|
НавiныВы находитесь на старой версии сайта, новый сайт доступенпо адресу: http://belcentre.by/ru_ru/З 20 па 24 мая 2024 года Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць
Тыдзень беларускай культуры і мастацтваў
На працягу пяці дзён пройдзе цэлы шэраг мерапрыемстваў: лекцыі, круглыя сталы, інтэрактыўныя заняткі, кінапаказы, сустрэчы, культурна-асветніцкія і адукацыйна-забаўляльныя мерапрыемствы, прысвечаныя праблеме захавання, развіцця і папулярызацыі беларускай культуры і мастацтваў.
Мерапрыемствы пройдуць у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302.
24.05.2024
24 мая 2024 г. у рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў Дзень старажытнабеларускай культуры: «Культурное наследие: прошлое, настоящее, будущее». У Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося адкрыццё выстаў «Отреставрированные произведения древнебелорусского искусства», «Новые поступления» и «Нить основы».
Мерапрыемства адкрыў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Лакотка. У рамках мерапрыемства загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Барыс Лазука прадставіў адрэстаўраваныя прадметы сакральнага мастацтва і распавёў пра новыя паступленні ў аддзел старажытнабеларускай культуры за 2023–2024 гг. Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Вера Комлік прадставіла аўтарскую калекцыю адзення па матывах беларускага традыцыйнага касцюма.
24.05.2024
23 мая 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прайшла ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўны дыялог. Да 100-годдзя Першай усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў».
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх (НАРБ, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі) і абласных (дзяржаўныя архівы Віцебскай і Магілёўскай абласцей) архіўных устаноў, вышэйшых навучальных устаноў (Інстытут упраўленчых кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытут гісторыі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Віктаравіч Бараноўскі), Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Міжнародны складнік мерапрыемства прадставілі вучоныя з Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага, Цэнтра гісторыі расійскай навукі і навукова-тэхнічнага развіцця Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта.
24.05.2024
28 мая 2024 г. у 11.00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбудзецца круглы стол “Акадэмічная лексікалогія і лексікаграфія: набыткі і перспектывы”, прысвечаны 40-годдзю выхаду “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” (1977–1984).
Падчас круглага стала плануецца абмеркаваць ролю “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” ў развіцці айчыннай лексікаграфіі і мовазнаўчай навукі ў цэлым, адзначыць асаблівасці вывучэння лексіка-семантычнай сістэмы і слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы, акцэнтаваць увагу на праблемах сучаснай беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі.
Круглы стол адбудзецца 28 мая 2024 г. у 11.00 у 302 п. па адрасе: вул. Сурганава 1, корп. 2.
Запрашаем калег і ўсіх зацікаўленых!
24.05.2024
23 мая 2024 г. у зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў «Магия кинокадра». Загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А. А. Карпілава выступіла з навукова-папулярнай лекцыяй «Белорусский кинематограф о Великой Отечественной войне» ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пасля лекцыі была паказана ваенная драма Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” “Подрыв” (2022). Фільм пра сяброўства, каханне, здраду і самаахвярную любоў да Радзімы.
24.05.2024
23 мая 2024 г у рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024 – 2026 гады прайшоў круглы стол “Культурныя правы і культурная разнастайнасць Беларусі” ў Астравецкай раённай бібліятэцы.
Сярод удзельнікаў навукоўцы Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - Унуковіч Юрый Іосіфавіч, загадчык сектара захавання фальклорнай спадчыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, Грунтоў Сяргей Уладзіміравіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства, кандыдат гістарычных навук, Трубач Вольга Іванаўна, малодшы навуковы супрацоўнік.
24.05.2024
23 мая 2024 г. у 15:30 у рамках Дня выяўленчага мастацтва і архітэктуры Тыдня беларускай культуры і мастацтваў адбылася лекцыя «Тенденции компьютерной архитектурной визуализации», якую арганізаваў аддзел архітэктуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Лектар – Балуненка Ірына Іванаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела архітэктуры.
Слухачы даведаліся аб трох ключавых кірунках, у якіх развіваецца камп’ютарная архітэктурная візуалізацыя ў 2000-я – 2020-я гады: фотарэалізме, постдыгітальнай графіцы і гіперрэалізме. Наведвальнікі азнаёміліся з унікальнымі рысамі кожнага з кірункаў, даведаліся аб станоўчых і праблемных баках кожнага падыходу да выявы архітэктуры з дапамогай кампутара.
24.05.2024
23 мая 2024 г. у рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў адбыліся лекцыя і майстар-клас па беларускай выцінанцы, арганізаваныя аддзелам выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Запрошаны спецыяліст – Вольга Аляксандраўна Налівайка, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, пазнаёміла ўдзельнікаў майстар-класа з гэтым відам традыцыйнай беларускай народнай творчасці.
24.05.2024
23 мая 2024 г. у рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў у Дзень выяўленчага мастацтва і архітэктуры адбыўся круглы стол «Образ Родины», прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі П. В. Масленікава (1914–1995), які быў арганізаваны аддзелам выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
З прывітальным словам выступіў дырэктар Цэнтра А. І. Лакотка. У круглым стале прыняў удзел загадчык кафедры жывапісу і графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Масленікаў, які падзяліўся ўспамінамі пра свайго бацьку. Удзельнікі круглага стала – вядучыя беларускія мастацтвазнаўцы, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава – у сваіх дакладах папоўнілі веды аб жыццёвым шляху і творчай біяграфіі П. В. Масленікава, раскрылі значнасць спадчыны народнага мастака ў развіцці выяўленчага мастацтва Беларусі, у захаванні памяці аб мінулым і любові да Радзімы для будучых пакаленняў. У рамках круглага стала прайшла выстава кніжных выданняў, прысвечаных П.В. Масленікаву.
24.05.2024
21 мая 2024 года ў рамках дня Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Рэспубліцы Беларусь у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў заключнага этапу Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ “Литературные судьбы Беларуси и России: от диалога к пониманию”, які праводзіцца Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам пры падтрымцы прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Конкурс быў прысвечаны вывучэнню творчасці двух выдатных літаратараў XX стагоддзя: Міхаіла Аляксандравіча Шолахава і Якуба Коласа.
Пераможцаў адборачнага і заключнага этапаў конкурсу павіншавалі першы прарэктар па маладзёжнай палітыцы і арганізацыі прыёму СПбДУ Аляксандр Вячаслававіч Бабіч, кансультант прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Андранік Вазгенавіч Аўсяпян, а таксама прадстаўнікі ўстаноў-партнёраў конкурсу: дырэктар дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска” Алена Іванаўна Матвеева, вучоны сакратар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іконнікава Людміла Уладзіміраўна, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Валер’еўна Міцкевіч.
24.05.2024
20 мая 2024 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася лекцыя дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, кандыдата філалагічных навук Сяргея Мікалаевіча Запрудскага “Слоўнік неалагізмаў Цішкі Гартнага (публіцыстыка): прэзентацыя ідэі праекта”.
У час лекцыі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства падрабязна пазнаёміліся з асобай пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча Цішкі Гартнага ў кантэксце часу. С. М. Запрудскі расказаў пра цікавыя факты, звязаныя з вывучэннем мовы твораў і аўтарскага стылю пісьменніка, адзначыў публікацыі П. Бузука, М. Байкова, М. Грамыкі, К. Крапівы, А. Каўруса і іншых даследчыкаў, прысвечаныя гэтай тэматыцы.
23.05.2024
22 мая 2024 г. у НАН Беларусі адбылася прэзентацыя першага тома «Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі», падрыхтаванага супрацоўнікамі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны выдаецца ўпершыню. Яе кантэнт будзе спрыяць сістэмнаму запаўненню "белых плям" у гісторыі беларускай музыкі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі НАН Беларусі, аўтарытэтныя навукоўцы, а таксама і прадстаўнікі Беларускага саюза кампазітараў, Беларускага саюза музычных дзеячаў, Выдавецкага дома «Белнавука», устаноў адукацыі і культуры.
23.05.2024
Дэлегацыя з Рэспублікі Беларусь прыбыла ў Кастрамскі дзяржаўны ўніверсітэт для ўдзелу ў Міжнародным круглым стале «Е.В. Честняков и Я.Н. Дроздович как представители культурного ренессанса начала XX века». Адзін з арганізатараў мерапрыемства – лабараторыя дыялекталогіі і лексікаграфіі Інстытута гуманітарных навук і сацыяльных тэхналогій КГУ.
У складзе дэлегацыі – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Вераніка Курцова, загадчык аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Скварцова, а таксама член-карэспандэнт РАН па аддзяленні гісторыка-філалагічных навук, прафесар Сяргей Мызнікаў
23.05.2024
Творчая сустрэча і прэзентацыя кніг доктара філалагічных навук, прафесара, дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Івана Саверчанкі адбылася 18 мая ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна.
Іван Васільевіч прадставіў увазе прысутных свае новыя кнігі «Рождение легенды: Беларусь в IX–XV веках» і «Стражи Отчизны. Князья и магнаты белорусской земли». Адзначыў, што вельмі важным з'яўляецца літаратурна-мастацкае і навукова-папулярнае асэнсаванне беларускай гісторыі.
22.05.2024
22 мая 2024 г. у рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў - Дзень беларускай музыкі. Адбылася лекцыя-канцэрт “Народные инструменты в музыкальной культуре Беларуси и Китая”, якую арганізаваў аддзел музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Слухачы пазнаёміліся з музычнымі інструментамі беларускага народа, а таксама з некаторымі экзатычнымі для нас кітайскімі інструментамі. Лектары расказалі аб іх гісторыі, арганалогіі, выканальніцкіх магчымасцях і, вядома ж, было прадэманстравана іх жывое гучанне.
22.05.2024
Тыдзень беларускай культуры і мастацтваў праходзіць гэтымі днямі ў Мінску. Усіх, хто любіць родную культуру і захапляецца яе глыбокім вывучэннем, чакаюць у Нацыянальнай акадэміі навук. Пагаварылі аб гэтай важнай падзеі з госцем праграмы «Новое утро» на РТР-Беларусь.
У студыі Аляксандр Бараноўскі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
22.05.2024
24.05.2024 г. у межах Тыдня беларускай культуры і мастацтваў адбудзецца I навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі «Навука і моладзь: актуальныя праблемы даследаванняў у ХХI стагоддзі».
У канферэнцыі прымуць удзел маладыя вучоныя (магістранты, аспіранты, навуковыя супрацоўнікі) Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. На навуковым мерапрыемстве будзе прадстаўлена больш за 30 дакладаў. Падчас работы канферэнцыі плануецца асвятленне і абмеркаванне шырокага кола навуковых тэм даследаванняў у галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Сурганава 1/2, к. 302. Пачатак у 10.30.
22.05.2024
У рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў, што ладзіць Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы 21 мая 2024 года прэзентаваў тры першыя кнігі з серыі “Легенды і паданні зямлі беларускай”.
Кнігі з серыі “Легенды і паданні зямлі беларускай” (а гэта кнігі “У Лепелі лепей”, “Чаму каты з мышамі не сябруюць”, “Адкуль пайшлі птушкі”) найперш прызначаны для маленькага чытача. Яны даюць магчымасць пазнаёміцца з паданнямі пра ўзнікненне назваў шэрагу гарадоў і вёсак Беларусі, а таксама з этыялагічнымі легендамі пра ўзнікненне жывёл і птушак. Займальныя і ў той жа час павучальныя аповеды адаптаваныя для шырокага кола чытачоў і ў аднолькавай ступені цікавыя і для дзяцей, і для дарослых. Кнігі багата ілюстраваныя, і, што вельмі важна, у тым ліку дзецьмі, навучэнцамі гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. Ахрэмчыка, – Ганнай Каліноўскай і Мікітам Сурмачэўскім.
У прэзентацыі прынялі ўдзел: першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН А.В. Бараноўскі, старшыня Беларускага фонду культуры Т.І. Стружэцкі. Аўтар ідэі – кандыдат мастацтвазнаўства Т.Г. Гаранская; укладальнікі серыі – А.М. Боганева, Т.І. Кухаронак.
З пераказам легендаў выступілі і самыя першыя адрасаты кніг – школьнікі, удзельнікі фальклорнага калектыву “Мілавіца” пад кіраўніцтвам Касцяневіч Надзеі Уладзіміраўны з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” – Траццякоў Кастусь і Казакова Зоя. Мерапрыемства суправаджалася спевамі супрацоўніцы аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Жанны Жыхарка і фальклорнага гурта “Стажары” (г. Мінск), які даў магчымасць усім ахвочым паслухаць праўдзівую колішнюю манеру мужчынскага спеву.
22.05.2024
24 мая 2024 г. (пятніца) у 10:00 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (вул. Сурганава, д. 1, корпус 1, галерэя, 2 паверх) пройдзе Дзень старажытнабеларускай культуры пад назвай: «Культурное наследие: прошлое, настоящее, будущее».
Аддзел старажытнабеларускай культуры падрыхтаваў культурна-асветніцкія і адукацыйныя мерапрыемствы: 10:00 – адкрыццё выстаў: «Отреставрированные произведения древнебелорусского искусства» (на выставе будуць прадстаўлены адрэстаўраваныя прадметы сакральнага мастацтва: абразы, драўляная скульптура і інш.); «Нить основы» (аўтарская калекцыя адзення па матывах беларускага традыцыйнага касцюма; дызайнер – Вера Комлік); «Новые поступления» (экспазіцыя новых паступленняў у аддзел старажытнабеларускай культуры за 2023–2024 гг.).
12:00 – круглы стол на тэму «Актуальные вопросы сохранения и популяризации белорусского культурного наследия».
Мерапрыемствы адбудуцца ў рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў, які з 20 па 24 мая 2024 года праводзіць Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.
22.05.2024
23 мая 2024 года ў рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў аддзел выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзіць круглы стол «Вобраз Радзімы», прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі П. В. Масленікава (1914–1995). Народны мастак Беларусі, жывапісец, тэатральны мастак, педагог і мастацтвазнаўца, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Павел Васільевіч Масленікаў у гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва ўвайшоў перш за ўсё як аўтар лірычных і эпічных пейзажаў, істотна пашырыўшы і ўзбагаціўшы нацыянальны пейзажны жывапіс новымі сюжэтамі і вобразамі, інтанацыямі і нюансамі, што дазволіла жывапісцу ў пейзажным творы ўзвысіцца да паказу партрэта свету, дзе жыве сучаснік, да стварэння глыбокага і напоўненага патрыятызмам вобраза Радзімы. Актуальнасць праблем, якія мяркуецца разгледзець у ходзе круглага стала, звязана з разуменнем важнасці ролі выяўленчага мастацтва ў развіцці патрыятызму, кансалідацыі грамадства, з усведамленнем мастацкай значнасці работ П.В. Масленікава і іх месца ў культуры і мастацтве Беларусі.
Праблемна-тэматычнае поле круглага стала: асэнсаванне паняццяў Радзімы, патрыятызму ў выяўленчым мастацтве; жыццёвы шлях П.В. Масленікава, яго творчая, педагагічная, навуковая і грамадская дзейнасць; роля і месца творчай спадчыны П.В. Масленікава ў развіцці нацыянальнай школы беларускага жывапісу, мастацкае пераасэнсаванне спадчыны П.В. Масленікава ў творчасці сучасных беларускіх жывапісцаў; працы П.В. Масленікава ў дзяржаўных музейных зборах і прыватных калекцыях.
Круглы стол пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2, каб. 302, пачатак у 11.00.
22.05.2024
21 мая 2024 г. у тэатральнай зале ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” прайшоў Мінскі гарадскі этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Адным з членаў журы выступіла навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Сяргееўна Мяцеліца.
Удзельнікі ў 4 узроставых катэгорыях выступілі з выразным чытаннем паэтычных і празаічных літаратурных твораў. Са сцэны прагучалі вершы Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка і іншых класікаў беларускай літаратуры.
Былі вызначаны дыпламанты 2-й і 3-й ступеняў, а таксама пераможцы, якія працягнуць удзел у фінальных выпрабаваннях.
22.05.2024
20 мая супрацоўнікі і аспіранты аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў наведалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з праглядам спектакля “Паўлінка” (гістарычнай пастаноўкі 1944 года).
Гэты спектакль складае частку семінарскага занятку па спецыяльнасці “тэатральнае мастацтва” “Тэатр Янкі Купалы ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
22.05.2024
20 мая ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў прайшоў Дзень беларускага кіно і тэатра. Аддзел экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі правёў круглы стол «Эхо Великой Отечественной в белорусском кино», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзю нацыянальнага кінематографа. Удзельнікамі круглага стала выступілі прадстаўнікі праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў, дырэкцыі Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», супрацоўнікі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, вядучыя кіназнаўцы, кінакрытыкі і кінаархівісты краіны.
У цэнтры праблемнага поля дыскусіі былі такія пытанні як вобразнае адлюстраванне тэмы Вялікай Айчыннай у 100-гадовым дыскурсе беларускага экрана, гістарычныя і сучасныя падыходы да ўвасаблення ваеннай тэмы ў кіно Беларусі, Вялікая Айчынная вайна ў фармаце серыяла, роля сацыяльнай рэкламы ў захаванні гістарычнай памяці пра вайну, ваенная проза на беларускім экране, рэжысёрская рэфлексія з нагоды ваеннай тэмы ў кіно, вобразы вайны ў беларускай мастацкай фатаграфіі і інш.
