|
“БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА”ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
ДНУ Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры філіял «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы»
Запрашае Вас прыняць удзел у МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ
“БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА”
(да 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі КАНДРАТА КРАПІВЫ)
Канферэнцыя адбудзецца 3-4 сакавіка 2016 года
Асноўныя праблемы, абмеркаванне якіх плануецца:
- Праблема пісьменніцкага майстэрства ў творах сучасных аўтараў; - Беларуская літаратурная класіка ў новым прачытанні; - Вялікая Айчынная вайна ў жыцці і творчасці пісьменнікаў; - Кандрат Крапіва і жанрава-стылёвыя пошукі беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзя; - Творчасць Кандрата Крапівы ў сучаснай інфармацыйнай прасторы (культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, філасофскі, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты); - Навуковая і грамадская дзейнасць акадэміка К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы) і яго атачэнне; - Кандрат Крапіва і актуальныя праблемы мовазнаўства.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі дасылайце, калі ласка, да 22 лютага 2016 года.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская.
Тэкст даклада неабходна падаць у электронным і раздрукаваным на паперы экзэмпляры ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі, ці даслаць на адзін з электронных адрасоў: addzel_XX-XXIst@tut.by або leman@tut.by
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
Аб’ём даклада — да 6 старонак (12 тыс. знакаў з прабеламі) у рэдактары Word for Windows. Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва горада. Наступны радок — назва матэрыялу (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.
Праезд і пражыванне ў Мінску за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Адрас Аргкамітэта: 220072 г.Мінск, вул. Сурганава 1/2, пакой 715 Аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Тэлефоны: 8-017-284-28-76; 8-017-284-29-31; 8-017-284-18-85. АРГКАМІТЭТ
ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку………………………………………………
2. Месца працы, пасада………………………………………………………...
3. Вучонае званне……………………………………………………………...
4. Тэма даклада…………………………………………………………………
……………………………………………………………………………………
5. Службовы адрас і тэлефон…………………………………………………
6. Хатні адрас і тэлефон………………………………………………………..
7. E-mail………………………………………………………………………… Текст.... |
Пошук па сайту
Аўтарызацыя
Падпіска на рассылку
|