі.
Да ўдзелу ў семінары запрошаны вядучыя вучоныя-філолагі краіны і вучоныя Аддзялення фізіка-матэматычных навук НАН Беларусі. 17.02.2017 “Мова ў адукацыі, навуцы, заканадаўстве”.
14.02.2017
21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбудзецца круглы стол прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вядучыя вучоныя розных галін навукі, педагагічныя работнікі, журналісты, аматары роднага слова. Пачатак у 15-00, аўд. 302. Падрабязней. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», Мінскі гарадскі навукова-педагагічны цэнтр «Тайген» праводзяць 30-31 сакавіка 2017 г. Міжнародную навуковую канферэнцыю «V навуковыя чытанні, прысвечаныя Віктару Уладзіміравічу Мартынаву: да 40-годдзя публікацыі 1-й версіі Ўніверсальнага семантычнага кода (УСК)». Падрабязней.
18.01.2017
10.02.2017
19–20 студзеня 2017 г. у 10.00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа "Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі" адбудзецца Мiжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці».
На сучасным этапе функцыянавання беларускай літаратурнай мовы актуальнай задачай з’яўляецца распрацоўка новай нарматыўнай граматыкі, якая сумясціць навуковае апісанне граматычнага ладу беларускай мовы з нарматыўнымі рэкамендацыямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” і забяспечыць захаванне адзінага моўнага рэжыму ў навучанні на ўсіх узроўнях адукацыі і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў. Вырашэнню ўказанай задачы паспрыяе правядзенне Мiжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці» з удзелам вядучых спецыялістаў у галіне граматыкі і сінтаксісу. Запрашаем усіх жадаючых у Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: вул. Сурганава, 1, корпус 2, п. 302. Архіў 2016 года
13.10.2016 14–16 верасня 2016 года ў г. Рыга (Латвійска Рэспубліка) адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя “Насустрач дыгітальнай фалькларыстыцы. Даследчыя перспектывы. Архіўныя практыкі. Пытанні этыкі”. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставілі супрацоўнікі аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў кандыдат філалагічных навук Яніна Грыневіч і Ірына Васільева з дакладам “Стварэнне дыгітальнага архіва беларускага фальклора”.
20.06.2016
11–19 мая 2016 года ў межах міжакадэмічнага супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Эстонскай акадэміяй навук адбылася сумесная беларуска-эстонская экспедыцыя па тэме “Народная батаніка ў прасторы і часе” ў Любанскі раён Мінскай вобласці. Кіравала экспедыцыяй навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі, этнабатанік Рэната Сыўканд. З беларускага боку ўдзел у экспедыцыі ўзялі супрацоўнікі аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў І. Васільева, Я. Грыневіч, А. Паўлава, Ю. Пацюпа, І. Смірнова, а таксама прадстаўнікі аддзела народазнаўства Ю. Пракоф’ева і Я. Шаўчэнка, супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны А. Глушко, а таксама сябры РГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”. Эстонскі бок прадставілі галоўны рэдактар электроннага часопіса фальклору, загадчык аддзела фалькларыстыкі Эстонскага Літаратурнага Музея Марэ Кыйва, этнабатанік Райва Калле, аператар Маргус Кііс, асістэнты Лаўра Весік і Лагле Аім. Экспедыцыі папярэднічаў навукова-метадычны семінар, праведзены этнабатанікам Рэнатай Сыўканд у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У час экспедыцыі ўдзельнікі абследавалі вёскі Трубяціна, Пласток, Ямінск, Заельнае, Асавец, Плюсна, Зялёнкі, Касцяшы, Пеклічы, Чабусы, Трайчаны, Крываль, Рачэнь Любанскага раёна. Было апытана больш за 80 рэспандэнтаў і сабраны багатыя і разнастайныя звесткі па этнабатаніцы, народнай медыцыне і ветэрынарыі. Акрамя таго, былі запісаны творы і этнаграфічныя апісанні каляндарных (Каляды, Вялікдзень, Тройца, Купалле, Узвіжанне і інш.) і сямейных (радзіны, хрэсьбіны, вяселле, пахаванне) абрадаў, а таксама творы малых жанраў фальклору (прыказкі, прымаўкі, загадкі, былічкі). 15 мая ў в. Рачэнь Любанскага раёна адбыўся траўны фэст “Гардовіца”, у якасці арганізатара і вядучага выступіў Сяргей Выскварка – спецыяліст па фальклоры і этнаграфіі Любанскага раённага цэнтра культуры, мастацкі кіраўнік Любанскага ўзорнага фальклорнага танцавальнага калектыва “Верабейкі”. У праграме фестываля – выставы зёлак Любаншчыны, страў і кандытарскіх вырабаў, выступы самадзейных калектываў і аповеды носьбітаў традыцыі пра выкарыстанне траў у сённяшнім вясковым жыцці. “Фэст, як і экспедыцыя ў цэлым сталі выдатнай ілюстрацыяй захаванасці і творчага развіцця народных традыцый у рэгіёне, – адзначыла ў час свайго выступлення на закрыцці фэсту кіраўнік беларуска-эстонскага супрацоўніцтва з боку НАН Беларусі загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Т.Валодзіна. – Зёлкі і для вяскоўца, і для гараджаніна – дасюль і абавязковая частка побыту, і неад’емны атрыбут звычаёвасці, і яскравы паэтычны сімвал”.