22.05.2024
20 мая 2024 года ў рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў адбылася лекцыя-кінапаказ «Сотворить искусство из ада земного». Арганізатар мерапрыемства –Рэспубліканская лабараторыя гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дакладчык – вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Канстанцін Рэмішэўскі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.
У навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі акадэмічных устаноў, сталічных ВНУ сферы культуры, беларускіх архіваў і музеяў, у тым ліку прадстаўнічая дэлегацыя Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтваў на чале з дырэктарам БДАМЛІ А. А. Макаранка, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Паглыбленню слухачоў у магію гістарычнага кінадакумента спрыяла магчымасць нефармальнага дыялогу з дочкамі беларускіх франтавых кінадакументалістаў – Таццянай Уладзіміраўнай Цяслюк, Людмілай Юльянаўнай Доўнар-Маліцкай, Галінай Георгіеўнай Удавянковай, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі і дапоўнілі супярэчлівую карціну нацыянальнага хранікальнага кінапрацэсу ў гады вайны дакладнымі дэталямі і фактамі.
22.05.2024
16 мая ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя”» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы выцінанкі «Бесконечные узоры жизни» Галіны Жураўлёвай.
З прывітальным словам выступілі: вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, доктар мастацтвазнаўства Сахута Я.М., загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, фалькларыст Валодзіна Т.В., этнолаг, доктар мастацтвазнаўства Лабачэўская В.А., калегі і сябры.
20.05.2024
22.05.2024 г. у 16.00 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1) адбудзецца прэзентацыя першага тома "Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі", падрыхтаванага супрацоўнікамі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
На прэзентацыі будзе прадстаўлена першая кніга першага тома анталогіі, у якой змяшчаюцца навуковыя каментарыі і творы (партытуры) сучасных беларускіх кампазітараў, створаныя ў рэчышчы асэнсавання нацыянальнай музычнай спадчыны. Большасць партытур – рукапісы, якія публікуюцца ўпершыню. Плануецца неардынарнае і яркае мерапрыемства, якое ўключае ў сябе выкананне музычнай капэлай цэнтра шэдэўраў нацыянальнай харавой спадчыны, прадстаўленых у анталогіі.
Прэзентацыя фіксуе першыя вынікі буйной навукова-даследчай работы ў галіне гісторыі беларускай музычнай культуры, мэтай якой з'яўляецца асэнсаванне і публікацыя шэдэўраў беларускай харавой музыкі, што да гэтага часу не атрымалі належнага навуковага асэнсавання, выканальніцкага ўвасаблення і ўвагі грамадскасці. Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны выдаецца ўпершыню, і яе кантэнт будзе спрыяць сістэмнаму запаўненню "белых плям" у гісторыі беларускай музыкі. Канцэпцыя выдання прадугледжвае выкарыстанне спецыяльных лічбавых тэхналогій, неардынарны падыход да распаўсюджвання беларускай харавой музыкі ў сусветнай прасторы культуры на аснове інавацыйных падыходаў да ўкаранення ў канцэртна-выканальніцкую практыку.
У ліку запрошаных на прэзентацыю – аўтарытэтныя навукоўцы і кіраўнікі НАН Беларусі, а таксама і прадстаўнікі Беларускага саюза кампазітараў, Беларускага саюза музычных дзеячаў, Выдавецкага дома «Беларуская навука», устаноў адукацыі і культуры.
20.05.2024 У рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў аддзел музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае на музычную лекцыю «Народные инструменты в музыкальной культуре Беларуси и Китая», якая адбудзецца 22 мая ў 11.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Слухачы пазнаёмяцца з музычнымі інструментамі беларускага народа, а таксама з некаторымі экзатычнымі для нас кітайскімі інструментамі. Лектары раскажуць аб іх гісторыі, арганалогіі, выканальніцкіх магчымасцях, і вядома ж будзе прадэманстравана іх жывое гучанне.
20.05.2024
У краіне стартуе Тыдзень беларускай культуры і мастацтваў, яго ініцыявала Акадэмія навук, паведамілі ў праграме «Беларусь. Навіны».
На працягу пяці дзён пройдзе цэлы шэраг мерапрыемстваў: лекцыі, круглыя сталы, інтэрактыўныя заняткі, а таксама сустрэчы, прысвечаныя праблеме захавання, развіцця і папулярызацыі нашага здабытку. Месца правядзення форуму – Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Тут чакаюць усіх, хто любіць нацыянальнае багацце і цікавіцца ім.
Так, ужо 20 мая адбудзецца дыскусія на тэму беларускага кіно і тэатра. Яна прымеркавана да 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пройдзе кінапаказ аб рабоце франтавікоў-дакументалістаў.
Тэкст з сайта: Беларусь. Новости
18.05.2024
Круглы стол на тэму «Моўная культура як сродак фарміравання духоўна-маральнай асобы ў сучасным грамадстве» адбыўся па ініцыятыве сакратара Грамадскага савета па маральнасці Алены Стэльмах.
Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт: "У круглым стале прымаюць удзел прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускай праваслаўнай царквы, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук, у прыватнасці Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, ёсць і вучнёўская моладзь"
18.05.2024
16 – 17 мая 2024 года старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Любоў Дуктава сумесна з аспірантам БДУ Лі Сяосюем правяла ва ўстановах адукацыі горада Магілёва (у ліцэі міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі “Беларуска-Расійскі ўніверсітэт” імя Л.Я. Маневіча" і ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 42 г. Магілёва”) майстар-класы на тэму “Літаратурная спадчына Беларусі і Кітая. Культурны код як падмурак для разумення нацыянальных вобразаў у прыгожым пісьменстве”.
Падчас творчых сустрэч гутарка вялася пра важны складнік нацыянальнага брэнда – культурную спадчыну Беларусі і Кітая. Магілёўскія ліцэісты і школьнікі, а таксама аспірант БДУ Лі Сяосюй чыталі вершы беларускіх класікаў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа на беларускай і кітайскай мовах.
18.05.2024
17 мая ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова адбылася лекцыя-прэзентацыя дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Івана Саверчанкі на тэму “Літаратурна-мастацкае і навукова-папулярнае асэнсаванне беларускай гісторыі”.
Сярод слухачоў – студэнты і выкладчыкі гісторыка-філалагічнага факультэта. Падчас сустрэчы былі прэзентаваны і падараваны бібліятэцы ўніверсітэта новыя кнігі Івана Васільевіча – “Стражи Отчизны. Князья и магнаты белорусской земли” і “Рождение легенды: Беларусь в ІХ–ХV веков”.
17.05.2024
16 мая 2024 г. дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка прыняў удзел у рабоце пленарнага пасяджэння Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Лічбавая гуманітарыстыка ў глабальным свеце”, выступіўшы з дакладам “Літаратурная спадчына Беларусі і Расіі як фактар развіцця Саюзнай дзяржавы”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі навуковай грамадскасці краін СНД. Падчас работы форума былі абмеркаваны ключавыя напрамкі міждысцыплінарных даследаванняў у лічбавай гуманітарыстыцы: выклікі цыфравога свету для гуманітарнай сферы, захаванне культурнага кода нацый у лічбавым свеце, развіццё культуры ў полілінгвальнай прасторы, інфармацыйная інфраструктура лічбавых гуманітарных даследаванняў і інш.
17.05.2024
21 мая 2024 г. у 15.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы (г. Мінск, вул. Сурганава, 15) у рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў адбудзецца прэзентацыя серыі кніжных выданняў “Легенды і паданні зямлі беларускай”. Прэзентацыя пройдзе ў суправаджэнні спеву ўнікальнага фальклорнага гурта “Стажары”, які дасць магчымасць паслухаць праўдзівую колішнюю манеру мужчынскага спеву. .
Супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з выдавецтвам “Беларусь” маюць гонар прэзентаваць тры першыя кнігі з серыі “Легенды і паданні зямлі беларускай”. Маленькі чытач (кнігі прызначаныя для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) атрымаў магчымасць пазнаёміцца з паданнямі пра ўзнікненне назваў шэрагу гарадоў і вёсак Беларусі, а таксама з этыялагічнымі легендамі пра ўзнікненне жывёл і птушак. Займальныя і ў той жа час павучальныя аповеды адаптаваныя для шырокага кола чытачоў і ў аднолькавай ступені цікавыя і дзецям, і дарослым. Кнігі багата ілюстраваныя, і, што вельмі важна, у тым ліку дзецьмі, навучэнцамі гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. Ахрэмчыка.
17.05.2024
15 мая 2024 года Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па гісторыка-культурнай спадчыне прыняў рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці аб’екту спадчыны – традыцыйнаму абраду “Тры Каралі” (6 студзеня), які існуе ў Гродзенскай вобласці, з падключэннем да катэгорыі «Б».
Матэрыялы элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыі свята “Тры Каралі” на Гродзеншчыне” падрыхтаваны па выніках маштабнага этнаграфічнага даследавання Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пры дапамозе ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Была аказана кансультатыўная дапамога Каліноўскай А.Т., спецыялістам па пытаннях НКС, дадзена экспертная ацэнка Валодзінай Т.В., доктарам філалагічных навук, прафесарам, загадчыкам аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
17.05.2024
20 мая 2024 г. у 15.00 у аўд. 1110 (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2) адбудзецца лекцыя дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, кандыдата філалагічных навук Сяргея Мікалаевіча Запрудскага “Аб укладанні слоўніка неалагізмаў Цішкі Гартнага”.
Кірункі навуковай дзейнасці Сяргея Мікалаевіча: гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя беларускага мовазнаўства, моўныя кантакты, моўная палітыка, сацыяльная псіхалогія мовы, славянскія мовы, моўная ідэалогія, дыскурс аб мове, замежная беларусістыка.
16.05.2024
21 мая 2024 г. у 10.00 у 302 к. супрацоўнікамі аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе праведзены Круглы стол "Актуальныя праблемы беларускай этналогіі і антрапалогіі”, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага этнолага і антраполага Ігара Усеваладавіча Чаквіна.
І.У. Чаквін, таленавіты этнолаг (1954-2012) глыбока даследаваў праблемы паходжання і этнічнага развіцця беларусаў на аснове комплекснага аналізу фактараў фарміравання беларускага этнасу (сацыяльна-эканамічны, палітычны, канфесійны, геаграфічны і інш.)
16.05.2024
Круглы стол «Эхо Великой Отечественной в белорусском кино (к 100-летию национального кинематографа)» адбудзецца 20 мая 2024 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302, час правядзення – 10.00 – 13.00.
Мерапрыемства, арганізаванае аддзелам экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускім саюзам кінематаграфістаў, праводзіцца ў рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтва. Круглы стол пройдзе з удзелам мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, кінематаграфістаў.
Праблемнае поле дыскусіі – вобразнае ўвасабленне ваеннай тэмы ў гульнявым, дакументальным і анімацыйным кіно, мастацкай фатаграфіі і інтэрнэт-прасторы.
16.05.2024
Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі прыняў удзел у радыёперадачы "На абсягах беларускай культуры" з цыклу “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам на канале “Культура” Беларускага радыё.
Тэмы размовы: - асноўныя кірункі работы Цэнтра; - Тыдзень беларускай культуры і мастацтваў; - супрацоўніцтва з даследчыкамі з КНР; - Міжнародны навуковы кангрэс «Беларуская мова — галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы»; - краязнаўства.
16.05.2024
Загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Кісліцына Г.М. і загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Васілевіч А.А. прынялі ўдзел у адукацыйна-асветніцкай сустрэчы “Міхаіл Шолахаў і Якуб Колас: як гаварыць пра класікаў з сучаснікамі?”, якая прайшла 15 мая 2024 года на філалагічным факультэце Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дадзенае мерапрыемства стала адметнай часткай Міжнароднага конкурсу “Літаратурныя лёсы Беларусі і Расіі: ад дыялогу да разумення”, партнёрам правядзення якога з’яўляецца Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Супрацоўнікі Цэнтра не толькі абмеркалі пытанні актуалізацыі літаратурнай спадчыны класікаў сярод маладога пакалення, але і прадставілі навукова-даследчыя напрацоўкі і вынікі па падрыхтоўцы і выданні навукова-каментаваных Збораў твораў класікаў.
15.05.2024
20 мая 2024 года ў 15.00 у рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў адбудзецца кінапаказ-даклад «Сотворить искусство из ада земного», прысвечаны франтавым кінадакументалістам-беларусам і кіналетапісу вызвалення Беларусі.
Дакладчык – Рэмішэўскі Канстанцін Ігаравіч, старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.
Мерапрыемства пройдзе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302.
15.05.2024
15 мая 2024 года на філалагічным факультэце Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца адукацыйна-асветніцкая сустрэча «Михаил Шолохов и Якуб Колас: как говорить о классиках с современниками?», якая праводзіцца ў рамках міжнароднага конкурсу «Литературные судьбы Беларуси и России: от диалога к пониманию».
Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуюць прадстаўнікі Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска, Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтра бібліятэрапіі і гісторыка-кагнітыўных даследаванняў чытання і пісьменства Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, Інстытута рускай літаратуры Расійскай акадэміі навук і кафедры гісторыі рускай літаратуры Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
15.05.2024
14 мая 2024 г. вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, даследчык творчасці Якуба Коласа Анатоль Трафімчык прыняў удзел у праграме “Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай пад назвай «Юбілейны ракурс. Да 65-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа».
Гаворка ў студыі вялася пра тое сутнаснае, што будуе жыццё кожнага. Гэта радавод і памяць, якія лучыць пакаленні. Калі звярнуцца да такой тэмы ў літаратуры, то спадчына Якуба Коласа наўпростава звязана з ёю. У многіх яго творах мы знаходзім тое, што цяпер называюць месцам моцы і сілы. А для самога творцы такім апірышчам былі яго родныя мясціны...
15.05.2024
10 мая 2024 года загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А.А. Карпілава
знялася ў сюжэце аб сучасным беларускім кіно для перадачы "Народный ГОСТ" тэлеканала АНТ.
15.05.2024
8 мая ў зале нотных і аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася завяршальная лекцыя "Вокально-инструментальные жанры в белорусском композиторском творчестве" з цыклу «Произведения современных белорусских композиторов в контексте истории европейской музыки».
Супрацоўнікі музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставілі прысутным вынікі сваіх даследаванняў у галіне беларускай музыкі.
15.05.2024
Супрацоўнікі аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рэгулярна прымаюць удзел у правядзенні народных свят і абрадаў. У час экспедыцый адбываецца запіс новага матэрыялу і абмеркаванне шляхоў і метадаў захавання традыцыі. Гэтым разам Валодзіна Т.В. узяла ўдзел у велікодным ушанаванні каменных крыжоў-"дзевачак" у в. Данілевічы Лельчыцкага р-на. Паводле мясцовай легенды, каменем праз матчын праклён стала дзевачка Еўка . Штогод да свята з каменя здымаюць старыя ўборы-аброкі і прыносяць новыя.
6 мая ў в. Пагост Жыткавіцкага р-на адбылося свята "Юраўскі карагод", якое было уключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці ЮНЕСКА як аб’ект, якому неабходная тэрміновая абарона. У прымеркаваным да свята фестывалі "Карагоднае кола" прыняла ўдзел Трубач В.І.
8.05.2024
У рамках Міжнароднага гуманітарнага праекта памяці генацыду славянскіх народаў падчас Вялікай Айчыннай вайны «Память общая» ў Мінску пройдзе шэраг памятных мерапрыемстваў.
10 мая 2024 года (з 16.00 да 19.00) у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў выкананні званароў Праваслаўнага брацтва ў імя святога Паўліна Міласцівага прагучыць перазвон на старажытных званах з музейнай калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Затым адбудуцца экскурсія па экспазіцыі галерэі з удзелам загадчыка аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства Барыса Лазукі і канцэрт з удзелам лаўрэатаў тэлевізійнага фестывалю армейскай песні «Звезда» (Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь).
8.05.2024
8 мая 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне кіналекторыя «Экран и время», прысвечанае 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пад назвай «Видеофильмы о мемориальных комплексах Беларуси как способ сохранения исторической памяти народа».
Перад прысутнымі выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгенія Голікава-Пошка, якая распавяла аб відэафільмах, прысвечаных мемарыяльным комплексам на тэрыторыі Беларусі, што былі створаны з мэтай захавання і ўвекавечання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння лекторыя адбылася ажыўленая дыскусія.
7.05.2024
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Саюз пісьменнікаў Беларусі” правёў круглы стол на тэму “Моўная культура як спосаб фарміравання духоўна-маральнай асобы ў сучасным грамадстве”.
У круглым стале прынялі ўдзел пісьменнікі, вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, выкладчыкі і студэнты, настаўнікі і вучні, навучэнцы каледжа, прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы.
7.05.2024
Загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Карпілава А. А.
