Да ўдзелу ў семінары запрошаны вядучыя вучоныя-філолагі краіны і вучоныя Аддзялення фізіка-матэматычных навук НАН Беларусі.
![]() ![]() |
Навіны
9.02.2021
ПЛАН
мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. з 9-га па 19-га лютага 2021 г. Прэзентацыі дакументальнага фільма “Гаворкі Беларусі”, створанага па сцэнарыі В.А.Шклярыка, старшага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, пры падтрымцы кампаній А1 і Onliner. Паказы стужкі запланаваны ва ўніверсітэтах Мазыра, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Гродна і Брэста, у сталічных БДУ і БДПУ.
Інтэрв’ю дырэктара філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ”Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Капылова І.Л. з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы (тэлеканалы АНТ, Першы нацыянальны канал, БТ-3, СТБ; Першы нацыянальны канал радыё, канал “Культура”; газета “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”). Выступленні супрацоўнікаў філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рэспубліканскіх СМІ. Публікацыя ў газеце “Навука” навукова-папулярнага артыкула “Акадэмічная мовазнаўчая навука – школе”. Публікацыя ў газеце “Навука” навукова-папулярнага артыкула “Акадэмічная мовазнаўчая навука – вытворчасці”. 15 лютага 2021 г. (панядзелак)
16 лютага 2021 г. (аўторак)
17 лютага 2021 г. (серада)
18 лютага 2021 г. (чацвер)
19 лютага 2021 г. (пятніца)
22 лютага 2021 г. (панядзелак)
27.02.2017 28 лютага 2017 г. у 10-00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа (п. 302) адбудзецца навукова-практычны семінар па беларускай мове для настаўнікаў фізікі, матэматыкі і інфарматыкі.
Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіяй НАН Беларусі з мэтай актывізацыі і ўдасканалення работы па ўпарадкаванні беларускай навуковай тэрміналогіі будзе праведзены семінар па актуальных праблемах тэрмінасістэмы прадметаў фізіка-матэматычнага цыкла і інфарматыкі. Такая сустрэча распрацоўшчыкаў беларускай навуковай тэрміналогіі і непасрэдных яе карыстальнікаў праводзіцца ўпершыню і з’яўляецца модулем кластара “Міжнародная школа беларускай мовы і літаратуры”, створаным у НАН Беларусі. У настаўнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі рознагаліновымі тэрміналагічнымі слоўнікамі, задаць пытанні і абмеркаваць праблемы выкладання фізікі, матэматыкі і інфарматыкі на беларускай мове, выказаць свае думкі і меркаванні адносна ўкаранення ў практыку выкладання тэрмінасістэм, прадстаўленых у падручніках і вучэбных дапаможніках. Асаблівая ўвага будзе нададзена асаблівасцям адаптацыі іншамоўных тэрмінаў у сучасную камунікатыўную прастору Беларусі.
Да ўдзелу ў семінары запрошаны вядучыя вучоныя-філолагі краіны і вучоныя Аддзялення фізіка-матэматычных навук НАН Беларусі. 17.02.2017 “Мова ў адукацыі, навуцы, заканадаўстве”.
21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбудзецца круглы стол прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вядучыя вучоныя розных галін навукі, педагагічныя работнікі, журналісты, аматары роднага слова. Пачатак у 15-00, аўд. 302. Падрабязней. 14.02.2017 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», Мінскі гарадскі навукова-педагагічны цэнтр «Тайген» праводзяць 30-31 сакавіка 2017 г. Міжнародную навуковую канферэнцыю «V навуковыя чытанні, прысвечаныя Віктару Уладзіміравічу Мартынаву: да 40-годдзя публікацыі 1-й версіі Ўніверсальнага семантычнага кода (УСК)». Падрабязней.
18.01.2017
10.02.2017 ![]()
19–20 студзеня 2017 г. у 10.00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа "Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі" адбудзецца Мiжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці».