Наперадзе фалькларыстыў і з Беларусі, і з Эстоніі чакаюць расшыфроўка матэрыялаў, абмеркаванні вынікаў, аналітычная праца над навуковымі артыкуламі, і новыя творчыя сустрэчы.
Я.І.Грыневіч, навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў, кандыдат філалагічных навук
26.04.2016 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь запрашаюць Вас на прыняць удзел у Першым Міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры, які адбудзецца 5―6 мая 2016 года ў г. Мінск (Рэспубліка Беларусь). Удзельнікам кангрэса прадставіцца магчымасць садзейнічаць асэнсаванню і прапагандзе культуры Беларусі, распрацоўцы і ўдасканаленні сучаснай цэласнай культурнай стратэгіі, спрыяць росту палітычнай, эканамічнай і прававой культуры на розных узроўнях грамадскай сістэмы.
Праграма Кангрэса: 5 мая (чацвер)
Вялікая зала Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
9.00 – 10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
(пр-т. Незалежнасці, д. 66; 2-гі паверх) Выстаўка “Выбраныя аб’екты рэстаўрацыі” (ТАА “Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый”). Выстаўка навуковых выданняў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі. Выстаўка-продаж навуковых выданняў (магазін “Акадэмкніга”). Выступленне фальклорнага ансамбля УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, дыпламанта міжнароднага фестывалю «Folk fest» у Славакіі, Міжнароднага фестывалю народнай музыкі ў Італіі (мастацкі кіраўнік К. С. Трамбіцкі). 10.00 – 11.00 Урачыстае адкрыццё Кангрэса. Прывітанні ў адрас удзельнікаў і гасцей Кангрэса. 11.00 – 13.00 Пленарнае пасяджэнне. 13.00 – 14.00 Перапынак на абед. 14.00 – 16.30 Пленарнае пасяджэнне. 17.00 – 19.00 Наведванне бібліятэкі і музеяў: - Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, д. 116); - Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, д. 20); - Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, д. 12); - Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (пр-т Пераможцаў, д. 8). 6 мая (пятніца)
9.00 – 13.00 Работа сесій.
У навуковых установах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Работа сесій па рэгламенце Круглага стала 11.00 – 11.20 Кава-паўза. 11.20 – 13.00 Работа сесій. 13.00 – 14.00 Перапынак на абед. 14.00 – 15.45 Работа сесій. 15.45 – 16.00 Кава-паўза. 16.00 – 17.00 Заключнае пасяджэнне. Падвядзенне вынікаў. 17.00 Завяршэнне работы Кангрэса. Ад’езд удзельнікаў. СМІ аб Кангрэсе:
Более 300 ученых приедут в Минск на Международный научный конгресс белорусской культуры // БЕЛТА. Новости Беларуси. Белорусское телеграфное агенство. - Минск, 25 апреля 2016 г. Подробнее. 1.03.2016 Праграма IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «НАВУКОВЫЯ ЧЫТАННІ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ ВІКТАРУ УЛАДЗІМІРАВІЧУ МАРТЫНАВУ» (да 50-годдзя заснавання навуковай школы фармалізаванай семантыкі). Скачаць.
29.02.2016
10 сакавіка ў 15-00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання “Канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя”. Канкарданс – унікальны лексікаграфічны даведнік, які пабачыў свет у выдавецтве “Беларуская навука” напрыканцы мінулага года. Аўтар праекта – навуковы супрацоўнік аддзела славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Н.М. Сянкевіч. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Падрабязнее.
22.02.2016
IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «НАВУКОВЫЯ ЧЫТАННІ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ ВІКТАРУ УЛАДЗІМІРАВІЧУ МАРТЫНАВУ» (да 50-годдзя заснавання навуковай школы фармалізаванай семантыкі), 2 сакавіка 2016 года (вул. Сурганава, 1 , корп. 2, к. 302). Інфармацыйны ліст канферэнцыі.