прыняла ўдзел у здымках дакументальнага фільма, прысвечанага 80-годдзю БДАМ і 100-годдзю беларускага кіно (праца маладых рэжысёраў майстэрні А. В. Рыдвана, факультэт экранных мастацтваў БДАМ).
6.05.2024
8 мая 2024 года ў 11.00 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран и время», прысвечанае 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пад назвай «Видеофильмы о мемориальных комплексах Беларуси как способ сохранения исторической памяти народа».
У 2024 годзе Беларусь адзначае 80-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трагічнымі старонкамі ў памяці народа назаўсёды застануцца жорсткія падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны, якая прайшлася па ўсіх населеных пунктах нашай Радзімы, зачапіла або апаліла агнём кожнага жыхара, які пражывае на тэрыторыі Беларусі. І гэтую памяць мы павінны берагчы і прымнажаць, не дапускаць забыцця тых страшных падзей.
Паводле слоў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі на святочных мерапрыемствах у гонар 9 мая 2018 г., «пакуль мы будзем ствараць фільмы, пісаць кнігі, чытаць вершы і прозу пра вайну, пакуль мы ў дзіцячым садку будзем развучваць вершы і спяваць ваенныя песні, пакуль у навучальных праграмах школ і нашых ВНУ гэтая тэма будзе асветлена абсалютна сумленна і адкрыта, да таго часу мы памяць пра вайну не страцім».
6.05.2024
6 мая на сходзе прафсаюзнага актыву Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі старшыня прафкама Алёна Паўлава ўрачыста павіншавала члена прафсаюза Андрэя Трошкіна, які заняў 3 месца ў спаборніцтвах па плаванні сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі, членаў прафсаюза, якія прайшлі 29 красавіка ў Палацы воднага спорту. У заплыве прынялі ўдзел больш за 30 чалавек.
Па выніках спаборніцтваў ад прафсаюзнага камітэта пераможцу быў уручаны дыплом і памятны прыз, а ўсім удзельнікам спартыўнага мерапрыемства выказана вялікая падзяка за актыўную жыццёвую пазіцыю.
2.05.2024
У сталічным парку Перамогі 1 мая 2024 г. прайшлі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя Першамаю. Прадстаўнікі прафсаюзаў, працоўных калектываў і дзяржаўных органаў кіравання, ветэраны працы і моладзь усклалі кветкі да абеліска «Мінск – горад-герой». Пасля гэтага пачалася ўрачыстая частка, прысвечаная Святу працы.
Члены прафсаюза Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прынялі актыўны ўдзел у маёўцы ў парку Перамогі, дзе прафсаюзы Беларусі арганізавалі інтэрактыўныя пляцоўкі.
30.04.2024
29 красавіка ў Палацы воднага спорту прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод работнікаў арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Андрэй Трошкін, член прафсаюза Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, заняў ганаровае 3 месца.
Віншуем пераможцу!
29.04.2024
29 красавіка 2024 г. адбылося ўрачыстае ўручэнне дыплома кандыдата філалагічных навук Хвіланчук Юліі Леанідаўне, супрацоўніку аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Абарона дысертацыі “Дзеяслоўныя приназоўнікавыя словазлучэнні ў беларускіх народных гаварках: структурна-семантычная характарыстыка, пашырэнне, паходжэнне” адбылася 15 снежня 2023 г. у савеце па абароне дысертацый Д 01.42.03. Навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Курцова Вераніка Мікалаеўна.
29.04.2024
26 красавіка 2024 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла Міжнародная міждысцыплінарная навуковая канферэнцыя «Материальная, духовная культура и искусство в развитии гуманитарного сотрудничества Беларуси и Китая», арганізаваная сумесна з Цэнтрам вывучэння Беларусі Аньхойскага ўніверсітэта (г. Хэфэй, КНР).
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў выступленні на Усебеларускім народным сходзе падкрэсліў, што Захаду неабходна вучыцца ў старажытнага Кітая: “Супольнасць адзінага лёсу з усім чалавецтвам – вось узор яднання нацый без шкоды для нацыянальных культур, ідэалогій, суверэнітэтаў. Без падаўлення і пачуцця перавагі. Без бразгання зброяй. Сілай мудрасці і інтэлекту. Прапанаваны Кітаем праект такой справядлівай светабудовы мае права на жыццё. Больш за тое, нам, беларусам, ён вельмі блізкі”.
Канферэнцыя стала лагічным вынікам шматгадовага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, якое пачало актыўна развівацца з 2015 года.
Асноўная задача сумеснага навукова-практычнага мерапрыемства дзвюх устаноў – прадастаўленне практычнай магчымасці філолагам, фалькларыстам, этнолагам, мастацтвазнаўцам, культуролагам, гісторыкам, педагогам і спецыялістам іншых сацыяльна-гуманітарных абласцей комплекснага экспертнага абмеркавання асноў, стратэгій беларуска-кітайскага дыялогу ва ўмовах цывілізацыйных, культурных, адукацыйных, інфармацыйна-тэхналагічных і камунікацыйных трансфармацый сучасных грамадстваў.
Канферэнцыя прадугледжвае ўключэнне ў актуальны дыялог па пытаннях ролі культуры і мастацтва ў развіцці гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая не толькі вядучых вучоных і практыкаў, але і аспірантаў і студэнтаў, спецыялістаў у сферах культуры і сацыяльна-гуманітарных працэсаў.
На канферэнцыю было пададзена каля 50 заявак даследчыкаў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, універсітэтаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Іран, Італьянскай Рэспублікі.
У рамках канферэнцыі прайшла праца круглага стала «Экология традиционной культуры как основа народной духовности», прысвечанага праблемам захавання традыцыйнай спадчыны і яго прэзентацыі ў сучасных умовах, пытанням выкладання дысцыплін, якія адлюстроўваюць гэту праблематыку.
Для Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія валодаюць багатымі гістарычнымі традыцыямі і культурнай спадчынай, захаванне нацыянальнай памяці мае важнае значэнне. Яно адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні ідэнтычнасці народа, захаванні ўнікальных традыцый і маральна-этычных каштоўнасцяў, а таксама ў развіцці нацыянальнай самасвядомасці.
29.04.2024
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску працягвае працу выстава «33 ступени», прымеркаваная да Вялікага посту і Перадвелікоднага тыдня. Аснову выставы складаюць гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі – старадаўнія распяцці, плашчаніцы і абразы, прысвечаныя пакутам Хрыстовым.
Экспазіцыя аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук прадстаўлена пры садзейнічанні беларускіх прадстаўнікоў Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў.
Тэкст з сайта: Православный телеканал "Союз"
29.04.2024
У Мінску 25.04.2024 г. на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў IV Рэспубліканскі педагагічны форум “Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў праз стварэнне этнакультурнага асяроддзя: педагагічны вопыт і выхаваўчыя практыкі ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
Супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі выступілі з пленарнымі дакладамі: Валодзіна Т.В. “Этнакультурны ландшафт і дзеці: практыкі, наратывы, сучаснае прачытанне” і
Сахута Я.М. "Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ў выхаванні дзяцей і моладзі на аснове сістэмы духоўных каштоўнасцей".
29.04.2024
25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт "Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны" цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.
Удзельнікі музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі выканалі праграму, якая паслужыла своеасаблівым вынікам першага сезона цыкла знаёмства з беларускім харавым музычным мастацтвам.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі
25.04.2024
З мэтаю папулярызацыі навуковых ведаў у рэгіёнах і па запрашэнні сеткі гомельскіх бібліятэк у г. Гомелі 23 красавіка 2024 г. адбылася публічная лекцыя загадчыка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяны Валодзінай “Чалавек і кот: сустрэчы на мяжы светаў”.
Праз прызму семантыкі і функцый фальклорнага вобраза ката разгледжана шырокае кола пытанняў узаемадачыненняў чалавека і жывёлы ў традыцыйнай культуры.
25.04.2024
22 красавіка 2024 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася лекцыя «Кант и музыка», якую падрыхтавала і правяла загадчык аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ірына Гарбушына.
Знамянальна, што гэта падзея адбылася менавіта ў дзень нараджэння вялікага філосафа, 300-годдзе якога ў гэтым годзе ўшаноўвае сусветная грамадскасць. Слухачы пазнаёміліся з музычным асяроддзем, у якім жыў І. Кант, яго поглядамі на музыку, якія ён пакінуў на старонках сваіх прац. Беларускай публіцы ўпершыню быў прадстаўлены твор сучаснага расійскага кампазітара Васілісы Горачнай – арганная сюіта “Immanuel Kant”, у якой музычнымі сродкамі былі пераасэнсаваныя яго філасофскія канцэпты , такія як “Рэч у сабе”, “Катэгарычны імператыў”, “Абсалютна неабходная сутнасць” і інш.
Лекцыя мела станоўчы рэзананс сярод супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра, а таксама запрошаных гасцей.
Фота Ю.Іванова
25.04.2024
Гурко, А. Викт. Сокровищница Востока: китайские традиции в Беларуси / А. Викт. Гурко. – Минск : Беларуская навука, 2024. –311 с. : ил. – (Мир глазами этнолога).
Прадстаўленая ўвазе чытача кніга з’яўляецца дзявятай у серыі “Мир глазами этнолога” і прысвечана разгляду праблем успрымання элементаў кітайскай культуры ў беларускім грамадстве. Прыводзіцца апісанне элементаў культуры Паднябеснай, якія змяшчаюць у сабе вопыт адной з самых старажытных цывілізацый і нясуць філасофскую глыбіню спасціжэння свету, грамадства, уласнай сутнасці, а таксама адкрываюць магчымасці эфектыўнай камунікацыі, поспеху ў жыцці, паказваюць шляхі захавання жыццёвага аптымізму, здароўя і даўгалецця.
Кніга адрасавана этнолагам, гісторыкам, студэнтам ВНУ, шырокаму колу чытачоў і ўсім, хто цікавіцца гістарычным развіццём беларуска-кітайскіх адносін і культурнымі традыцыямі Кітая.
24.04.2024
26 красавіка 2024 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі пройдзе Міжнародная міждысцыплінарная навуковая канферэнцыя «Материальная, духовная культура и искусство в развитии гуманитарного сотрудничества Беларуси и Китая», арганізаваная сумесна з Цэнтрам вывучэння Беларусі Аньхойскага ўніверсітэта (г. Хэфэй, КНР).
У канферэнцыі прымуць удзел каля 50 даследчыкаў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, універсітэтаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Іран, Італьянскай Рэспублікі.
Адкрыццё - 10.00.
24.04.2024
«Купалаў Дом. Юбілейны ракурс. Вынікі круглага стала» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай.
Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі прыняў удзел у радыёперадачы літаратурны «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, прысвечанай 80-годдзю Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкi Купалы, дзе распавёў пра малавядомыя старонкі жыцця класіка беларускай літаратуры і сучаснае акадэмічнае купалазнаўства.
24.04.2024
На базе дзяржаўнай установы культуры «Астравецкая раённая бібліятэка» былі праведзены дыялогавыя пляцоўкі «Дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь», «Культура мовы – абавязак патрыёта» ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гг.
Мерапрыемства было арганізавана сектарам культуры Астравецкага райвыканкама (загадчык Баяровіч В.В.), Астравецкай раённай бібліятэкай (дырэктар Ачарэтава Н.У.) і Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
23.04.2024
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 25 красавіка ў 18:30 адбудзецца лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”. Таксама адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання – першага тома анталогіі, прысвечанага рэцэпцыі нацыянальнай спадчыны ў сучаснай кампазітарскай і выканальніцкай практыцы.
Арганізатары: музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, навукова-творчае аб’яднанне “Facultatis” Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Мастацкі і навуковы кіраўнік праекта – кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Паўлаўна Цмыг.
Тэкст і фота з сайта: Национальная библиотека Беларуси
23.04.2024
22 красавіка 2024 г. старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Любоў Дуктава правяла майстар-клас на тэму "Фарміраванне навуковай культуры будучага навукоўцы" для аспірантаў і магістрантаў факультэта журналістыкі БДУ.
Сярод слухачоў – аспіранты і магістранты спецыяльнасцей “Дзяржаўныя і карпаратыўныя камунікацыі”, “Журналістыка”, якія прыехалі вучыцца ў Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гутарка ішла пра тое, якія патрабаванні зараз стаяць перад асобай вядучага вучонага ў свеце, якія рэсурсы для правядзення навуковых даследаванняў філалагічнага профіля маюцца ў Беларусі, якая роля адводзіцца зараз навукаметрычным індэксам у сістэме навуковай камунікацыі.
22.04.2024
Прадстаўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках рэспубліканскага суботніка прынялі ўдзел у
добраўпарадкаванні тэрыторыі археалагічнага комплексу на р. Менцы ў в. Гарадзішча Мінскага раёна.
22.04.2024
20 красавіка ў Цэнтры турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска прайшла лекцыя малодшага навуковага супрацоўніка аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзмітрыя Дразда.
Хто быў аўтарам “Пінскай шляхты”? І якія версіі з гэтай нагоды вылучаюць даследчыкі біяграфіі і творчасці Дуніна-Марцінкевіча? Як і за што беларускі класік трапіў у Мінскі турэмны замак у 1835 годзе? І чаму гісторыя кахання нашага земляка з “чатырнаццацігадовай” (на самай справе ёй было шаснаццаць гадоў) Юзэфай Бараноўскай атрымала ў свой час такую шырокую агалоску? На гэтыя і іншыя інтрыгуючыя пытанні бабруйскім краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй, адказаў гісторык, архівіст і публіцыст Дзмітрый Дрозд.
Тэкст і фота з сайта: KOMKUR.info — новости Бобруйска и Бобруйского района
19.04.2024
Міжнародная навуковая канферэнцыя да 210-годдзя Яўстафія Тышкевіча прайшла ў Лагойску.
Канферэнцыя “Навуковая спадчына Яўстафія Тышкевіча” прайшла 18 красавіка 2024 года ў Лагойску пры ўдзеле Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, райвыканкама і гісторыка-краязнаўчага музея.
Высокі ўзровень гэтага мерапрыемства, якое спрыяе развіццю працэсаў па захаванні гістарычнай спадчыны, стаў магчымы дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву вучоных, сярод якіх былі 10 дактароў і 16 кандыдатаў навук, падкрэсліў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакотка.
Працягнуўся і завяршыўся міжнародны навуковы форум, ініцыятарам якога выступіў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, працамі ў тэматычных секцыях. У аўдыторыях абмяркоўвалася навуковая спадчына Яўстафія Тышкевіча, аспекты і праблемы развіцця этналогіі.
"Дзесяць гадоў таму мы адзначалі 200-годдзе з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча, - падзялілася ўспамінамі загадчыца аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Аляксандра Гурко. - Тут жа, на базе музея і райвыканкама. І вось, праз 10 гадоў, менавіта 18-га красавіка, у дзень нараджэння графа, мы вырашылі паўтарыць гэты выдатны вопыт. Вельмі ўдзячныя райвыканкаму і дырэктару краязнаўчага музея Святлане Гамезе за падрыхтоўку мерапрыемства. Горад праз 10 гадоў моцна змяніўся: стаў яшчэ больш сучасным, чыстым і дзіўна прыгожым! Музей стаў зусім іншым. Батлейка нас таксама проста ўразіла. Усё вельмі дагледжанае. З’явіліся новыя скульптуры, напрыклад, Багародзіца на ўездзе ў горад".
18.04.2024
22 красавіка 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца музычна-асветніцкая лекцыя «Кант и музыка». Слухачы змогуць пазнаёміцца з музычным асяроддзем, у якім жыў вялікі нямецкі мысляр, яго поглядамі на музычнае мастацтва, а таксама пачуць музыку, натхнёную яго філасофскімі ідэямі.
Лектар – загадчык аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Гарбушына І. Л.
Пачатак у 11.00. Аўдыторыя 302
16.04.2024
16 красавіка 2024 года супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прынялі ўдзел у працы XV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Государство и творческая личность», якая праходзіла ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Праблемным полем канферэнцыі сталі: нацыянальная мастацкая школа і праблема яе трансфармацыі на сучасным этапе; праблема захавання нацыянальных культурных традыцый; міжнародны культурны працэс; асаблівасці, праблемы і перспектывы ўзаемадзеяння культур;
творчая асоба ў сістэме мастацкай культуры; праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў сферы мастацтва ва ўстановах вышэйшай адукацыі.
На пленарным пасяджэнні выступілі загадчык аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А.А.Карпілава з тэмай даклада “100-летие белорусского кино в аспекте экранной музыки” і
старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Я.У.Голікава-Пошка з дакладам “Видеофильмы о мемориальных комплексах Беларуси как способ сохранения исторической памяти народа (к 80-летию со дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков)”.
15.04.2024
У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбылося ініцыяванае фалькларыстамі абедзвюх устаноў урачыстае падпісанне Дагавора аб творчым супрацоўніцтве паміж Цэнтрам і Інстытутам філалогіі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук.
Паміж нашымі ўстановамі даўняе і плённае супрацоўніцтва, што мела вынікам шэраг сумесных публікацый.