На сучасным этапе функцыянавання беларускай літаратурнай мовы актуальнай задачай з’яўляецца распрацоўка новай нарматыўнай граматыкі, якая сумясціць навуковае апісанне граматычнага ладу беларускай мовы з нарматыўнымі рэкамендацыямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” і забяспечыць захаванне адзінага моўнага рэжыму ў навучанні на ўсіх узроўнях адукацыі і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў. Вырашэнню ўказанай задачы паспрыяе правядзенне Мiжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці» з удзелам вядучых спецыялістаў у галіне граматыкі і сінтаксісу. Запрашаем усіх жадаючых у Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: вул. Сурганава, 1, корпус 2, п. 302. Архіў 2016 года
13.10.2016 14–16 верасня 2016 года ў г. Рыга (Латвійска Рэспубліка) адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя “Насустрач дыгітальнай фалькларыстыцы. Даследчыя перспектывы. Архіўныя практыкі. Пытанні этыкі”. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставілі супрацоўнікі аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў кандыдат філалагічных навук Яніна Грыневіч і Ірына Васільева з дакладам “Стварэнне дыгітальнага архіва беларускага фальклора”.
20.06.2016
![]() ![]() ![]() 11–19 мая 2016 года ў межах міжакадэмічнага супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Эстонскай акадэміяй навук адбылася сумесная беларуска-эстонская экспедыцыя па тэме “Народная батаніка ў прасторы і часе” ў Любанскі раён Мінскай вобласці. Кіравала экспедыцыяй навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі, этнабатанік Рэната Сыўканд. З беларускага боку ўдзел у экспедыцыі ўзялі супрацоўнікі аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў І. Васільева, Я. Грыневіч, А. Паўлава, Ю. Пацюпа, І. Смірнова, а таксама прадстаўнікі аддзела народазнаўства Ю. Пракоф’ева і Я. Шаўчэнка, супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны А. Глушко, а таксама сябры РГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”. Эстонскі бок прадставілі галоўны рэдактар электроннага часопіса фальклору, загадчык аддзела фалькларыстыкі Эстонскага Літаратурнага Музея Марэ Кыйва, этнабатанік Райва Калле, аператар Маргус Кііс, асістэнты Лаўра Весік і Лагле Аім. Экспедыцыі папярэднічаў навукова-метадычны семінар, праведзены этнабатанікам Рэнатай Сыўканд у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
15 мая ў в. Рачэнь Любанскага раёна адбыўся траўны фэст “Гардовіца”, у якасці арганізатара і вядучага выступіў Сяргей Выскварка – спецыяліст па фальклоры і этнаграфіі Любанскага раённага цэнтра культуры, мастацкі кіраўнік Любанскага ўзорнага фальклорнага танцавальнага калектыва “Верабейкі”. У праграме фестываля – выставы зёлак Любаншчыны, страў і кандытарскіх вырабаў, выступы самадзейных калектываў і аповеды носьбітаў традыцыі пра выкарыстанне траў у сённяшнім вясковым жыцці. “Фэст, як і экспедыцыя ў цэлым сталі выдатнай ілюстрацыяй захаванасці і творчага развіцця народных традыцый у рэгіёне, – адзначыла ў час свайго выступлення на закрыцці фэсту кіраўнік беларуска-эстонскага супрацоўніцтва з боку НАН Беларусі загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Т.Валодзіна. – Зёлкі і для вяскоўца, і для гараджаніна – дасюль і абавязковая частка побыту, і неад’емны атрыбут звычаёвасці, і яскравы паэтычны сімвал”.
Я.І.Грыневіч, навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў, кандыдат філалагічных навук
26.04.2016 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь запрашаюць Вас на прыняць удзел у Першым Міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры, які адбудзецца 5―6 мая 2016 года ў г. Мінск (Рэспубліка Беларусь). Удзельнікам кангрэса прадставіцца магчымасць садзейнічаць асэнсаванню і прапагандзе культуры Беларусі, распрацоўцы і ўдасканаленні сучаснай цэласнай культурнай стратэгіі, спрыяць росту палітычнай, эканамічнай і прававой культуры на розных узроўнях грамадскай сістэмы.
