рус eng
+ - Галоўная Пошук Карта сайта Версія для друку
  • Галоўная
  • Архіў навін за 2015-2023
  • Інфармацыйныя рэсурсы
  • Продукция и услуги


filial03-1.gif

filial04-1.gif
  • Персаналii
  •  > 
  • Юбiляры

Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка

Навуковая і кінематаграфічная грамадскасць Беларусі 05 і 16 снежня 2013 г. адзначае 50-годдзе навуковай і творчай дзейнасці доктара мастацтвазнаўства, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Зінаіды Якаўлеўны Мажэйка.

Навуковая і творчая дзейнасць этнамузыколага і этнакінематаграфіста З. Мажэйка ўзаемазвязана разгортвалася ў двух накірунках – акадэмічнай этнамузыкалогіі і аўдыёвізуальнай культурнай антрапалогіі.    
 
Адпаведна двум гэтым накірункам адбудуцца прэзентацыі:    
♦  навуковых выданняў даследчыцы (у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі);  
♦  рэтраспектыўны паказ дакументальных (музычна-этнаграфічных) кінафільмаў сцэнарыста-этнамузыколага (Музей гісторыі беларускага кіно).        

Навуковая праца З.Мажэйка з 1962 г. на працягу 50-ці гадоў нязменна праходзіла ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук, да інтэгравання гэтага інстытута (2012 г.) у Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.    

Вынік працы, праведзенай З.Мажэйка ў рэчышчы фундаментальнай этнамузыкалогіі, падводзяць нядаўна выдадзеныя новыя кнігі, прэзентацыя якіх адбудзецца 5 снежня:    
   1) Мажейка Зінаіда Якаўлеўна. Да 50-годдзя навуковай і творчай дзейнасці. – Мінск : Тэхналогія, 2013.
  У кнізе пададзена храналогія публікацыі прац навукоўцы (рэгіянальныя песенныя сістэмы, стылявыя асаблівасці і тыпалогія абрадавага фальклору, мелас неабрадавай лірыкі, гісторыя этнамузыкальных даследаванняў і г. д.). Адзначаючы ва ўступным нарысе значэнне навуковай дзейнасці З.Мажэйка, гісторык-энцыклапедыст Іван Уладзіміравіч Саламевіч падкрэсліў, што "Зінаіда Якаўлеўна ўваходзіць у лік тых выбітных навукоўцаў, якім было наканавана пакінуць сваю эпахальную веху ў народазнаўстве і мастацтвазнаўстве акадэмічнай навукі Беларусі".  
   2) Можейко, З.Я. Экология традиционной народно-музыкальной культуры: нематериальная культура Беларуси в свете социально-экологических проблем. – Минск : Беларуская навука, 2011.
Кніга мае роўную вартасць як у плане канцэптуальна-тэарэтычным (канцэпцыя культурна-экалагічнай бяспекі), так і канкрэтна-практычным (ахова аўтэнтычных фальклорных з'яў праз стымуляванне іх самаўзнаўляльнага развіцця).

У галіне аўдыёвізуальнай культурнай антрапалогіі неацэннай заслугай З. Мажэйка з'яўляецца стварэнне ў беларускім кінематографе прафесійнага антрапалагічнага (этнамузыкальнага) фільма. Навуковую і мастацкую раўнавартасць гэтых фільмаў, адзначаную спецыялістамі на міжнародных кінафестывалях, яшчэ раз красамоўна пацвярджае рэтраспектыўны паказ (з 6 па 16 снежня) у Музеі гісторыі беларускага кіно сямі наступных этнамузыкальных кінастужак, знятых на студыі "Беларусьфільм" па сцэнарыях і палявой рэжысуры Зінаіды Якаўлеўны Мажэйка:      
     ♦ Палескія калядкі (1972)  
     ♦ Голоса веков (1979)  
     ♦ Память столетий (1982)    
     ♦ Полесские свадьбы (1986)    
     ♦ Пранясі, божа, хмару (1990)    
     ♦ Крывыя вечары (1993)    
     ♦ Рух зямлі (1999).  

Галерэя фота З.Я. Мажейка

                     


Пошук па сайту
Аўтарызацыя
Імя (Лагін):
Пароль:
Рэгістрацыя
Забылі свой пароль?
Увайсці як карыстальнік
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:
Livejournal
Яндекс
Mail.Ru
Liveinternet
Blogger
OpenID
.livejournal.com
@yandex.ru
@mail.ru
http://www.liveinternet.ru/users/ /
.blogspot.com
OpenID:
Падпіска на рассылку


ІНТЕРНЭТ-РЭСУРСЫ


 



Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
















 
@2012-2014, ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