У тым ліку анталогіі і зборнікі навуковых артыкулаў, кансультацыі, удзел у навуковых канферэнцыях. І гэтым разам гаспадары і госці абмяняліся навуковай літаратурай, абмеркавалі будучыя сумесныя праекты і сустрэчы.
15.04.2024
12 красавіка прафсаюзны камітэт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (старшыня – Паўлава Алёна) у гонар 100-годдзя беларускага кіно арганізаваў экскурсію на нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм”.
Супрацоўнікі азнаёміліся з кароткай гісторыяй кінастудыі, наведалі здымачныя павільёны і склады, дзе захоўваецца рэквізіт, касцюмы, зброя. Удзельнікі экскурсіі дакрануліся да легендаў кіно праз захаваныя касцюмы Бураціна, Мальвіны, П’еро, Карабаса-Барабаса, а таксама акунуліся ў гісторыю дзякуючы атрыбутам карціны “Анастасія Слуцкая”.
Свет кіно перанёс наведвальнікаў у шчаслівае дзяцінства і пакінуў незабыўныя ўражанні.
12.04.2024
У Акадэміі Штыгліца прайшла III Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам “Коды. Истории в текстиле”.
Канферэнцыя прайшла 11 красавіка 2024 года. Яе галоўнай мэтай стаў абмен вопытам у галіне тэкстыльнага мастацтва і касцюма з расійскімі і замежнымі спецыялістамі, стымуляванне навукова-даследчай і мастацкай дзейнасці студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў Акадэміі Штыгліца. У канферэнцыі “Коды. Истории в текстиле” аб’яднаны тры іпастасі тэкстылю: гісторыя, сучаснасць, будучыня. На сустрэчы выступілі прадстаўнікі Дзяржаўнага Эрмітажа; Дзяржаўнага музея-запаведніка “Царыцына” (Масква); Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск); Санкт-Пецярбургскай Гільдыі тэкстыльшчыкаў.
12.04.2024
Да 100-годдзя беларускага кіно
Загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А.А.Карпілава прыняла ўдзел у здымках дакументальнага фільма “Трест, который не лопнул” вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, прысвечанага ранняму перыяду айчыннага кіно. За камерай рэжысёр-аператар Ю. Цімафееў (12 красавіка, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва).
12.04.2024
Прэс-рэліз Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Навуковая спадчына Я.Тышкевіча (да 210-годдзя з дня нараджэння)” 18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 год з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – гісторыка, этнографа, археолага, краязнаўца, калекцыянера, стваральніка Віленскай археалагічнай камісіі, аднаго з зачынальнікаў музейнай справы ў Беларусі. Наш выдатны зямляк з’яўляўся членам шматлікіх навуковых таварыстваў: Імператарскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу, Дацкага каралеўскага таварыства аматараў паўночных старажытнасцей, Стакгольмскай каралеўскай акадэміі мастацтваў і старажытнасцей Лонданскага археалагічнага інстытута.
З мэтай ушанавання памяці вядомага навукоўца Я. Тышкевіча, а таксама актуалізацыі яго навуковай спадчыны, абмеркавання сучасных праблем этналогіі, фалькларыстыкі, археалогіі Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Лагойскім раённым выканаўчым камітэтам у супрацоўніцтве з Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеем імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў і Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур 18 красавіка 2024 года будзе праведзена Міжнародная навуковая канферэнцыя “Навуковая спадчына Я. Тышкевіча, прымеркаваная да 210-годдзя з дня яго нараджэння”.
У канферэнцыі прымуць удзел навукоўцы з Беларусі, Расіі і Кітая. Будзе прадстаўлена больш за 40 дакладаў. Высокі тэарэтычны ўзровень мерапрыемства забяспечаць яго удзельнікі — прадстаўнікі акадэмічнай навукі, выкладчыкі вышэйшай школы, у ліку якіх 10 дактароў і 16 кандыдатаў навук.
Сярод тэм канферэнцыі – навуковая спадчына Я. Тышкевіча; тэарэтычныя аспекты і праблемы развіцця этналагічнай навукі; праблемы і перспектывы ўзаемадзеяння этналогіі і сумежных дысцыплін (археалогія, фалькларыстыка, музеязнаўства, краязнаўства); беларуская культура ў этнаграфічных зборах музеяў Беларусі і замежжа; сучасныя этнакультурныя працэсы.
Культурная праграма канферэнцыі ўключае экскурсію па гістарычных месцах Лагойска, наведванне экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў, батлеечны спектакль, кніжную прэзентацыю.
Правядзенне канферэнцыі на Лагойшчыне – рэгіёне Беларусі з багатым гістарычным мінулым, які вылучаецца адметнымі традыцыямі матэрыяльнай і духоўнай культуры, дазволіць звярнуць увагу на станоўчы вопыт захавання культурнай спадчыны, важны для выхавання патрыятызму, павагі да роднага краю, развіцця супрацоўніцтва паміж навукоўцамі, работнікамі культуры, педагогамі.
12.04.2024
Магістранты і выпускнікі ДНУ “Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” па традыцыі прынялі ўдзел у штогадовым Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў, арганізаваным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніках конкурсу навуковыя працы ўдзельнікаў былі высока ацэнены.
Удастоены 3 катэгорыі працы выпускнікоў 2023 года ў секцыі “Мастацтва, фальклор, мастацкія і этнакультурныя традыцыі Беларусі. Культуралогія. Дызайн”:
Голева Любоў Алегаўна (навуковы кіраўнік Гарбушына Ірына Леанідаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”).
Віншуем пераможцаў і іх навуковых кіраўнікоў!
11.04.2024
10 красавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася трэцяя лекцыя "Камерна-інструментальныя жанры ў беларускай кампазітарскай творчасці" з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.
Супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставілі прысутным вынікі сваіх даследаванняў у галіне беларускай музыкі.
11.04.2024
10 красавіка 2024 г. адбылася сустрэча маладых супрацоўнікаў і аспірантаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з намеснікам начальніка ўпраўлення фонаскапічных і лінгвістычных экспертыз Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аксёнавым Мікалаем Сяргеевічам. М.С. Аксёнаў выступіў з паведамленнем “Исследование речевой деятельности и ее продуктов в Государственном комитете судебных экспертиз Республики Беларусь”, у якім расказаў пра сутнасць і задачы судовых лінгвістычнай і фонаскапічнай экспертыз, прадставіў іх прадмет і аб’екты, падкрэсліўшы, што ў правядзенні такога роду экспертыз на сучасным этапе функцыянавання Дзяржаўнага камітэта задзейнічаны асобы, якія валодаюць спецыяльнымі лінгвістычнымі ведамі.
Падчас сустрэчы было зададзена шмат пытанняў, атрымалася ажыўленая і цікавая дыскусія.
11.04.2024
8 красавіка супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі шчыра і сардэчна павіншавалі з 70-годдзем вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Любоў Пятроўну Кунцэвіч.
Усё працоўнае жыццё Любові Пятроўны прайшло ў Нацыянальнай акадэміі навук. У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа яна працуе з 1977 года. З 1978 г. па 1990 г. Л. П. Кунцэвіч працавала ў сектары рускай мовы, з 1990 па 1994 г. – на пасадзе вучонага сакратара інстытута, з 1994 г. па 2010 г. – загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, з 2004 г. па 2014 г. – намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце. Зараз працуе на пасадзе вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
10.04.2024
7 красавіка 2024 г. у прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска прайшла прэзентацыя “Пасланняў Саборных і да Рымлян: на чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай: з паралельнымі месцамі”, перакладзеных на беларускую мову Біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Э.В. Ярмоленка, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, расказала аб асаблівасцях функцыянавання беларускай рэлігійнай тэрміналогіі, спынілася на пытаннях даследавання і лексікаграфавання рэлігійнай лексікі ў наш час, у прыватнасці распавяла аб “Кароткім царкоўнаславянска-беларускім слоўніку праваслаўнай лексікі” і прааналізавала абраныя яго складальнікамі прынцыпы перакладу царкоўнаславянізмаў на сучасную беларускую мову.
9.04.2024
Ненадавец, А. М. Лес і чалавек / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Беларуская навука, 2024. – 238 с. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-3102-6.
Кніга прысвечана адвечнай тэме – узаемаадносінам лесу і чалавека, прыроды і грамадства, што ў будзённым жыцці асацыіруецца з ростам чалавека (маленствам, юнацтвам, сталасцю і старасцю), які нібыта прымяраецца да навакольных лясоў і пушчаў. Без лесу беларус ніколі сябе не ўяўляў, і пацвярджаецца гэтая глыбокая любоў да лясоў легендамі і паданнямі, гісторыямі і казкамі, павер’ямі і прымхамі. Так пайшло з даўніх часоў, што лес выступаў не проста суцэльнай «зялёнай масай», а быў адухоўленым сябрам чалавека, дапамагаў у жыцці, ратаваў і падтрымліваў у цяжкую хвіліну
Адрасуецца ўсім тым, хто з замілаваннем адносіцца да лесу, па-ранейшаму верыць у тое, што ў ім жыве душа, якая чуйна ўспрымае ўсё, што адбываецца навокал…
9.04.2024
Милюченков, С. А. Сельские поселения Беларуси XVI – начала XX в.: историко-этнологическое исследование / С. А. Милюченков. – Минск: Беларуская навука, 2024. – 286 с.: ил.
ISBN 978-985-08-3117-0
У манаграфіі даследуецца развіццё сельскіх паселішчаў, характарызуюцца іх тыпы, віды, прасторавая арганізацыя. Разглядаюцца структура сялянскіх сядзіб і панскіх двароў, тыпы драўляных жылых, гаспадарчых, вытворчых і іншых пабудоў. Аналізуецца прадметна-паняційны змест назваў доследных рэалій у пісьмовых крыніцах XVI–XVIII стст. і народных гаворках Беларусі. Кніга багата ілюстравана.
Разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, лінгвістаў, краязнаўцаў і музейных работнікаў.
8.04.2024
4 красавіка ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў семінар для студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі, якія з’яўляюцца удзельнікамі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Lingva orbis” (кіраўнік – дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства А.С. Васілеўская) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Lexis” (кіраўнік – дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства А.У. Сідарэнка).
У БДПУ імя Максіма Танка праходзіць Тыдзень навукі. У межах Тыдня навукі сустрэчы з навукоўцамі сталі ўжо традыцыйнымі і адбываюцца чацвёрты раз. Супрацоўнікі сектара этналінгвістыкі і фальклору і аддзела славістыкі і тэорыі мовы правялі семінар па матадалогіі правядзення навуковых даследаванняў.
5.04.2024
Выставачны праект "Першыя...", прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння першага касманаўта Юрыя Гагарына, Сусветнаму дню авіяцыі і касманаўтыкі і Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, адкрыўся ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Фота с сайта: БелТА
На выставе Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі прадставілі творы жывапісу і графікі, рукапісныя кнігі першага беларускага мастака-касміста Язэпа Драздовіча.
4.04.2024
Русский язык в современном билингвальном пространстве : сб. науч. ст. / редкол.: И. В. Елынцева (науч. ред.) [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Я. Коласа. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 320 с.
У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў, у якіх разглядаюцца актуальныя пытанні сучаснага стану і развіцця рускай мовы, праблемы функцыянавання рускай мовы ва ўмовах білінгвізму, праблемы супастаўляльных даследаванняў рускай мовы з нацыянальнымі мовамі, пытанні лексікалогіі і лексікаграфіі, семантыкі, марфемікі і словаўтварэння і г.д., а таксама тэарэтычныя і практычныя праблемы методыкі выкладання рускай мовы ў школе і ВНУ і пытанні навучання рускай мове як замежнай.
Разлічаны на навуковых работнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў і ўсіх, хто цікавіцца праблемамі ў галіне русістыкі і двухмоўя.
4.04.2024
Избранные труды по сопоставительному исследованию лексико-семантических систем близкородственных языков / О. Г. Ванкевич [и др.]; науч. ред.: И. В. Елынцева, О. М. Николаева ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 589 с.
Кніга ўключае выбраныя працы па супастаўляльным даследаванні семантычных сістэм блізкароднасных моў, падрыхтаваныя супрацоўнікамі аддзела беларуска-рускіх моўных сувязяў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Артыкулы надрукаваны ў айчынных і замежных выданнях у перыяд з 2011 па 2023 г.
Рэкамендуецца спецыялістам у галіне семасіялогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, палявой тэорыі і кампаратывістыкі.
2.04.2024
4 красавіка 2024 года ў 16.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Першыя...», прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння першага касманаўта Юрыя Аляксеевіча Гагарына, Сусветнаму дню авіяцыі і касманаўтыкі, Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Удзельнікі праекта: дзяржаўная ўстанова «Музей гісторыі горада Мінска», федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры «Аб’яднаны мемарыяльны музей-запаведнік Ю. А. Гагарына», прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова навукі «Архіў Расійскай акадэміі навук», Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы».
2.04.2024
25–29 сакавіка 2024 г. у Брэсце сабраліся найлепшыя знаўцы беларускай мовы і літаратуры сярод вучняў 9–11 класаў Рэспублікі Беларусь. У заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды прымалі ўдзел па адной камандзе ад кожнай вобласці і г. Мінска, а таксама каманда Ліцэя БДУ.
У склад журы акрамя выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў краіны і прадстаўнікоў ДУА “Акадэмія адукацыі” ў гэтым годзе ўваходзілі і супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”) – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук Вікторыя Іванаўна Уласевіч і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка.
2.04.2024
Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Вып.11. –Мінск: Беларуская навука, 2024. – 357 с. : іл.
ISSN2411-2763.
Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Агляды», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Юбілеі», «Рэцэнзіі».
Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням вывучэння народнай казкі і гумару, верша і песеннай творчасці, даследуюцца розныя аспекты абраднасці, сакральнай геаграфіі, асобны акцэнт зроблены на праблемах ідэнтычнасці. Друкуюцца раннія запісы беларускіх народных казак, прыказак.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай. 1.04.2024
29 сакавіка 2024 г. дырэктар Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў і загадчык сектара камп'ютарнай лінгвістыкі Кошчанка Уладзімір Аляксандравіч прынялі ўдзел ў VIII навукова-практычнай канферэнцыі "Філалагічная навука ў школе: сучасны стан і перспектывы развіцця", што адбылася ў ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска”.
Вучоныя выступілі з пленарным дакладам "Электронныя моўныя рэсурсы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў дапамогу настаўніку".
29.03.2024
28 сакавіка ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася чарговая інтэрактыўная лекцыя-канцэрт “Белая голубонька” з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.
Фота з сайта
Удзельнікі музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на гэты раз прапанавалі слухачам кантату “Белая голубонька”, напісаную сучасным беларускім кампазітарам Аленай Атрашкевіч.
Мастацкі кіраўнік капэлы Галіна Цмыг у даступнай форме прааналізавала гэты музычны твор, распавяла слухачам пра крыніцы, якія натхнілі кампазітара, і пра іх аўтарскую інтэрпрэтацыю.
26.03.2024
Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад. В. П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 915 с.
ISBN 978-985-08-3088-3
Найбольш поўнае акадэмічнае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам моўнай практыкі і тых тэндэнцый, што праявіліся ў сістэме літаратурнай мовы ў першай чвэрці новага тысячагоддзя. У аснову рэестра слоўніка, які ўключае каля 150 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы» 2012 года выдання, дапоўнены лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа вызваць цяжкасці пры нарматыўным напісанні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў беларускай мовы,выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, журналістаў, пісьменнікаў, рэдактараў і ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай.
26.03.2024
У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў беларускай сталіцы яшчэ напярэдадні Вялікага посту адбылося адкрыццё выставачнага праекта старажытнабеларускага сакральнага мастацтва «33 ступени».
Выстава, якая будзе праходзіць усе тыдні Вялікага посту і бліжэйшай сядміцы пасля Светлага Хрыстовага Уваскрасення, знаёміць наведвальнікаў з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі сакральнага мастацтва, прысвечанымі евангельскім падзеям Крыжовага шляху Збавіцеля з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.
25.03.2024
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 28 сакавіка ў 18:30 адбудзецца канцэрт «Белая голубонька», на якім творы беларускіх кампазітараў будуць прадстаўлены ў выглядзе музычна-тэатральнага паказу.
У цэнтры ўвагі супрацоўнікаў аддзела музычна–выканальніцкага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі - тэатралізацыя як выканальніцкі прыём. Слухачы змогуць развучыць пеўчы матэрыял і далучыцца да прадстаўлення.
25.03.2024
Навукоўцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН падрыхтавалі да выдання першы выпуск “Беларускага фальклорна-этналінгвістычнага атласа”. Пра яго змест карэспандэнту агенцтва “Мінск-Навіны” распавялі ў Акадэміі навук.
22.03.2024Па словах загадчыцы сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Алены Баганёвай, у атласе будзе апублікаваны сістэматызаваны комплекс матэрыялаў па беларускай міфалогіі, фалькларыстыцы і этналогіі ў сувязі з картаграфаваннем распаўсюджвання некаторых матываў і сюжэтаў народнай прозы, вераванняў і абрадавых практык на тэрыторыі Беларусі. 22 сакавіка 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне кіналекторыя «Экран и
время», прысвечанае 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пад назвай «Пламя Хатыни навечно в сердцах белорусов» (да 81-й гадавіны трагічнай гібелі жыхароў в. Хатынь, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі).