24.01.2016
1.02.2016 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь запрашаюць Вас на прыняць удзел у Першым Міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры, які адбудзецца 5―6 мая 2016 года ў г. Мінск (Рэспубліка Беларусь). Удзельнікам кангрэса прадставіцца магчымасць садзейнічаць асэнсаванню і прапагандзе культуры Беларусі, распрацоўцы і ўдасканаленні сучаснай цэласнай культурнай стратэгіі, спрыяць росту палітычнай, эканамічнай і прававой культуры на розных узроўнях грамадскай сістэмы. Інфармацыйны ліст Кангрэса. ДНУ Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, філіял «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» запрашае Вас прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА” (да 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі КАНДРАТА КРАПІВЫ), якая адбудзецца 3-4 сакавіка 2016 года. Інфармацыйны ліст канферэнцыі.
15.01.2016 Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас 21 студзеня 2016 г. у 10.00 прыняць удзел у працы Круглага стала, прысвечанага 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР В.Г. Мулявіна ( 1941-2003 ) .
Месца правядзення : Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр . Незалежнасці , 66 , каб. 216 , 2 паверх) .
Рэгістрацыя ўдзельнікаў - з 9.30 гадзін.
Аргкамітэт .
АРХІЎ 2015 года 19 лістапада 2015 г. ў 10.00, у ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, кв. 2) адкрыецца штогадовая двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя "Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў".
Мэтай канферэнцыі з'яўляецца абмеркаванне ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно і экранных відаў мастацтваў у вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры; абмеркаванне актуальных праблем вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі; пошук сістэмных падыходаў да вырашэння актуальных задач захавання нацыянальных культур і гісторыка-культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.
Арганізатары канферэнцыі - ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (філіял «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі». Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны вядучыя спецыялісты ў галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно і экранных відаў мастацтваў, этналогіі, фалькларыстыкі, славістыкі, музеязнаўства з Беларусі і краін СНД - Расійскай Федэрацыі, Дагестана (РФ), Рэспубліка Карэлія (РФ), Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі (РФ), Рэспублікі Мардва (РФ), Украіны, Рэспублікі Малдовы, Рэспублікі Узбекістан, Рэспублікі Казахстан, а таксама з Рэспублікі Польшча. На канферэнцыі плануецца выступленне вядучых навукоўцаў з Інстытута этналогіі і антрапалогіі ім. Н. Міклуха-Маклая РАН (Масква), доктара мастацтвазнаўства Г.Р. Кансона з Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага універсітэта, доктара мастацтвазнаўства О. В. Калугінай з Навукова-даследчага інстытута тэорыі і гісторыі выяўленчых мастацтваў Расійскай акадэміі мастацтваў, доктара гістарычных навук, дацэнта І. Е. Варанковай з ФДБАУ ВПА «Арлоўскі дзяржаўны інстытут эканомікі і гандлю», доктара культуралогіі, прафесара Н. Л. Пракопавай з ФДБУ вышэйшай прафесійнай адукацыі Кемераўскі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, спецыялістаў з Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэта ім. В. Стэфаніка (г. Івана-Франкоўск, Украіна) і іншых арганізацый. Плануецца ўдзел больш за 300 навукоўцаў. Самастойнай часткай праграмы стане Майстар-клас па беларускіх народных танцах танцавальнага калектыву «Маладзічкі». У ходзе правядзення канферэнцыі крама «Акадэмкніга» прадставіць навуковыя выданні, якія можна будзе купіць на кніжнай выставе-продажы. Таксама ў якасці суправаджальных мерапрыемстваў уключаны: выступ музычнага калектыву з Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, наведванне экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у працы VІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў". 3.11.2015 2-4 лістапада 2015 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў межах праграмы па міжакадэмічнаму абмену вучонымі паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Эстонскай акадэміяй навук адбыўся навукова-практычны семінар, прысвечаны актуальным праблемам дыгіталізацыі фальклорных архіваў і індэксацыі навуковых выданняў, стварэння баз дадзеных і выкарыстання найноўшых ІТ-тэхналогій у сферы гуманітарных навук. Эстонскую Акадэмію навук прадставілі супрацоўнікі Эстонскага Літаратурнага Музея – галоўны рэдактар Электроннага часопіса фальклору, культурны антраполаг Марэ Кыйва і этнабатанік Рэната Сыўканд. З беларускага боку ўдзел у працы семінара прынялі супрацоўнікі аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў.
16-20 лістапада 2015 г. адбудзецца навуковы візіт дэлегацыі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў складзе намесніка дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтра, доктара гістарычных навук С.П. Віцязя і навуковых супрацоўнікаў аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў кандыдата гістарычных навук Ю.І. Внуковіча, кандыдата філалагічных навук Я.І. Грыневіч, І.А. Васільевай, І.Ю.Смірновай. У час візіта будуць абмеркаваны пытанні ўкаранення сучасных ІТ-тэхналогій у галіне вывучэння, захавання і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
|
Пошук па сайту
Аўтарызацыя
Падпіска на рассылку
|