Праграма Кангрэса: 5 мая (чацвер)
Вялікая зала Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
9.00 – 10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
(пр-т. Незалежнасці, д. 66; 2-гі паверх) Выстаўка “Выбраныя аб’екты рэстаўрацыі” (ТАА “Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый”). Выстаўка навуковых выданняў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі. Выстаўка-продаж навуковых выданняў (магазін “Акадэмкніга”). Выступленне фальклорнага ансамбля УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, дыпламанта міжнароднага фестывалю «Folk fest» у Славакіі, Міжнароднага фестывалю народнай музыкі ў Італіі (мастацкі кіраўнік К. С. Трамбіцкі). 10.00 – 11.00 Урачыстае адкрыццё Кангрэса. Прывітанні ў адрас удзельнікаў і гасцей Кангрэса. 11.00 – 13.00 Пленарнае пасяджэнне. 13.00 – 14.00 Перапынак на абед. 14.00 – 16.30 Пленарнае пасяджэнне. 17.00 – 19.00 Наведванне бібліятэкі і музеяў: - Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, д. 116); - Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, д. 20); - Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, д. 12); - Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (пр-т Пераможцаў, д. 8). 6 мая (пятніца)
9.00 – 13.00 Работа сесій.
У навуковых установах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Работа сесій па рэгламенце Круглага стала 11.00 – 11.20 Кава-паўза. 11.20 – 13.00 Работа сесій. 13.00 – 14.00 Перапынак на абед. 14.00 – 15.45 Работа сесій. 15.45 – 16.00 Кава-паўза. 16.00 – 17.00 Заключнае пасяджэнне. Падвядзенне вынікаў. 17.00 Завяршэнне работы Кангрэса. Ад’езд удзельнікаў. СМІ аб Кангрэсе:
Более 300 ученых приедут в Минск на Международный научный конгресс белорусской культуры // БЕЛТА. Новости Беларуси. Белорусское телеграфное агенство. - Минск, 25 апреля 2016 г. Подробнее. 1.03.2016 Праграма IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «НАВУКОВЫЯ ЧЫТАННІ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ ВІКТАРУ УЛАДЗІМІРАВІЧУ МАРТЫНАВУ» (да 50-годдзя заснавання навуковай школы фармалізаванай семантыкі). Скачаць.
29.02.2016
10 сакавіка ў 15-00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання “Канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя”. Канкарданс – унікальны лексікаграфічны даведнік, які пабачыў свет у выдавецтве “Беларуская навука” напрыканцы мінулага года. Аўтар праекта – навуковы супрацоўнік аддзела славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Н.М. Сянкевіч. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Падрабязнее.
22.02.2016
IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «НАВУКОВЫЯ ЧЫТАННІ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ ВІКТАРУ УЛАДЗІМІРАВІЧУ МАРТЫНАВУ» (да 50-годдзя заснавання навуковай школы фармалізаванай семантыкі), 2 сакавіка 2016 года (вул. Сурганава, 1 , корп. 2, к. 302). Інфармацыйны ліст канферэнцыі.
24.01.2016
1.02.2016 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь запрашаюць Вас на прыняць удзел у Першым Міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры, які адбудзецца 5―6 мая 2016 года ў г. Мінск (Рэспубліка Беларусь). Удзельнікам кангрэса прадставіцца магчымасць садзейнічаць асэнсаванню і прапагандзе культуры Беларусі, распрацоўцы і ўдасканаленні сучаснай цэласнай культурнай стратэгіі, спрыяць росту палітычнай, эканамічнай і прававой культуры на розных узроўнях грамадскай сістэмы. Інфармацыйны ліст Кангрэса. ДНУ Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, філіял «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» запрашае Вас прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА” (да 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі КАНДРАТА КРАПІВЫ), якая адбудзецца 3-4 сакавіка 2016 года. Інфармацыйны ліст канферэнцыі.
15.01.2016 Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас 21 студзеня 2016 г. у 10.00 прыняць удзел у працы Круглага стала, прысвечанага 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР В.Г. Мулявіна (1941-2003).