Перад прысутнымі выступіў запрошаны лектар – навуковы супрацоўнік цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валерый Мікалаевіч Надтачаеў з гістарычным экскурсам аб фактах генацыду беларускага народа ў гады нацысцкай акупацыі.
У сваю чаргу, старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгенія Уладзіміраўна Голікава-Пошка распавяла прысутным пра дакументальныя і ігравыя фільмы, створаныя ў Беларусі і прысвечаныя трагедыі Хатыні. Пасля заканчэння лекторыя адбылася ажыўленая дыскусія.
22.03.2024
Загадчык аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Аляксандр Аляксандравіч Бараноўскі прыняў удзел у вечары памяці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь паэта, перакладчыка Міколы Мятліцкага (1954 - 2021) “Радком вярнуся па вясне”.
Мерапрыемства прайшло 21 сакавіка 2024 года ў Доме літаратара.
22.03.2024
21 сакавіка ў Магілёве пачаў працу XVII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.контакт». Загадчыца аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, тэатральны крытык Вераніка Ярмалінская ўваходзіць у склад журы фестывалю.
Па словах В. Ярмалінскай, фестываль – "гэта імёны маладых перш за ўсё нашых выканаўцаў, новай рэжысуры, акцёраў, драматургіі. Калі параўнаць, напрыклад, папярэднія фестывалі і цяперашні, заўважна вельмі маштабная праца – афіша ўражвае. Яна і для старэйшага пакалення, і для маладога гледача. Пляцоўка форуму выступае месцам для эксперыментаў, для перформансаў. Гэта ж моладзевы фестываль!"
21.03.2024
Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі прыняў удзел у круглым стале “Музею Янкі Купалы – 80”.
У фонды музея былі перададзены кніжныя выданні, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.
Шэраг супрацоўнікаў музея былі адзначаны Ганаровымі граматамі Цэнтра.
20.03.2024
У рамках ХХХІ Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Мінску ў адпаведнасці з планам Міністэрства культуры Беларусі 17 сакавіка на пляцоўцы Саюза пісьменнікаў Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Міколы Мікуліча “Максім Танк: асоба, паэзія, лёс” (Мінск: Беларуская навука, 2023. – 499 с.).
Вёў мерапрыемства старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў. М.Мікуліч распавёў пра тое, што папярэднічала стварэнню кнігі, пра сваё знаёмства з М.Танкам, сустрэчы і гутаркі з народным паэтам Беларусі, якія пакінулі ў яго незабыўныя ўражанні. Цікавым і павучальным быў аповед аўтара кнігі пра яго шматгадовую працу па выяўленні дакументаў і матэрыялаў, звязаных з творчай, грамадскай і дзяржаўнай дзейнасцю Максіма Танка, развіццём паэзіі Заходняй Беларусі і сучаснай беларускай літаратуры ў дзяржаўных і прыватных архівах, музеях і бібліятэках. Шмат пытанняў у прысутных выклікалі развагі М.Мікуліча пра ўнікальнасць творчай індывідуальнасці песняра Нарачы – унікальнасць чалавечага характару, жыццёвай біяграфіі і непасрэдна творчасці.
На прэзентацыі выступілі пісьменнікі Уладзімір Мазго, Наталля Саветная, Вольга Кавальчук, Лізавета Палеес і інш.
19.03.2024
Этнакультурныя асаблівасці
Прадстаўнікі аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - загадчыца аддзела, доктар гістарычных навук Аляксандра Гурко, галоўны навуковы супрацоўнік, доктар гістарычных навук Аляксандр Гурко і вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат гістарычных навук Таццяна Кухаронак - у праграме "Актуальны мікрафон" Дзмітрыя Рубашнага і Алены Швайко.
19.03.2024
22 сакавіка 2024 года ў 11.00 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран и время», прысвечанае 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пад назвай «Пламя Хатыни навечно в сердцах белорусов» (да 81-й гадавіны трагічнай гібелі жыхароў в. Хатынь, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі) з дэманстрацыяй дакументальнага фільма «Они сжигали Хатынь» (сумесная вытворчасць Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, 2023).
Лектар – старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Я. У. Голікава-Пошка. Запрошаны лектар – навуковы супрацоўнік цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. М. Надтачаеў.
19.03.2024
Бараноўскі, А. В. Віцебшчына
ў дзяржаўна-тэрытарыяльным
уладкаванні Савецкай Беларусі (1919–1924 гг.) / А. В.Бараноўскі. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 176 с. : іл.ISBN 978-985-08-3108-8.
У манаграфіі праведзена комплекснае даследаванне месца і ролі Віцебскай губерні ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Савецкай Беларусі. Ахарактарызаваны змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу губерні, якія адбываліся на працягу 1919–1924 гг. Адлюстраваны асаблівасці працэсу вяртання часткі тэрыторыі Віцебскай губерні ў склад БССР у 1924 г. На аснове ўпершыню ўведзеных у навуковы ўжытак архіўных дакументаў вызначаны дакладныя лініі дзяржаўнага размежавання паміж БССР і РСФСР на віцебска-веліжскім, віцебска-невельскім і полацка-себежскім участках.
Спадзяемся, выданне будзе карысным для навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, настаўнікаў, краязнаўцаў, студэнтаў і навучэнцаў – усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй беларускай дзяржаўнасці.
19.03.2024
Саверченко, И. В. Рождение легенды: Беларусь в IX–XV веках / И. В. Саверченко ; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт литературоведения имени Янки Купалы. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 390, [2] с.
ISBN 978-985-08-3112-5.
У даступнай форме раскрыты вытокі, зараджэнне і фарміраванне беларускай народнасці ў IX–XV стст. Прасочана ўзнікненне першых дзяржаўных утварэнняў на беларускай зямлі. Асветлена гераічная барацьба са знешнімі ворагамі – качавымі плямёнамі, германскімі крыжакамі і мангола-татарамі.
Вызначана роля выбітных гістарычных асоб, раскрыты іх уплыў на аб’яднальныя працэсы ў дзяржаве. Паказана значэнне вуснай народнай творчасці, пісьменства і літаратуры ў духоўна-культурным збліжэнні протабеларускіх плямёнаў і ўмацаванні ідэнтычнасці.
Разлічана на шырокае кола чытачоў.
19.03.2024
«Шчаслівы, што пяю цябе, Радзіма...» : зб. навук. арт. : да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі акадэміка Максіма Танка і да Дня народнага адзінства / Нац. акад. Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы ; уклад. К. В. Часнакова ; навук. рэд.: У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука,
2024. – 201 с.
ISBN 978-985-08-3109-5.
У зборніку даследуюцца жыццё і творчасць Максіма Танка. Аўтары прасочваюць працэс фарміравання творчай індывідуальнасці паэта-рэвалюцыянера, паэта-франтавіка, паэта-патрыёта, паэта-гуманіста, раскрываюць своеадметнасць духоўна-філасофскага зместу яго асобы, глыбіню і арыгінальнасць ідэйна-мастацкіх пошукаў, спецыфіку творчага майстэрства, выяўляюць уплыў асобы і творчасці М. Танка на развіццё с учаснай беларускай паэзіі.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.
18.03.2024
18 сакавіка 2024 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол «“Збор помнікаў гісторыі і культуры” як веха ў сістэматызацыі культурнай спадчыны Беларусі: асноўныя дасягненні, наяўныя праблемы і неабходнасць актуалізацыі».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакотка, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства – начальнік упраўлення па наглядзе ў сферах экалогіі і землекарыстання Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Андрэй Карачэнка, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі, загадчык цэнтра археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Аўласовіч, старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Андрэй Кіштымаў і навуковы супрацоўнік аддзела архітэктуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Вольга Князева.
Падчас круглага стала была абмеркавана магчымасць актуалізацыі працы па падрыхтоўцы і выданні даведніка «Збор культурных каштоўнасцей Беларусі» з выкарыстаннем новых тэхнічных магчымасцей для сістэматызацыі і папулярызацыі культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
18.03.2024
15 сакавіка 2024 г. на галоўнай пляцоўцы ХХХІ Міжнароднага кніжнага кірмашу адбылася прэзентацыя фундаментальнай 6-томнай серыі кніг “Этнокультурные процессы историко-этнографических регионов Беларуси в прошлом и настоящем” (2010–2023), апублікаванай у выдавецтве «Беларуская навука». У прэзентацыі прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН – аўтары шматгадовага комплекснага этналагічнага даследавання традыцый матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва рэгіёнаў Беларусі ад старажытнасці да нашага часу: А.Ул.Гурко (аўтар ідэі серыі), А.Вікт.Гурко (навуковы рэдактар) і аўтары раздзелаў кніг Л.В.Ракава, Т.І.Кухаронак, В.М.Бялявіна, Г.І.Каспяровіч, В.В.Шэйбак, Г.А.Крумплеўская, С.У.Грунтоў.
Мерапрыемства суправаджалася відовішчным і маляўнічым дзействам – выступленнем фальклорнага праекта «Сутонне» пад кіраўніцтвам Л.П.Сівуравай, якое гарманічна дапоўніла прэзентацыю мастацкімі вобразамі Беларускага Падняпроўя.
У прэзентацыі прынялі ўдзел супрацоўнікі выдавецкага дома “Беларуская навука”.
18.03.2024
З 7 сакавіка ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К.Багушэвіча праходзіць выстава акварэляў і графічных работ «Свет пад назвай Беларусь» дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэміка Аляксандра Лакоткі.
Фота з сайта Ашмянскі веснік
На выставе ў Ашмянах прадстаўлены работы аўтара апошніх гадоў, якія адлюстроўваюць яркі каларыт прыроды, абшараў беларускай зямлі.
15.03.2024
У Мастацкай галерэі імя Міхаіла Савіцкага ў Мінску 14 сакавіка адкрылася выстава сакральнага мастацтва «33 ступени», прымеркаваная да свята Вялікадня, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Праект створаны вучоныміі НАН пры падтрымцы спецыялістаў Музея гісторыі горада Мінска.
У экспазіцыі выставы прадстаўлены сакральныя прадметы з навуковых калекцый аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Гэтыя калекцыі ў 2001 годзе Савет Міністраў Беларусі прызнаў нацыянальным здабыткам.
15.03.2024
14 сакавіка 2024 г. адбыўся справаздачна-выбарны сход членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Прысутныя, заслухаўшы даклады старшыні прафкама і рэвізійнай камісіі, адкрытым галасаваннем прызналі працу прафсаюзнага камітэта за справаздачны перыяд здавальняючай. Члены прафсаюза падзякавалі прафсаюзны камітэт за сацыяльнае партнёрства.
У ходзе сходу старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі была абрана Паўлава Алёна Пятроўна. Пажадаем зноў абранаму прафсаюзнаму лідару і прафсаюзнаму камітэту поспехаў і плённай працы па ахове правоў і законных інтарэсаў працоўных.
15.03.2024
13 сакавіка ў зале нотных і аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
адбылася
другая
лекцыя
«Жанр оперы в творчестве белорусских
композиторов
сквозь призму истории европейской музыки»
з цыкла «Произведения
современных белорусских
Фота з сайта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Супрацоўнікі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставілі прысутным вынікі сваіх даследаванняў у галіне беларускай музыкі.
13.03.2024
"Сусвет пад назвай Беларусь". Выстава з такой назвай да сярэдзіны красавіка праходзіць у Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча. Сёння ў «Дыялогах пра культуру» сустракаліся з аўтарам акварэляў і графічных работ, дырэктарам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмікам Аляксандрам Лакоткам.
13.03.2024
15 сакавіка 2024 г. у 16.00 на ХХХІ Міжнародным кніжным кірмашы (пр. Пераможцаў, 14) адбудзецца прэзентацыя 6-томнай фундаментальнай серыі «Этнокультурные процессы историко-этнографических регионов Беларуси в прошлом и настоящем». У прэзентацыі прымуць удзел супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: А.Ул.Гурко (аўтар ідэі серыі), А.Вікт.Гурко (навуковы рэдактар) і аўтары раздзелаў кніг - Л.В.Ракава, Т.І.Кухаронак, В.В.Шэйбак, Г.І.Каспяровіч, В.М.Ярмалінская і іншыя.
13.03.2024
У 2023 г. завершана выданне 6-томнай фундаментальнай серыі «Этнокультурные процессы историко-этнографических регионов Беларуси в прошлом и настоящем». (2010-2023), апублікаванай у выдавецтве «Беларуская навука». Гэта вынік шматгадовага комплекснага этналагічнага даследавання традыцый матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва рэгіёнаў Беларусі ад старажытнасці да нашага часу. Папярэднія кнігі былі прысвечаны комплекснаму разгляду Усходняга Палесся (2010), Панямоння (2014), Цэнтральнай Беларусі (Міншчыны) (2016), Беларускага Падзвіння (Віцебшчыны) (2017) і Заходняга Палесся (Брэстчыны) (2020). У 2023 г. выдадзены заключны шосты том, прысвечаны Магілёўшчыне. Даследаванні праводзіліся супрацоўнікамі аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У стварэнні серыі прынялі ўдзел таксама супрацоўнікі БДУ і рэгіянальных універсітэтаў, Гродзенскага аблвыканкама, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава, а таксама вядучыя навуковыя супрацоўнікі ІЭА РАН. У кнігах серыі ўпершыню прадстаўлена комплекснае даследаванне этнічнай і этнаканфесійнай гісторыі, этнічных працэсаў, традыцый матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Важнай адметнай рысай калектыўнай навуковай працы з'яўляецца канфесійна-культурная праблема, якая стала цэнтральнай ідэяй ўсёй серыі, паколькі менавіта яна вызначае ў канчатковым выніку цывілізацыйны выбар народа. Этнаграфічная і рэгіянальна-лакальная своеасаблівасць Беларусі выяўлена праз усебаковы аналіз багатай духоўнай і матэрыяльнай спадчыны рэгіёнаў.
У шасці тамах серыі прадстаўлены сістэматызаваныя звесткі па праблемах матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры, характэрныя для кожнага з гісторыка-культурных рэгіёнаў Беларусі, а таксама для краіны ў цэлым. Матэрыялы гатовыя для выкарыстання ў навуковай і адукацыйнай дзейнасці, у педагагічнай і ідэалагічнай працы.
11 сакавіка 2024 года для вучняў 9-11 класаў з Мінскай вобласці была прачытана лекцыя, прысвечаная культуры мовы, і праведзены адукацыйны семінар у рамках выканання плана мерапрыемстваў канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах грамадства на 2024-2026 гады.
13.03.2024
Мерапрыемствы прайшлі на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў межах дыялогавай моладзевай пляцоўкі «Культура мовы — абавязак патрыёта», падрыхтавала і правяла іх навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анастасія Марозава. Што азначае кожны дзень Масленічнага тыдня? Расказваем гісторыю свята провадаў зімы. Што такое Масленіца? І адкуль з’явілася свята? Даведаліся ў госця праграмы “Новое утро” на РТР-Беларусь.
13.03.2024
5 сакавіка ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы прайшло пасяджэнне навуковага кафэ, прысвечанае развіццю цукровай прамысловасці ў Беларусі.
12.03.2024
У пасяджэнні навуковага кафэ прынялі ўдзел студэнты факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Спецыяльна запрошаны госць – даследчык гісторыі айчыннай навукі і прамысловасці, старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Андрэй Леанідавіч Кіштымаў. 14 сакавіка 2024 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставы старажытнабеларускага сакральнага мастацтва «33 СТУПЕНИ» – сумеснага праекта Музея гісторыі горада Мінска і аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выстава працягне працу да 19 мая 2024 года.
12.03.2024
Выстава знаёміць наведвальнікаў з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі сакральнага мастацтва, прысвечанымі евангельскім падзеям Крыжовага шляху Ісуса Хрыста і святу Вялікадня, з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прадстаўленыя на выставе творы сакральнага мастацтва, якія былі практычна вернутыя з небыцця, дазваляюць адчуць значэнне духоўнай спадчыны для сучаснасці, усвядоміць культурную ідэнтычнасць і ажывіць гістарычную памяць. ПАЛАЖЭННЕ аб конкурсе навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…” (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі)
11.03.2024
Конкурс навукова-даследчых работ у галіне мовазнаўства сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтаў ВНУ (далей – Конкурс), прымеркаваны да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (далей – Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа), – сумесная ініцыятыва Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і рэдакцыі часопіса “Роднае слова”, скіраваная на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў. З 7 сакавіка па 14 красавіка 2024 года ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча праходзіць выстава акварэляў і графічных работ Аляксандра Іванавіча Лакоткі, архітэктара, доктара архітэктуры, доктара гістарычных навук, прафесара, акадэміка, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”, дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, “Сусвет пад назвай Беларусь”.
11.03.2024
А. І. Лакотка займаецца жывапісам і графікай больш за пяцьдзесят гадоў, са студэнцкай лавы. Працаваў у галіне рэстаўрацыі помнікаў беларускай архітэктуры, ствараў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, вёў шматгадовыя навуковыя даследаванні ў галіне аховы нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця айчыннай культуры і мастацтваў. Аўтар кніг, альбомаў і шматлікіх артыкулаў па гэтай праблематыцы. На выставе прадстаўлены работы аўтара апошніх гадоў, якія адлюстроўваюць яркі, маляўнічы каларыт прыроды, абшараў беларускай зямлі пад высокім мірным небам. Тут адлюстравана не толькі каляровая, але і эмацыйная дынаміка пейзажу, аблокі, парывы ветру, сакавітыя колеры, далі, прасёлачныя дарогі, блакітныя вочы азёр. Квітнеючая Беларусь... Утульна ва ўлонні прыроды глядзяцца двары і вуліцы традыцыйнай вёскі, старога мястэчка, асененыя дабравестам царкоўных главак. Графічныя работы прысвечаны Беларускаму дзяржаўнаму музею народнай архітэктуры і побыту, над стварэннем якога аўтар працаваў шмат гадоў. Тут свежыя замалёўкі ўзораў народна-традыцыйнага дойлідства Міншчыны (Цэнтральны рэгіён), Паазер’я, Падняпроўя. У працы раскрыты пачуццё маштаба, прапорцый, фактуры старога дрэва, пранікнёна захаваныя народнымі дойлідамі ў старадаўніх цэрквах, дварах і сядзібах, ветраных млынах і іншых будынках, якія спрадвеку фарміруюць асяроддзе пражывання селяніна-хлебадара. 11 сакавіка 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне кіналекторыя «Экран и время», прысвечанае стагоддзю беларускага кіно, пад назвай «Золотая коллекция Льва Голуба: Миколка» з дэманстрацыяй поўнаметражнага ігравога фільма «Миколка-паровоз» (Беларусьфільм, 1956). Лектар – старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Я. У. Голікава-Пошка.
Дадзенае мерапрыемства адкрыла цыкл лекцый, прысвечаны стагоддзю беларускага кінематографа. Творчасць Льва Голуба з’яўляецца неацэнным укладам у залатую калекцыю беларускага дзіцячага ігравога кінематографа, бо дзіцячая тэма ў нацыянальным кіно з’яўляецца магістральнай нароўні з тэмай Вялікай Айчыннай вайны.
11.03.2024
Навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алёна Паўлава 7 сакавіка 2024 года прыняла ўдзел у ток-шоу «Точки над і» на тэлеканале РТР-Беларусь.
Хлеб – душа народа, роднай зямлі, лёс многіх людзей і іх праца. Беларусы з даўніх часоў беражліва ставіліся да хлеба.
7.03.2024 7 сакавіка 2024 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны аднаму з найпрыгажэйшых вясновых свят – 8 сакавіка (Міжнароднаму жаночаму дню).
7.03.2024
Перад прысутнымі выступіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь - ансамбль народнага танца «Чабарок» - з беларускай полькай “Хлопы”. З музычным віншанннем-сюрпрызам выступіла мужчынская частка Музычнай капэлы. 6 сакавіка 2024 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў рамках адукацыйна-музейнага праекта “Простыя словы” адбылася лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатоля Трафімчыка “Атлантыда Якуба Коласа”.
6.03.2024
Анатоль Трафімчык, вядомы коласазнаўца, прапанаваў паразважаць пра існуючыя прачытанні паэмы “Новая зямля”. Праведзенае аўтарам даследаванне дазволіла раскрыць наяўнасць раней невядомых або слаба распрацаваных бакоў “энцыклапедычнай” інтэрпрэтацыі паэмы. 11 сакавіка 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час», прысвечанае стагоддзю беларускага кіно, пад назвай «Залатая калекцыя Льва Голуба: Міколка» з паказам ігравога фільма «Міколка-паравоз» (Беларусьфільм, 1956).
6.03.2024
Леў Уладзіміравіч Голуб– класік савецкага кіно, рэжысёр, сцэнарыст, народны артыст БССР (1964). Фільмы Льва Уладзіміравіча сталі сапраўднай школай для многіх пакаленняў савецкіх дзяцей. Яны вучылі юных гледачоў і вучаць іх да гэтага часу сумленнасці, стойкасці, вернасці свайму слову і справе. “Міколка-паравоз” – савецкі мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці М. Лынькова, зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1956 годзе. Л. Голуб не толькі захаваў аўтарскі стыль аповесці, арганічна перадаючы падзеі літаратурнага твора, але і надаў сюжэту аўтарскую дынаміку і каларыт. У выніку з’явіўся класічны ўзор героіка-прыгодніцкага дзіцячага фільма, які адлюстроўвае традыцыі казак і былін аб адважных і ўдачлівых народных героях. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
5.03.2024
Журы ў перыяд 21–26 лютага 2024 г. ацаніла 80 літаратуразнаўчых, мовазнаўчых і краязнаўчых работ, падрыхтаваных вучнямі VIII–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці. Лепшыя 33 работы былі прадстаўлены аўтарамі ў дзвюх секцыях (асобна вучні VIII–ІX і Х–XI класаў) на вочным этапе канферэнцыі, які прайшоў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 5 сакавіка. 29 лютага ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.
Музычная капэла Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў чарговы раз парадавала слухачоў выдатнай канцэртнай праграмай твораў айчынных кампазітараў. У гэты раз у цэнтры ўвагі была тэма любові да Радзімы і яе ўвасабленне ў беларускай музыцы.
1.03.2024 Круглы стол "Славістыка. Этымалогія. Этналінгвістыка" адбыўся 28 лютага 2024 на базе філалагічнага факультэта БДУ. Навуковае мерапрыемства было арганізавана аддзелам славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з кафедрай тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта.
1.03.2024
Круглы стол быў скіраваны на прафесійную арыентацыю студэнтаў, падтрымку іх цікавасці да навуковых даследаванняў, фарміраванне адказнага стаўлення да навуковай дзейнасці, выхаванне патрыятызму праз разуменне ўнікальнасці беларускай нацыянальнай мовы і культуры. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытутаа літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Мацюхіна Таццяна Барысаўна прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Навука 2024: вынікі даследаванняў і адкрыццяў", якая прайшла 19 лютага 2024 года ў Кемерава (Расійская Федэрацыя).
Па выніках працы канферэнцыі за даклад "Творческое наследие В. Ластовского в контексте национальных традиций и духовных ценностей Беларуси" супрацоўніца ўзнагароджана дыпломам І ступені. 29.02.2024 Па распараджэнні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ў мэтах выканання плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 100-годдзя беларускага кіно, распрацаванага ў адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця рэспубліканскага кінафестывалю "Кінавек", якая прайшла ў кінатэатры "Піянер" г. Мінска 28 лютага. На цырымоніі адкрыцця выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Юрый Мар'янавіч Аляксей (на фота), які распавёў пра слаўную гісторыю беларускага кіно, пра ўклад у яго развіццё і даследаванне айчынных дзеячаў культуры і навукі, у тым ліку акадэмічных кіназнаўцаў. На фота: супрацоўнікі аддзела экранных мастацтваў са старшынём Беларускага саюза кінематаграфістаў, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Віктарам Ігаравічам Васільевым. 29.02.2024 У вясёлай і займальнай форме прайшла гульня-квэст “Беларуская скарбонка”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, 25 лютага 2024 г. у нядзельнай школе прыхода храма Святой Роўнаапостальнай Княгіні Вольгі ў г. Мінску. Мерапрыемства дало магчымасць усім прысутным не толькі праверыць свае веды ў галіне беларускай мовы, але і даведацца шмат новага. 29.02.2024 23 лютага 2024 г. у Беларускім дзяржаўным тэхнічным універсітэце з лекцыяй на тэму “Усё мілагучна для слыху майго” выступіла галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук Мароз Валянціна Канстанцінаўна. 29.02.2024 Інтэрактыўная лекцыя, прысвечаная помнікам беларускага пісьменства XIV–XVIII стст., адбылася 22 лютага 2024 года ў ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска”.. 28.02.2024 26 лютага рэгіянальная грамадская арганізацыя «Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы”» ў рэжымах афлайн/анлайн з прамой трансляцыяй на партале “Культура РФ” правяла маштабнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Сустрэчу арганізавалі пры падтрымцы Цэнтра славянскіх культур Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М. І. Рудаміно. Фота з сайта Барысаўскай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева
У мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчыца аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Наталля Паляшчук. Яе выступленне было прысвечана праблемам захавання і папулярызацыі старабеларускага пісьменства.
28.02.2024 20.02.2024 г. адбылася сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча са старшынёй Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, загадчыцай аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктарам мастацтвазнаўства Веранікай Ярмалінскай. На сустрэчы былі разгледжаны пытанні сумеснай дзейнасці Міністэрства, Саюза і Цэнтра даследаванняў у галіне тэатральнага мастацтва. Старшынёй Саюза былі прапанаваны новыя праекты: конкурс маладых драматургаў, аднаўленне правядзення фестывалю нацыянальнай драматургіі ў Магілёўскім тэатры драмы і камедыі імя В. I. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск). 28.02.2024 Забаўляльна-пазнавальнае мерапрыемства пад назвай "Мовазнаўчы брэйн-рынг" адбылося 22 лютага 2024 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа"). У ім прынялі ўдзел студэнты першага курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Ірына Аляксандраўна Буторына, вучні 8–10 класаў гімназіі № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска, настаўнікі беларускай мовы Аліна Казіміраўна Пахвалённая, Вераніка Леанідаўна Сенакосава, Таццяна Уладзіміраўна Сарока і педагог дадатковай адукацыі Таццяна Уладзіміраўна Суднік, супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. 27.02.2024 23 лютага 2024 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылося мерапрыемства (сустрэча акадэмічных мовазнаўцаў і праграмістаў лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў), арганізаванае Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, “Ад першай граматыкі да сучасных інфармацыйных тэхналогій” (з прэзентацыяй выданняў). 27.02.2024 24 лютага 2024 года ў Мікалаеўшчынскай сярэдняй школе імя Якуба Коласа прайшла прымеркаваная да святкавання Дня роднай мовы сустрэча з вучнямі і настаўнікамі галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктара філалагічных навук Мароз Валянціны Канстанцінаўны. На сустрэчы прысутнічалі вучні ад пачатковых класаў да выпускных. 27.02.2024 Праблему захавання нацыянальнай адметнасці мастацкага твора пры перадачы яго сродкамі іншай мовы разглядалі ўдзельнікі круглага стала “Пераклад і этнакультурная спецыфіка мастацкага дыскурсу”, які праводзіўся Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 23 лютага да Дня роднай мовы. Як адзначыў у прывітальным слове дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў, праблема перакладу хвалюе многіх ужо даўно і будзе хваляваць да тых часоў, пакуль будзе існаваць чалавецтва. 27.02.2024 27 лютага 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбылося пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час» пад назвай «Тэма арміі ў сучасным беларускім кіно» з дэманстрацыяй ігравога фільма «Не гульня» (Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»). Фота Ю.Іванова
Лектар – старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Я.У.Голікава-Пошка.
27.02.2024 24 лютага 2024 г. у рамках сумеснай ініцыятывы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Брацтва святога апостала Іаана Багаслова Мінскай eпapxii Беларускай Праваслаўнай Царквы для вучняў сярэдняй школы № 115 г. Мінска была праведзена інтэрактыўная гульня «Мова і рэлігія», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Фота з сайта Bratstvo.minsk.by
Гэтае мерапрыемства стала ўнікальнай магчымасцю для школьнікаў прадэманстраваць свае веды, развіць уменне працаваць у камандзе і атрымаць новы лінгвістычны вопыт.
26.02.2024 22 лютага ў сценах Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшло сумеснае мерапрыемства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Акадэміі кіравання, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікаў і гасцей гэтай святочнай імпрэзы віталі рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў і галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Вольга Рацэвіч. 26.02.2024 Праграма-інтэрв’ю, прысвечаная IT-сферы, інавацыям і дыгіталізацыі. 26.02.2024 22 лютага прайшла сустрэча супрацоўнікаў сектара этналінгвістыкі і фальклору і аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі са студэнтамі і магістрантамі філалагічнага факультэта БДУ і іх куратарам Вольгай Зуевай. Па словах студэнтаў, выступленні навукоўцаў сталі надзвычай карыснымі для іх падрыхтоўкі менавіта ў межах дысцыплін, звязаных з беларускім фальклорам, гістарычнай граматыкай, славянскай філалогіяй. 26.02.2024 21 лютага 2024 года Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, як і іншыя культурна-асветніцкія і навучальныя ўстановы Беларусі, ладзіла адметнае мерапрыемства – свята “Родныя словы: сельская гаспадарка”, прымеркаванае да Дня роднай мовы. Пытанні па яго арганізацыі ўзгаднялі разам Савет маладых вучоных Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Свята мела тры часткі. Адна – гэта інтэлектуальна-пазнаваўчы квіз. У правядзенні інтэлектуальнага спаборніцтва ўдзельнічала пяць каманд, вынікі ведаў якіх ацэньвала журы, у складзе якога як лінгвіст была В.М. Курцова. Каманды прадэманстравалі сваё веданне роднай мовы і адметнасцяў традыцыйнай духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, звязанай з сельскай гаспадаркай. 26.02.2024 27 лютага 2024 года ў 11.00 у Дзяржаўнай навуковай установе «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час» пад назвай «Тэма арміі ў сучасным беларускім кіно» з паказам ігравога фільма «Не гульня» (Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»). Фільм здымалі ў Мінску, на «Лініі Сталіна», Кургане Славы. Кансультавалі па пытаннях стварэння карціны прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. 23.02.2024 22 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя “Русско-белорусского системного семантического словаря”. Каласальную працу па падрыхтоўцы каштоўнай спадчыны правялі беларускія навукоўцы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Выданне з’яўляецца першым айчынным вопытам складання перакладнога слоўніка арыгінальнага тыпу, у якім паказаны міжмоўныя суадносіны рускіх і беларускіх лексічных адпаведнікаў, што ўваходзяць на аснове агульнай семантычнай прыкметы ў лексіка-семантычныя палі геаграфічнага ландшафту, руху без перамяшчэння, гуку, перамяшчэння ў прасторы, надвор’я, маўлення, колеру, эмоцый, якія прадстаўляюць найважнейшыя жыццёвыя сферы чалавека. У слоўнік уключаны найменні з’яў і прадметаў, іх прыкмет, а таксама працэсаў і дзеянняў. Матэрыял слоўніка дае магчымасць выбару найбольш дакладнага міжмоўнага эквіваленту. 23.02.2024 21 лютага прайшоў практыкум–майстар-клас “Славянамоўныя тэксты ў арабскаграфічным пісьменстве беларускіх татараў”, арганізаваны сектарам усходазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Практыкум прайшоў на аснове семінара, які ладзіцца супрацоўнікамі сектара ўсходазнаўства з 2021 г. Удзельнікі практыкуму і прысутныя спрабавалі чытаць і характарызаваць графіку, лексіку і фанетыку фрагмента невядомага беларуска-татарскага рукапісу XVII ст. 23.02.2024 Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца кожны год 21 лютага як садзеянне абароне і захаванню моў народаў свету, у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з лекцыяй на тэму “Дзяржаўнасць беларускай мовы” выступіла галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”) доктар філалагічных навук Мароз Валянціна Канстанцінаўна. Пытанні, якія задалі курсанты на завяршэнне сустрэчы, сведчаць пра зацікаўленасць аўдыторыі правазнаўчай тэматыкай. 23.02.2024 Дзень беларускай мовы прайшоў у Інстытуце мовазнаўства
21 лютага Саюз пісьменнікаў Беларусі запрасілі ў складзе дэлегацыі наведаць Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы.
Фота газеты "Звязда"
23.02.2024
"Мне шмат задаюць пытанняў на тэму «А як быць сёння пісьменнікам і дзе чэрпаць натхненне з моўнымі рэсурсамі?» Я нават адказваю, што іх можна знайсці ў Інстытуце мовазнаўства, у нашых даведніках і слоўніках, якія мы ствараем", — расказаў дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў.
Фота газеты "Звязда"
Таксама ён распавёў гасцям, пісьменнікам і навукоўцам аб гісторыі самога Інстытута, яго аддзелах, падкрэсліў важнасць вывучэння і шырокага выкарыстання беларускай мовы ў нашай краіне.
Як і чаму стварылі "Залатое кальцо беларускай навукі"? Спыталі ў Акадэміі навук. Фота БЕЛТА Фота БЕЛТА
"Калі працавалі над кампазіцыяй "Залатое кольца беларускай навукі", і спрачаліся, і даказвалі нешта адно аднаму, але прыйшлі да разумення, што гісторыі беларускай навукі не 95 гадоў, гэта толькі час існавання нашай Нацыянальнай акадэміі", - расказаў старшыня Прэзідыума акадэмік Уладзімір Гусакоў. - "Вырашылі ўзяць сямёрку вялікіх нашых вучоных і асветнікаў. Беларуская зямля спрадвеку багатая талентамі. Між тым гэта залаты фонд высокіх ідэалаў навукі, асветы і культуры, які ўвасабляе сабой непарыўнасць сувязі навуковых пакаленняў і будучага развіцця беларускай навукі".