Месца правядзення: Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, каб. 216, 2 паверх).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў - з 9.30 гадзін.
Аргкамітэт.
АРХІЎ 2015 года 19 лістапада 2015 г. ў 10.00, у ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, кв. 2) адкрыецца штогадовая двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя "Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў".
Мэтай канферэнцыі з'яўляецца абмеркаванне ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно і экранных відаў мастацтваў у вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры; абмеркаванне актуальных праблем вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі; пошук сістэмных падыходаў да вырашэння актуальных задач захавання нацыянальных культур і гісторыка-культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.
Арганізатары канферэнцыі - ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (філіял «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі». Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны вядучыя спецыялісты ў галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно і экранных відаў мастацтваў, этналогіі, фалькларыстыкі, славістыкі, музеязнаўства з Беларусі і краін СНД - Расійскай Федэрацыі, Дагестана (РФ), Рэспубліка Карэлія (РФ), Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі (РФ), Рэспублікі Мардва (РФ), Украіны, Рэспублікі Малдовы, Рэспублікі Узбекістан, Рэспублікі Казахстан, а таксама з Рэспублікі Польшча. На канферэнцыі плануецца выступленне вядучых навукоўцаў з Інстытута этналогіі і антрапалогіі ім. Н. Міклуха-Маклая РАН (Масква), доктара мастацтвазнаўства Г.Р. Кансона з Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага універсітэта, доктара мастацтвазнаўства О. В. Калугінай з Навукова-даследчага інстытута тэорыі і гісторыі выяўленчых мастацтваў Расійскай акадэміі мастацтваў, доктара гістарычных навук, дацэнта І. Е. Варанковай з ФДБАУ ВПА «Арлоўскі дзяржаўны інстытут эканомікі і гандлю», доктара культуралогіі, прафесара Н. Л. Пракопавай з ФДБУ вышэйшай прафесійнай адукацыі Кемераўскі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, спецыялістаў з Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэта ім. В. Стэфаніка (г. Івана-Франкоўск, Украіна) і іншых арганізацый. Плануецца ўдзел больш за 300 навукоўцаў. Самастойнай часткай праграмы стане Майстар-клас па беларускіх народных танцах танцавальнага калектыву «Маладзічкі». У ходзе правядзення канферэнцыі крама «Акадэмкніга» прадставіць навуковыя выданні, якія можна будзе купіць на кніжнай выставе-продажы. Таксама ў якасці суправаджальных мерапрыемстваў уключаны: выступ музычнага калектыву з Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, наведванне экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у працы VІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў". 3.11.2015 2-4 лістапада 2015 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў межах праграмы па міжакадэмічнаму абмену вучонымі паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Эстонскай акадэміяй навук адбыўся навукова-практычны семінар, прысвечаны актуальным праблемам дыгіталізацыі фальклорных архіваў і індэксацыі навуковых выданняў, стварэння баз дадзеных і выкарыстання найноўшых ІТ-тэхналогій у сферы гуманітарных навук. Эстонскую Акадэмію навук прадставілі супрацоўнікі Эстонскага Літаратурнага Музея – галоўны рэдактар Электроннага часопіса фальклору, культурны антраполаг Марэ Кыйва і этнабатанік Рэната Сыўканд. З беларускага боку ўдзел у працы семінара прынялі супрацоўнікі аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў.
16-20 лістапада 2015 г. адбудзецца навуковы візіт дэлегацыі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў складзе намесніка дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтра, доктара гістарычных навук С.П. Віцязя і навуковых супрацоўнікаў аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў кандыдата гістарычных навук Ю.І. Внуковіча, кандыдата філалагічных навук Я.І. Грыневіч, І.А. Васільевай, І.Ю.Смірновай. У час візіта будуць абмеркаваны пытанні ўкаранення сучасных ІТ-тэхналогій у галіне вывучэння, захавання і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
![]()
15.03.2015 Канферэнцыя прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі, адбудзецца 26-27 лютага 2015 года
08.04.2013 |
Пошук па сайту
Аўтарызацыя
Падпіска на рассылку
|