Фота БЕЛТА
Дыскусій паводле прадстаўленых персаналій, па сутнасці, не было, расказвае Аляксандр Лакотка, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар. "Тым не менш у архітэктурнай кампазіцыі мы бачым скульптурныя ўвасабленні знакамітых заснавальнікаў беларускай навукі. За кожным з гэтых вучоных - асноватворны ўклад у развіццё галоўных навуковых напрамкаў", - падкрэсліў акадэмік Аляксандр Лакотка.
Фота БЕЛТА
Іван Саверчанка, дырэктар філіяла "Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар: "Архітэктурна-мастацкая кампазіцыя з’яўляецца важным крокам на шляху да стварэння ўсебеларускага нацыянальнага пантэона, куды павінны ўвайсці палітычныя і дзяржаўныя дзеячы, асветнікі і вучоныя, пісьменнікі і мастакі. Многія выдатныя асобы мінулага з’яўляліся энцыклапедычна адукаванымі людзьмі, якія ўнеслі велізарны ўклад у розныя сферы навукі, культуры і літаратуры Беларусі. Можна ўпэўнена сцвярджаць, што дзякуючы самаадданай працы сотняў сумленных прафесіяналаў і таленавітых людзей сфарміравалася сучасная беларуская нацыя, квітнее нацыянальная культура, імкліва развіваецца суверэнная і незалежная Рэспубліка Беларусь".
23.02.2024 У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры 20 лютага адбыўся круглы стол на тэму “Экспансія замежных слоў у беларускай і рускай мовах: узбагачэнне або засмечванне літаратурнай мовы?”. Удзельнікі мерапрыемства – супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа абмеркавалі актуальныя праблемы, звязаныя з шырокім распаўсюджваннем запазычаных слоў у сучасных беларускай і рускай мовах. 22.02.2024 У якім выглядзе традыцыйныя касцюмы дажылі да нашых дзён? Колькі гатовыя заплаціць за ідэю? Якая будучыня ў беларускай школы дызайну? 22.02.2024 21 лютага 2024 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Назва дыктоўкі: “Памяць і гонар”. Фота з сайта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
З прывітальным словам выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.
Фота з сайта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Дыктоўка прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, Года якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. “Найвялікшая каштоўнасць для чалавека – жыць пад мірным небам. Працаваць, вучыцца, ствараць сям’ю, нараджаць і выхоўваць дзяцей. Адпаведны тэкст падбіраўся з улікам гэтай знамянальнай даты. Мэта нашай дыктоўкі – праверка ўзроўню валодання нормамі беларускай літаратурнай мовы. Гэта магчымасць звярнуць увагу на прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Адчуць энергію і самабытнасць роднай мовы, адчуць смак і водар беларускага слова, а таксама прадэманстраваць сваю любоў і павагу да нашай Радзімы, да нашай зямлі, гісторыі, культуры і духоўнай спадчыны, якую стварыў народ”, - адзначыў Ігар Лявонавіч у сваім выступленні.
22.02.2024 Новае выданне “Ад першых граматык да сучасных інфармацыйных тэхналогій” прэзентуюць у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 23 лютага. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Інстытута Ігар Капылоў. "У пятніцу адбудзецца прэзентацыя нашага новага выдання “Ад першых граматык да сучасных інфармацыйных тэхналогій”. У прэзентацыі прымуць удзел студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Мы раскажам пра невядомыя старонкі творчасці першага аўтара беларускай граматыкі Браніслава Тарашкевіча і сучасныя тэхналогіі, дзякуючы якім быў створаны першы ў гісторыі арфаэпічны слоўнік беларускай мовы”, - распавёў Ігар Капылоў. 22.02.2024 21 лютага на базе ДУА «Гімназія № 22 г. Мінска» прайшоў семінар для вучняў старэйшых класаў і настаўнікаў устаноў адукацыі Савецкага раёна г. Мінска «Як вучням перамагчы ў навуковым конкурсе: 10 парад ад спецыялістаў». 21.02.2024 21 лютага ў гімназіі № 22 г. Мінска прайшла сустрэча вучняў 5–11 класаў з вучонымі-дыялектолагамі, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
У сустрэчы прынялі ўдзел кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ імя Максіма Танка Юрый Чарнякевіч, навуковыя супрацоўнікі аддела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Юлія Хвіланчук і Ірына Галавіна.
Вучні даведаліся пра асаблівасці беларускіх народных гаворак. 21.02.2024 Праца аўтараў доўжылася больш за 50 гадоў. Вось як ствараўся «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» 20.02.2024 Адзіны дзень інфармавання “Выбары дэпутатаў 2024: аргументы і факты»
20 лютага 2024 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Выбары дэпутатаў 2024: аргументы і факты”.
Перад працоўным калектывам выступіў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Лакотка.
Супрацоўнікі Цэнтра прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні матэрыялаў Адзінага дня інфармавання. 20.02.2024 19 лютага ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча слухачоў спецыяльнасці “Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне” з прадстаўнікамі творчай і навуковай інтэлігенцыі, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Леанід Мальцаў, дацэнт кафедры сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі Ірына Дамасевіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрыевіч. 20.02.2024 Лічбавыя тэхналогіі могуць дапамагчы захаваць не толькі лексіку беларускай мовы, але і яе непаўторнае гучанне. Як гэта робіцца, 19 лютага журналістам распавёў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны». Алічбоўка аўдыёзапісаў маўлення нашых продкаў, пачынаючы з XIX стагоддзя і да сучаснасці, і стварэнне фанетычных аўдыёдапаможнікаў па беларускай мове будзе добрай падтрымкай у яе засваенні. “Кожны год у свеце знікаюць нацыянальныя мовы, а менавіта яны з'яўляюцца ключом да разумення духоўных асноў нацый”, — адзначыў дырэктар Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў. — “Таму мы павінны берагчы і папулярызаваць сваю родную мову”.
20.02.2024 Падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і ДУА "Сярэдняя школа №26 г. Мінска імя З.Р. Калабанава" адбылося 19 лютага 2024 г. Фота Ю.Іванова
Дагавор падпісалі дырэктар Цэнтра акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка і дырэктар школы Ірына Канстанцінаўна Ваўчанкова.
Фота Ю.Іванова
Лекцыі для вучняў і сустрэчы з настаўнікамі, якія будуць рэалізаваныя ў межах дагавора аб супрацоўніцтве, прадугледжваюць абмеркаванне пытанняў гісторыі станаўлення беларускай мовы і сучасных кірункаў развіцця беларускага мовазнаўства, вывучэнне шматвяковай гісторыі і духоўных традыцый беларускага народа, папулярызацыю прафесійных лінгвістычных ведаў сярод навучэнцаў устаноў сістэмы сярэдняй адукацыі.
20.02.2024 У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе цыкл інтэрактыўных лекцый-канцэртаў «Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры». На інтэрактыўных лекцыях-канцэртах можна будзе пачуць музыку беларускіх кампазітараў у выкананні музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Мастацкі і навуковы кіраўнік праекта – кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Паўлаўна Цмыг.
29 лютага – «Каб любіць Беларусь»
28 сакавіка – «Белая голубонька»
25 красавіка – «Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны»
26 верасня – «Радуйся, Дево благословенная»
31 кастрычніка – «І песню родную люблю я»
28 лістапада – «І там душою спачываю» Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка і дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў 19 лютага 2024 г. прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня роднай мовы (21 лютага), на тэму «Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы» у прэс-цэнтры Дома прэсы. 16.02.2024 15 лютага адсвяткавалі Грамніцы, Стрэчанне, свята ў гонар унясення Ісуса Хрыста ў храм праз сорак дзён пасля яго нараджэння і сустрэчы з праведнікам Сімяонам. Кажуць, што ад гэтага свята год паварочваецца на вясну, а самую назву Стрэчанне народ патлумачыў як сустрэчу зімы з летам. Галоўны атрыбут свята – грамнічная свечка як увасабленне жывога, нябеснага агню – і сёння выкарыстоўваецца ў розных крытычных сітуацыях. Стрэчанне ў Новым Палессі Лельчыцкага р-на адметнае тым, што праз усю вёску правозяць упрыгожаную жывую елачку. І дзяўчынка, якая яе вязе, і зеляніна елкі разам з яркімі кветкамі ўпісваюцца ў абрадавае набліжэнне вясны і пачатак новага земляробчага года. Супрацоўнікі аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Т.В. Валодзіна і В.І. Трубач узялі ўдзел у святкаванні, запісалі шмат новых падрабязнасцяў. Запісанае папоўніць Калекцыю фальклорных запісаў ІМЭФ. 16.02.2024 14 лютага ў зале нотных і аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася першая лекцыя “Камерна-вакальныя жанры ў беларускай кампазітарскай творчасці ў кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі” з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”. Фота з сайта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Супрацоўнікі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставілі прысутным вынікі сваіх даследаванняў у галіне беларускай музыкі.
14.02.2024 У Вялікім тэатры Беларусі 13 лютага адбыўся вечар беларускай культуры, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны». Падобныя вечары тэатр праводзіць штогод перад паказам нацыянальнай оперы “Сівая легенда”. Для гасцей падрыхтавалі выставу традыцыйнага беларускага касцюма, майстар-класы па завязванні наміткі і слуцкіх паясоў. 14.02.2024 13 лютага ў Вялікім тэатры Беларусі адбыўся вечар беларускай культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Фота Таццяны Матусевіч БЕЛТА
Перад паказам оперы “Сівая легенда” гледачы змаглі стаць удзельнікамі інтэрактыву.
14.02.2024 13 лютага 2024 г. у рэдакцыі газеты «Звязда» адбыўся круглы стол на тэму «“Старажытная. Ты самая славянская?...” Іншаземныя словы ў беларускай мове: на карысць ці на шкоду?» Фота Я. Пясецкага
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства, выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ і журналісты газеты Звязда». Удзельнікі абмеркавалі погляды на праблему запазычанняў у мове, разгледзелі адметнасці гэтага працэсу ў беларускай мове на розных гістарычных этапах, асвятлілі падыходы да адлюстравання запазычанай лексікі ў слоўніках. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням культуры маўлення.
13.02.2024 У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе цыкл лекцый-канцэртаў “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”. Праводзяць лекцыі аспіранты аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Арганізатары: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, навукова-творчае аб’яднанне «Facultatis» Беларускага саюза музычных дзеячаў, аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Лектары: аспіранты аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Лізавета Зямскова, Ян Сы І, Ірына Папова. Навуковы кіраўнік праекта – кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Цмыг. 14 лютага – “Камерна-вакальныя жанры ў беларускай кампазітарскай творчасці ў кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”
13 сакавіка – “Жанр оперы ў творчасці беларускіх кампазітараў скрозь прызму гісторыі еўрапейскай музыкі” 10 красавіка – “Камерна-інструментальныя жанры ў беларускай кампазітарскай творчасці”
8 мая – “Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў” 13.02.2024 Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал «Культура» Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2024 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute). Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё. Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю па спасылцы: https://forms.gle/LRxV9VSw6eFg6Qdd9 12.02.2024 10 лютага 2024 года каманда Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прыняла ўдзел у штогадовай зімовай спартакіядзе сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая прайшла на базе ДАЛ «Фатон». У ходзе спартакіяды на розных спартыўных пляцоўках удзельнікі спаборнічалі ў індывідуальных і групавых конкурсах: лыжная гонка, эстафета, перацягванне каната, атракцыён акулы-скакуны. 12.02.2024 На працягу амаль тыдня з 6 па 10 лютага 2024 г. ў Нацыянальным дзіцячым цэнтры “Зубраня” з рознымі лекцыямі выступалі даследчыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Выступленні былі падрыхтаваны для асаблівай аўдыторыі – удзельнікаў Рэспубліканскага інтэлектуальнага спаборніцтва: конкурс знаўцаў роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова!”, якія з’яўляюцца вучнямі 10-х класаў агульнаадукацыйных школ нашай краіны. Сустрэчы навукоўцаў са школьнікамі-эрудытамі былі накіраваны на адно – пашырыць веды тых вучняў, хто любіць родную мову і імкнецца паглыбіць свой досвед. 12.02.2024 Фальклорная калекцыя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі складае больш за 400 тыс. тэкставых і 70 тыс. гукавых запісаў, паведаміў журналістам намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" Аляксандр Бараноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Фота з сайта газеты "Навука" ВД "Беларуская навука"
"Сёння наша фальклорная калекцыя ўнесена ў Дзяржаўны рэестр навуковых аб'ектаў, якія з’яўляюцца нацыянальным здабыткам. Калі гаварыць пра лічбы, то яна ўключае больш за 400 тыс.тэкставых і 70 тыс. гукавых запісаў. Тэкставыя запісы – гэта ў асноўным замовы, народныя веды, этнаграфічныя апісанні сямейных абрадаў, гульні. Усе гэтыя матэрыялы знаходзяцца ў агульным доступе. Кожны ахвотны можа прыйсці ў архіў і з імі папрацаваць", – паведаміў Аляксандр Бараноўскі.
9.02.2024 8 лютага 2024 года на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё адбыўся «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай «Паэзія як дзіва і краса, але не толькі...», удзел у якім прыняла выключны знаўца беларускай паэзіі, аўтар тэорыі эматыўнасці паэтычнага тэксту, доктар філалагічных навук, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Святлана Калядка. Фота з сайта Першага Нацыянальнага канала беларускага радыё
Нядаўна ў выдавецтве «Беларуская навука» выйшла новая кніга Святланы Уладзіміраўны «Беларуская паэзія ў літаратуразнаўчых даследаваннях другой паловы ХХ стагоддзя», у якой аўтар асэнсоўвае асноўныя эстэтычныя прынцыпы літаратурнай творчасці праз зварот да прац такіх выбітных даследчыкаў, як Мікола Арочка, Алег Лойка, Дзмітрый Бугаёў, Рыгор Бярозкін, Уладзімір Гніламёдаў, Рыгор Семашкевіч, Варлен Бечык, Тамара Чабан.
9.02.2024 8 лютага 2024 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Бараноўскі прыняў удзел у прэс-канферэнцыі «Захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў» у прэс-цэнтры БЕЛТА. Фота прэс-цэнтр БЕЛТА
Захаванне, вывучэнне і папулярызацыя гісторыка-культурных каштоўнасцяў – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, эфектыўнасць якой забяспечвае заканадаўчая база ў гэтай сферы.
6.02.2024 5 лютага 2024 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся круглы стол «Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці народнай культуры». 6.02.2024 У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 6 лютага адбыўся круглы стол-выстава, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перакладчыка, сцэнарыста Аркадзя Куляшова. Прагучала прывітальнае слова ад дырэктара Інстытута, доктара філалагічных навук І. В. Саверчанкі, у якім была падкрэслена значнасць творчага набытку Аркадзя Куляшова. Увага ўдзельнікаў круглага стала была скіравана на наступныя пытанні: - творчая індывідуальнасць і выклікі часу; - паэт і вайна: жанравая разнастайнасць куляшоўскага радка ў часы ВАВ; - эксперымент і традыцыя як этапы творчай эвалюцыі; - аўтабіяграфічнасць і касмізм: вытокі аўтарскага стылю. Мадэратар сустрэчы, загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры, доктар філалагічных навук Г. М. Кісліцына ў сваім дакладзе асвятліла тэму перакладчыцкай дзейнасці Аркадзя Куляшова і яго сучаснікаў. Прагучалі выступленні: Т.С.Голуб “Жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова”, Я.А.Гарадніцкага “Лірыка і эпіка ў іх узаемадзеянні”, А.А.Манкевіч “Матыў вернасці сяброўству ў цыкле вершаў “Маналог”, Г.Ю.Новік “Вобраз часу ў лірыцы Аркадзя Куляшова”, І.М.Шаладонава “Творца і творчасць у філасофскай лірыцы Куляшова”, А.М.Лапаты-Загорскага “Творчая спадчына А.Куляшова як універсальны феномен”, Ж.С.Шаладонавай “Аркадзь Куляшоў як паэт-пейзажыст”. У межах мерапрыемства была падрыхтавана выстава, дзе былі прадстаўлены кнігі арыгінальных твораў паэта (у тым ліку раннія), іх пераклады на мовы свету, набытак Аркадзя Куляшова-перакладчыка, а таксама літаратурна-крытычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы. 6.02.2024 Калядка, С. У. Беларуская паэзія ў літаратуразнаўчых даследаваннях другой паловы ХХ ст. / С.У. Калядка; навук. рэд.: І. В. Саверчанка, А. У. Бразгуноў. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 251 с. У манаграфічным даследаванні прадстаўлены паэталагічныя канцэпцыі беларускіх літаратуразнаўцаў Міколы Арочкі, Алега Лойкі, Дзмітрыя Бугаёва, Рыгора Бярозкіна, Уладзіміра Гніламёдава, Рыгора Семашкевіча, Варлена Бечыка, Тамары Чабан. У асобных раздзелах манаграфіі праз зварот да літаратуразнаўчых прац выбітных даследчыкаў асэнсоўваюцца асноўныя эстэтычныя прынцыпы літаратурнай творчасці, вызначаецца ўзровень эстэтычнай дасканаласці паэтычнага твора, крытэрыі яго мастацкасці. Кожны з даследчыкаў прапануе эталоны, нормы, узоры твораў, якія павінны вызначаць абавязковую ўстойлівую сувязь аўтара і чытача, якія і разглядаюцца з пазіцыі іх актуальнасці не толькі для свайго часу, але і для развіцця беларускай паэзіі ў будучыні. Кніга адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам і ўсім аматарам беларускай літаратуры. 5.02.2024 З 6 па 26 лютага Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. 6-10 лютага (аўторак - субота)
Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства правядуць серыю лекцый на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага лагера “Зубраня”:
6 лютага, 15.00. Лекцыя «Старабеларуская пісьмовая спадчына» 7 лютага, 15.00. Лекцыі «Жыццё слова ў часе. Пра сучасныя працэсы ў лексічная сістэме беларускай мовы» і “Сусвет у алфавітным парадку: што могуць слоўнікі” 8 лютага, 15.00. Лекцыя «Беларускія народныя гаворкі» 9 лютага, 15.00. Лекцыя «Камп’ютарныя тэхналогіі і беларуская мова» 10 лютага, 15.00. Лекцыя «Тапанімія і антрапанімія Беларусі як частка гісторыка-культурнай спадцыны народа» 15 лютага (чацвер)
У 16.35 адбудзецца творчая сустрэча першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах і дырэктара філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Ігара Капылова са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
17 лютага (субота) У 10.00 пройдзе сустрэча з вучнямі і настаўнікамі Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы імя Якуба Коласа (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) на дыялогавай пляцоўцы “Беларускамоўная адукацыя як фактар усебаковага развіцця асобы”.
19 лютага (панядзелак) У 14.00 адбудзецца падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і ДУА “СШ № 26 г. Мінска” ў рамках “Школы юнага лінгвіста”. У 16.35 пачнецца сустрэча са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Карлюкевіча, начальніка ўпраўлення выдавецкай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзіміра Андрыевіча, дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Івана Саверчанкі і дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
20 лютага (аўторак) У 9.30 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пройдзе круглы стол на тэму “Экспансія замежных слоў у беларускай і рускай мовах: узбагачэнне або засмечванне літаратурнай мовы?” Падчас круглага стала пройдзе прэзентацыя кнігі В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч “Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы”. У 14.00 адбудзецца сустрэча з магістрантамі 1-га курса філалагічнага факультэта БДУ “Перспектывы развіцця беларускай этналінгвістыкі”.
21 лютага (серада)
У 10.00 вучоныя-дыялектолагі правядуць сустрэчу з навучэнцамі гімназіі № 22 г. Мінска на тэму “Беларускія гаворкі”, падчас якой раскажуць пра асаблівасці беларускіх народных гаворак, прадэманструюць фільм “Беларускія гаворкі”.
З 11.00 да 12.30 пройдуць прэзентацыя і майстар-клас “Славянскія тэксты ў арабскаграфічным пісьменстве беларускіх татараў”.
З 13.00 да 14.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 13.00 пройдзе семінар “Як перамагчы ў навукавым конкурсе: 10 парад ад спецыялістаў” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 22 г. Мінска», вул. Гамарніка, 8). У 14.00 супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства выступяць з лекцыяй “Дзяржаўнасць беларускай мовы: гісторыя і сучаснасць” перад курсантамі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. У 14.25 адбудзецца круглы стол “Славістыка. Этымалогія. Этналінгвістыка”. У 15.00 адбудзецца сустрэча акадэмічных вучоных-мовазнаўцаў з беларускімі пісьменнікамі.
22 лютага (чацвер)
У 11.00 адбудуцца інтэрактыўная лекцыя і майстар-клас па старабеларускай мове на тэму “Прывілей, летапіс, жыціе: па старонках старабеларускай пісьмовай спадчыны” і прэзентацыя “Руска-беларускага сістэмнага семантычнага слоўніка”. У 13.30 пройдзе сумеснае мерапрыемства філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. У 15.00 пройдзе пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства “Гімназісты і першакурснікі: мовазнаўчы брэйн-рынг” (з удзелам навучэнцаў старэйшых класаў гімназіі № 25 і студэнтаў 1-га курса факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка).
23 лютага (пятніца)
У 11.00 будзе праведзены круглы стол “Пераклад і этнакультурная спецыфіка мастацкага дыскурсу”. У 13.55 адбудзецца лекцыя для школьнікаў 10-11-х класаў СШ № 26 г. Мінска “Беларуская мова ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму” (г. Мінск, вул. Льва Сапегі, 15). У 14.00 адбудзецца сустрэча са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
25 лютага (нядзеля) У 12.00 у нядзельнай школе парафіі роўнаапостальнай княгіні Вольгі ў Мінску (пр. Партызанскі, 17) супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства правядуць гульню-квэст “Беларуская скарбонка”.
26 лютага (панядзелак) Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы” праводзіць мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы “Мова - душа народа”. У рамках гэтага мерапрыемства выступяць супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, якія раскажуць аб праблеме захавання і папулярызацыі помнікаў старабеларускага пісьменства.2.02.2024 Круглы стол “В.У. Мартынаў – заснавальнік акадэмічнай славістычнай школы”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Віктара Уладзіміравіча МАРТЫНАВА, прайшоў 30 студзеня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. В.У. Мартынаў – доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Занесены ў «Кнігу гонару» ЗША (1989). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1990). Стаў чалавекам стагоддзя і атрымаў узнагароду ХХ ст. Брытанскага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы (1993). Віктар Уладзіміравіч Мартынаў нарадзіўся 25 студзеня 1924 г. З 1962 г. па 1990 г. ён узначальваў аддзел агульнага і славянскага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (цяпер – аддзел славістыкі і тэорыі мовы). Навуковая дзейнасць даследчыка мела выключнае значэнне для беларусістыкі, славістыкі, этымалогіі, а таксама кампаратывістыкі, фармалізацыі семантыкі і лінгвістычных аспектаў праблем штучнага інтэлекту. Аддзел, які ўзначальваў знаны вучоны, ушанаваў памяць В.У. Мартынава падчас навуковага мерапрыемства. 29.01.2024 26 студзеня ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню беларускай навукі. З віншаваннямі выступіў дырэктар установы, акадэмік Аляксандр Лакотка. Былі ўручаны ўзнагароды па выніках працы навукоўцаў ад Прэзідыума НАН Беларусі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі і ўласна Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. На ўрачыстым сходзе прысутнічала кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі. Супрацоўнікі атрымалі падзякі за плённае і працяглае ўзаемадзеянне ад кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдавецкага дома “Звязда” і выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Акрамя таго, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Алена Стэльмах перадала ў падарунак Цэнтру серыю кніг «Сучасная літаратура краін СНД». 29.01.2024 IV Адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” прайшоў у Мінску 25 студзеня 2024 г. на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь”. У склад журы ўваходзілі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: Таццяна Валодзіна, д.ф.н., прафесар, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў, Таццяна Аліферчык, к.ф.н., дацэнт, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы, Ганна Алексяевіч, к.ф.н., старшы навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору. 29.01.2024 Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі 25 студзеня ва ўстановах адукацыі Мінска ладзіліся мерапрыемствы ў межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа актыўнага грамадзяніна”. З лекцыяй на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі” па запрашэнні адміністрацыі ДУА “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска” перад навучэнцамі 8-11 класаў выступіла Мароз Валянціна Канстанцінаўна, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”. З багатай навуковай спадчыны беларускай філалогіі былі вылучаны дзве асобы – члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі і прафесара Фёдара Мiхайлавiча Янкоўскага. Дакладчыца патлумачыла, што пра іх будзе гаварыць як пра сваіх настаўнікаў. У Фёдара Янкоўскага была студэнткай, затым пад яго кіраўніцтвам паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю “Фразеалогія беларускіх летапісаў”. Аляксандр Булыка выступаў навуковым кансультантам пры напісанні доктарскай дысертацыі “Мова беларускіх летапісаўу кантэксце фарміравання беларускай літаратурнай мовы старажытнага перыяду”; цяпер яны працуюць разам у аддзеле гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Вялікі ўклад Аляксандра Мікалаевіча Булыкі ў стварэнне "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы", унікальнага ў сваім родзе шматтомнага выдання, аналагаў якому няма на ўсёй еўрапейска-славянскай прасторы. Самую высокую ацэнку атрымалі яго навуковыя працы, прысвечаныя пытанням фарміравання слоўнікавага складу беларускай мовы. Ён усебакова даследуе лексічныя запазычанні, вывучае іх семантыку, этымалогію, словаўтваральныя магчымасці, спосабы фанетычнай, марфалагічнай і семантычнай адаптацыі. Фёдар Мiхайлавiч Янкоўскі - адзін з заснавальнікаў беларускай фразеалогіі і фразеаграфіі. Распачатая ім паўстагоддзя таму фразеалагічная справа дала добры плён, за гэты час сфарміравалася беларуская фразеалагічная школа. Дзякуючы намаганням вучонага і яго вучняў беларуская фразеалогія дасягнула значных поспехаў. Праца Фёдара Мiхайлавiча высока ацэнена на радзіме, і ў замежным друку. Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль пісаў, што ў бібліятэцы кожнага, хто разумее значэнне народнага слова, яго “гаючы ўплыў на наша мастацкае дый маральнае здароўе наогул”, стаяць кнігі гэтага беларускага вучонага, што “такі набытак не сорам ад імя Беларусі пакласці на міжнародны стол”. У беларускай лінгвістыцы працы абодвух вучоных вызначаюцца глыбінёй даследавання такіх навуковых напрамкаў, як гісторыя беларускай мовы, беларуская дыялекталогія, гістарычная лексікалогія і гістарычная граматыка беларускай мовы, культура маўлення. Аляксандр Мікалаевіч Булыка і Фёдар Мiхайлавiч Янкоўскі вядомыя таксама і як таленавітыя арганізатары навукі, мудрыя настаўнікі і кіраўнікі навуковых калектываў. 29.01.2024 24 студзеня 2024 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў «Першы крок у навуку». Арганізатарам форуму выступіў Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі былі арганізаваны тры секцыі:“Гісторыя і культура”, “Філалогія”і“Экалогія”. У іх прынялі ўдзел каля 90 чалавек. Было заслухана больш за 60 дакладаў. У склад журы секцыі“Філалогія” былі ўключаны наступныя супрацоўнікі Цэнтра: старшыня – Часнакова Кацярына Вячаславаўна, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, намеснік старшыні Савета маладых вучоных Цэнтра; сустаршыня – Варабей Марына Пятроўна, навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы; сакратар – Марозава Анастасія Андрэеўна, навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. На секцыі “Філалогія” навучэнцы выступілі з дакладамі па наступных тэмах: асаблівасці перакладаў пейзажнай лірыкі, празаічная мініяцюра як дакументальны фільм, асаблівасці перакладу паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» на англійскую мову і інш. 25.01.2024 Традыцыйна на пачатку студзеня прайшоў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” за 2023/2024 навучальны год. У журы алімпіяды акрамя настаўнікаў школ і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска ўваходзілі і супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”) – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук Вікторыя Іванаўна Уласевіч і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка. 25.01.2024 24 студзеня 2024 года супрацоўнiкi аддзела выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прынялi ўдзел ва ўрачыстым адкрыццi выставы «Мастацкаму – 85. Афішы i фотаздымкi», якая праходзiць у Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь i прысвечана юбiлейнаму году музея. Гiсторыя музея бярэ пачатак з 24 студзеня 1939 года – даты выдачы пастановы Саўнаркома БССР «Аб арганiзацыi карцiннай галерэi ў г. Мiнску». 23.01.2024 Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (Святлана Богуш, Цімур Буйко, Леў Глушыцкі, Вераніка Косціна, Вячаслаў Мартысюк) ў складзе каманды «Якубавы каласы» прынялі ўдзел у чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях, якія праводзяцца штомесяц у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Гульні праходзяць у сяброўскай, прыязнай атмасферы. Шчыра цешыць арыгінальнасць і разнастайнасць пытанняў, а таксама высокі арганізацыйны ўзровень мерапрыемства. Пры гэтым у нашых супрацоўнікаў з'явіўся шэраг ідэй па пашырэнні тэматыкі гульняў. Нягледзячы на тое, што каманда заняла 8-е месца, нашы супрацоўнікі поўныя энтузіязму і не трацяць надзеі палепшыць свае вынікі. 23.01.2024 Аддзел славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у пасяджэнні круглага стала з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння знанага беларускага вучонага Віктара Уладзіміравіча Мартынава. Круглы стол адбудзецца 30 студзеня 2024 г. у 11.00 у 302 п. па адрасе вул. Сурганава 1, корп. 2. 22.01.2024 Госць канала «Культура» – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў: - прэзентацыя Канцэпцыі развіцця нацыяльнай культурнай прасторы;
- асноўныя прынцыпы развіцця нацыянальнай культурнай прасторы і механізмы рэалізацыі; - падзеі і асобы, якія адзначыліся значным укладам у станаўленне беларускай дзяржаўнасці; - лексікаграфічны даведнік «Канкарданс беларускай мовы XIX стагоддзя»; - тыдзень роднай мовы; - дыктоўка ў Міжнародны дзень роднай мовы.
19.01.2024 19 студзеня 2024 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі ўспамінаў
пра лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ганаровага грамадзяніна гарадоў Пінска і Турава, доктара гістарычных навук, прафесара Пятра Фёдаравіча Лысенку (1931–2020). Мерапрыемства было арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі.
Змест зборніка складаюць успаміны калег, вучняў і родных выбітнага археолага. Укладальнікам кнігі, а таксама аўтарам прадмовы з’яўляецца галоўны навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Сцяпан Лаўшук.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел сын П.Ф.Лысенкі – Фёдар Лысенка, навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Леанід Калядзінскі, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Сяргей Віцязь,
галоўны навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Сцяпан Лаўшук і іншыя супрацоўнікі навуковых і навукова-арганізацыйных падраздзяленняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Фотаздымкі прадстаўлены ЦНБ НАН Беларусі
19.01.2024
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 года № 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў» і на падставе прапаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вынесеных паводле вынікаў штогадовага адкрытага конкурсу, Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусьдля аспірантаў на 2024 год прызначана аспіранту аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, магістру мастацтвазнаўства Ноне Вітальеўне Шарковай – за комплекснае навуковае даследаванне вырабаў з фаянсу і фарфору збораў Беларусі і ўкараненне ў навукова-даследчую дзейнасць і экспертную практыку раней не вывучанага, абагульненага матэрыялу, які мае важнае значэнне для вырашэння праблемы мастацкай атрыбуцыі і ўстанаўлення сапраўднасці твораў (Распараджэнне № 13рп ад 16 студзеня 2024 г.).
Навуковы кiраўнiк дысертацыйнай работы — Жук Валерый Iванавiч, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнiк аддзела выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
17.01.2024
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка і дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі – прэзентацыі Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады.
Мерапрыемства адбылося 16 студзеня 2024 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Фотаздымкі з сайта ВД "Беларуская навука"
17.01.2024
Загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Барыс Лазука прыняў удзел у ток-шоу «Па сутнасці» на тэлеканале СТБ.
8.01.2024
Аб прадастаўленні грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2024 год
Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 4рп ад 3 студзеня 2024 г. У адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425 «Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі» прадаставіць штомесячныя гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2024 год у сферы навукі Мікулічу Мікалаю Уладзіміравічу, загадчыку аддзела узаемасувязяў літаратур Дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату філалагічных навук, дацэнту, на даследаванне паэзіі Заходняй Беларусі 1921 – 1939 гадоў, яе ролі ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці і аб’яднанні Беларусі ў адзіную дзяржаву для фарміравання якасна новай, завершанай карціны заходнебеларускага гісторыка-літаратурнага працэсу, у мэтах выкарыстання пры падрыхтоўцы навучальных дапаможнікаў новага пакалення комплексу мерапрыемстваў гісторыка-патрыятычнага, асветніцка-інфармацыйнага характару як неад’емнага кампанента дзяржаўна-ідэалагічнай і сацыякультурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
8.01.2024
Аб выніках штогадовага конкурсу на лепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыі
На падставе Палажэння аб штогадовым конкурсе на лепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыі, зацверджанага пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2009 г. № 9 «Аб штогадовым конкурсе на лепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыі», прызнаць пераможцамі штогадовага конкурсу на лепшую кандыдацкую дысертацыю з уручэннем дыплома лаўрэата конкурсу: у намінацыі «гуманітарныя навукі» – Смірнову Ірыну Юр’еўну, старшага навуковага супрацоўніка дзяржаўнай навуковай установы«Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (дысертацыя «Лакальны комплекс традыцыйнага жаночага касцюма беларусаў Падняпроўя (неглюбскі строй) у XIX – пачатку XXI ст.») |
Пошук па сайту
Аўтарызацыя
Падпіска на рассылку
|